ПРА КАМПАЗІЦЫЮ

Подробное решение Страница 260 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. У чым, на вашу думку, праяўляецца майстэрства пісьменніка?

Майстэрства пісьменніка праяўляецца не толькі ў выбары жыццёва значнай тэмы, але і ў расстаноўцы галоўных і другарадных персанажаў, у

тым, у якой паслядоўнасці будзе расказана пра розныя падзеі, учынкі герояў, будуць апісаны іх разважанні і перажыванні.

2. Што такое кампазіцыя літаратурнага твора?

Кампазіцыя — уся складаная будова твора, размяшчэнне і спалучэнне ўсіх яго частак, раздзелаў, эпізодаў, сцэн.

Гаворачы пра кампазіцыю, трэба мець на ўвазе наступныя моманты: у якой паслядоўнасці паказваецца дзеянне, як развіваецца сюжэт твора, як

размяшчае аўтар вобразы герояў, якімі сродкамі карыстаецца пры абмалёўцы вобразаў, якія спосабы раскрыцця зместу (аўтарскі аповед, дыялог, апісанне) выкарыстоўвае і, галоўнае, як усё гэта

служыць выяўленню ідэйнага зместу твора. Падзеі ў ім часта падаюцца ў такой паслядоўнасці, як яны маглі б адбывацца ў жыцці.

3. Ад чаго залежыць будова твора?

Будова твора залежыць ад задумы аўтара і абумоўлена жыццёвым матэрыялам — тым, пра што пісьменнік збіраецца расказаць, да якіх высноў падвесці чытача, якія думкі і пачуцці ў яго выклікаць.Будова таксама залежыць ад жанру (віду,формы) літаратурнага твора. Больш простую кампазіцыю маюць верш, апавяданне. Суадносіны паміж часткамі, эпізодамі, сцэнамі, элементамі больш складаныя ў аповесці, дзе шмат падзей, герояў, дзеянне расцягнутае ў часе, месца дзеяння неаднаразова змяняецца і сам твор мае значна большы аб’ём.

4. Прыгадайце адзін з прачытаных твораў і прааналізуйце яго кампазіцыю.

Напрыклад Алена Васілевіч. Сябры. Апавяданне вядзецца ад імя аўтара, аснаўное дзеянне развіваецца на працягу аднаго дня. Падзеі развіваюцца паслядоўна, як бы яны маглі развівацца і ўжыцці.

Экспазіцыя дзеяння — расказ аўтара пра двух сяброў, завязка — аўтар расказвае пра ўзнікшую спрэчку паміж Лёням і Грышай з-за ацэнкі і іх паход у зімовую сцюжу дадому. Кульмінацыя — Лёня застаецца адзін у лесе, а матуля Грышы паведаляе бацькам пра гэта. Развязка — Лёню знаходзіць бацька, а Грыша прыходзіць з павіннай праз некалькі дзён да сябра. Аўтар раскрывае характары герояў праз дыялогі і ўнутраную мову, іх учынкі.Напрацягу твора мы перажываем за Лёню, ён адразу ўспрымаецца, як добры, шчыры, адкрыты хлопчык. Зусім іншы Грыша, па яго словах заразумела, што ён лічыць сябе разумнейшым, хаця сяброўства павінна быць заснаваным на раўнапраўі. Лёня праяўляе сябе, як сапраўдны сябра — ён у фінале аповесці нават не лічыць яго вінататым. Грыша таксама зразумеў сваю віну і зрабіў свае высновы з таго, што адбылося.

Аўтра падкрэсліва, што сапраўднае сяброўства павінна быць узаемным. Сапраўднае сяброўства — гэта ўзаемадапамога, уменне радавацца і сумаваць разам, падтрымліваць адзін аднаго.