АЛЕСЬ ЖУК. СТАРЫ БАБЁР

Подробное решение Страница 263 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Вы прачыталі твор, у якім галоўны персанаж — стары бабёр. Як паказвае аўтар гэтага героя? Якія якасці раскрывае праз яго паводзіны? Каго нагадаў вам бабёр?

Аўтар паказвае гэтага героя, як чалавека, пажылога ўзросту, асцярожнага, нетаропкага, уважлівага, дбайнага гаспадара, які клапоціцца пра сваё сямейства, шукае добрае месца для жытла. Бабёр нагадаў старэйшага і мудрэйшага члена сям'і, гаспадара, якога можна нават назваць дзядулям.

2. Пісьменнік надзвычай ярка, вобразна, пераканальна абмаляваў характар клапатлівага гаспадара бабровага сямейства, яго трывогу, перажыванні і адказнасць за будучыню сям’і. Дакажыце на прыкладах з тэксту, што пісьменнік — глыбокі знаўца жывой прыроды.

«Стары бабёр ціха, не плюскануў, выйшаў з-пад вады недалёка ад свае хаты, доўга прыслухоўваўся, паволі падгрэбваючы да невялікага астраўка. Вылез на яго, сядзеў, прыслухоўваўся і прыглядаўся. Недалёка сонна крыкнула вадзяная курка, зашалпаталася ў траве, ціха, як незадаволена, адазвалася на яе крык за трыснягом крыжанка, і зноў усё супакоілася.»

«Толькі калі нацешыўся, стары бабёр спахапіўся і ціха, так, што нават не аставалася на вадзе следу, паплыў на агледзіны возера. Яно было невялікае. Стары бабёр спачатку абплыў, агледзеў азерца — адзіны таемны выхад з яго быў толькі ў крыніцу, па той канаве, з якое ён увайшоў у возера. Толькі адтуль і можна было сплавіць крыху дрэў.

Пасля агляду стары бабёр ужо ведаў, што ў возеры нямала жыве андатры.»

«Стары бабёр спяшаўся ўслед за вадою. Яна нечакана вывела яго да лагчыны, парослай кустамі лазняку. У гэтай лагчыне і канчалася крыніца. За

лагчынаю яна ручайком упадала ў роўна выкапаную, ужо старую, парослую па берагах лебядою і высокім, аж чырванаватым, драсёнам канаву. Над самаю вадою ў канаве густа сышлася трава. Стары бабёр пайшоў услед і за гэтаю вадою. Па дарозе ён спалохаў чародку курапатак, якія карміліся ў зарасніках лебяды, крапівы і драсёну.Па гэтай канаве стары бабёр дайшоў да большай, з зарослымі травою берагамі. Канава была крышку шырэйшая, таму стары бабёр апусціўся ў ваду і паплыў насустрач халоднай плыні.»

3. Якім паказвае пісьменнік жыццё бабрынай сям’і? Знайдзіце апісанне малой радзімы бабровай калоніі і выразна прачытайце ўголас гэты тэкст.

«А далей, дзе ручаёк рабіў завоіны, у балотнай лагчыне, парослай алешнікам,яшчэ адну плаціну даўным'даўно паставілі бабры.

Там, дзе яны забалоцілі сабе месца, і жыла іх невялікая калонія. З аднаго боку ад рэчачкі стаяў на ўзгорку бор, пад ім хат з пяць маленькае вёсачкі. І гэты заводзік. Тут мала хто хадзіў, мала хто ездзіў, і яны жылі спакойна, без клопату. Хапала на іх і лазы, і карэньчыкаў, і травы. Тут была іх

маленькая радзіма.»

4. Чым не задавальняла баброў іх жытло? Якая небяспека ім пагражала? Што прымусіла старога бабра выправіцца ў далёкую і рызыкоўную вандроўку?

Жылтло іх знаходзілася па-суседству з невялікім заводзікам, які перагарадзіў плацінаю ручай, бабрам было цесна і іх плаціна магла абмялець. Але стары бабёр ведаў і памятаў рассказы старых баброў пра тое, што сюды яны прыйшлі з вялікае і прасторнае рэчкі. Туды і наважыўся ўзгадаць дарогу бабёр, каб перавесці сваю сям'ю.

5. Якія даўнія ўспаміны цешылі бабра, рабілі небяспечную дарогу неабходнай і жаданай? Пракаменціруйце радкі: Стары бабёр хацеў вярнуцца назад, туды, дзе было так вольна і шчасліва. А там, дзе вольна, здавалася, што і сіла будзе другая, і другое будзе здароўе, і там ён будзе жыць вечна.

Бабра цешылі ўспаміны аб спрадвечным месцы, ён ведаў:

«Але стары бабёр ведаў, што сюды яны прыйшлі. Прыйшлі з вялікае, прасторнае рэчкі, не раўня гэтаму раўчуку, які праз пяць кіламетраў пра'

падае ў чыстым полі.

Сюды паўз лес, па глыбокай лагчыне, якою ўвесну, як на рацэ, шумела расталая вада, была дарога да вялікае рэчкі, дзе жылі спрадвеку вольна і неабсяжна бабры. Стары бабёр памятаў і ведаў гэта. Цяпер ён сабраўся пайсці туды. Ён шукаў дарогу да свайго прасторнага спрадвечнага

пасялення.»

Бабёр марыў вярнуцца на спрадвечную радзіму, бо там ён і яго продкі былі вольня і шчаслівыя, і кожнаму з нас хочацца вярнуцца ў тыя мясціны, дзе мы адчувалі сябе шчаслівымі. Ам здаецца, што тое месца зробіць нас яшчэ лепшымі, чым мы ёсць.

6. Хто вінаваты ў тым, што не стала ў жыцці баброў спакою? Як пра гэта гаворыцца ў творы?

Чалавек умяшаўся ў спакойнае жыццё баброў і адабраў у іх радзіму:

“тое месца, пра якое яму расказвалі старыя бабры, дзе было гэтак прасторна і адкуль іх выгналі вялікія машыны, якія не пакінулі на рацэ ні прысадаў, ні травы, ні самой глыбокай ракі. Тады яны пакінулі сваю радзіму.”

7. Якое выйсце знайшоў стары бабёр для сваёй сям’і? Знайдзіце і зачытайце адпаведныя радкі.

Пасля пошукаў і вывучэння сустрэўшыхся па дарозе канавак і азёрын, стары бабёр нарэшче выбраў прыдатнае для пасялення месца:

“Выйшаў ён з канавы на бераг там, дзе агледзеў купчастыя зараснікі лазняку. Там ён знайшоў на запруджанай паводкаю канаве многа трыснягу,

рагозніку і травы. Непадалёку дзічалі некалішнія кар’еры, у якіх капалі торф.

На гэтай канаве і пераначаваў стары бабёр. Назаўтра ён яшчэ раз абышоў і абгледзеў усё навокал, пасля гэтага сабраўся і тою ж самаю дарогаю пайшоў назад... Вярнуўся дадому і прывёў сюды маладых баброў.”

8. Якія выяўленчыя сродкі мовы выкарыстаў аўтар, каб карціны прыроды атрымаліся жывымі, выразнымі, натуральнымі?

Аўтар надзяляе чалавечымі рысамі жывёльны свет. Акрамя баброў, так падобных да людзей, жывуць сваім жыццём іншыя жывыя істоты: “Недалёка сонна крыкнула вадзяная курка, зашалпаталася ў траве, ціха, як незадаволена, адазвалася на яе крык за трыснягом крыжанка, ізноў усё супакоілася.”

Акрамя гэтага мы бачым і адчуваем свет вачыма старога бабра: вось ён ціха выходзіць з вады, вось рашаецца зрабіць першы крок у нязведанны свет і пусціцца ў сухапутнае вандраванне.

10. Паспрабуйце вызначыць тэму і асноўную думку гэтага твора.

Захаванне жывёл ад знікнення, захванне прыроднага свету, адмаўленне ганебнага чалавечага ўмешвання ў жыццё прыроды, выступае супраць бяздумных, жорсткіх адносін да прыроды. Разам са старым пакаленнем вымірае і любоў да зямлі, працы.