ІВАН ПТАШНІКАЎ. АЛЕНІ

Подробное решение Страница 238 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Калі адбываецца дзеянне ў творы? Што гэта быў за час?

Дзеянне ў творы адбываецца ў пасляваенныя гады, калі людзі толькі пачыналі адбудоўваць свае спаленыя і знішчаныя хаты. Гэта быў вельмі цяжкі час, галодныя гады, калі ў людзей не было ні грошай, ні ежы, ні харчу. Многія галадалі і жылі ў нястачы.

2. Якой вы ўяўляеце дзяўчынку Ірку? Чым так вабіць яе прырода? Раскажыце пра свет яе захапленняў.

Дзяўчынка Ірка – вельмі любіць навакольны свет і прыроду. Гэта добрая, адкрытая дзяўчынка, дачка лесніка. Яна ўважліва адносіцца да прыроднага і жывёльнага свету. Яе вабіць лес і яго нетры, загадкі, яркія краявіды.

Яна любіць чуць незвычайнае рэха, збіраць ягады і грыбы, назіраць за лясным жыццём, добра і з ахвотай вучыцца, у школу дабіраецца на лыжах, на іх яна ездзіць хутчэй усіх. Вельмі не падабаецца дзяўчынцы, калі яна бачыць, што лес знішчаюць лесарубы, ёй прыкра і непрыемна, шкада леса.

3. Прыгадайце эпізод сустрэчы з аленямі. За што палюбіла іх Ірка? Як дапамагала яна рагатаму і яго сям’і ратавацца ад голаду?

Ірка сустрэлася з аленямі, калі маці паслала яе па бабок для парасяці. Яна ўбачыла іх раптоўна і ад нечаканасці нават спалохалася. Іх было чацвёра:

“Іх было чацвёра, і ішлі яны адзін за адным.Пярэдні быў сівы і ў чорныя латы. Вялікі і прыгожы, ён дыбаў, задзёршы галаву. Рогі ў яго ляжалі аж на спіне, як загнуты абруч для вялікага кошыка. За ім ішла бязрогая, мусіць, аленіха, азіраючыся на сваіх, такіх жа бязрогіх, цялят.

Яны кіраваліся да ракі і не баяліся Іркі. Толькі, калі пабліжэлі, зафыркалі насамі і хутка схаваліся ў бярэзніку.”

Пасля нечаканай сустрэчы, дзяўчынка спяшалася дадому і раптам ёй здалося, што яна чуе выбухі, яна спужалася і кінулася бегчы, толькі праз некаторы час здагадалася, што гэта леспрамгасаўцы выцягваюць карачы з зямлі. Калі дзяўчына азірнулася, яна ўбачыла, што следам за ёй бягуць алені, яна зразумела, што яны яе пазналі. Так алені прыйшлі ў Бярозавец.

Зімой было вельмі голадна і звярам, і людзям. Бацька Іркі бярог стажок сена, але аднойчы заўважыў, што яго нехта пад’ядае. Ён сказаў Ірке наглядаць за стажком. І аднойчы дзяўчынка напаткала ля стажка аленяў, якіх бачыла ўвосень. Яна зразумела, што ім не хапае ежы. І пачала прыносіцць ім буракоў, хлеба, дазваляла есці з стажка. Дзяўчынка вельмі палюбіла аленяў.

4. Якія душэўныя якасці дзяўчынкі праявіліся ў адносінах да аленяў?

Ірка ратавала аленяў ад голаду, хоць і сама іх сям’я галадала: яна добрасардэчная дзяўчынка, нераўнадушная да прыроды, чулая, светлая, адкрытая, самаахвярная.

5. Што здарылася з рагатым? Чаму так няёмка адчуваў сябе перад Іркай бацька? Ці ёсць апраўданне яго ўчынку?

Аднойчы Ірка не сустрэла ля стажка аленяў. Гэта здарылася таму, што рагаты быў застрэляны бацькам і яго сябрам Язэпам. Магчыма, бацька заўважыў, што Ірка прыкармлівае жывёл і скарыстаўся гэтым. Яму было няёмка, бо ён быў ляснік і павінен захоўваць аленей – забіваць іх было забаронена. З аднаго боку яго можна зразумець — іх сям’я галадала і ён забіў аленя, каб перажыць зіму, але гэты ўчынак падобны на злачынства таксама.

6. Якімі паказаны адносіны Іркі з маці? Чаму, на вашу думку, жанчына не разумела сваю дачку?

Ірка і маці не разумелі адна адну. Маці больш клапацілася пра бытавыя патрэбы сваёй сям’і, але не задумвалася пра душу дзяўчынкі. А Ірка якраз і мела патрэбу ў душэўным разуменні.

7. Прасачыце, як паказвае пісьменнік перажыванні дзяўчынкі. Якімі сродкамі перадае яе стан у крытычнай сітуацыі?

Напачатку, калі Ірка прыйшла дадому і пачула пах мяса, убачыла кішкі ў драўляных начоўках і пачула “Лясное і лесам пахне”, дзяўчына не магла паверыць у тое, што яе аленя забілі. Яна адмовілася ад ежы. Аўтар перадае яе ўсхваляваную ўспышку пратэсту праз вялікую колькасць дзеясловаў: “дзе ўзялі?”, “не не буду есці!”, “не зачаплю”, “ускочыла, адсунула лаўку, выбегла”, “заплакала”.

Пасля, Ірка да апошняга чакала, што прыдуць алені, але яны не з’яўляліся. Дзяўчынка вырашыла шукаць іх, адзеўшы лыжы, не пабаяўшыся марозу, яна кінулася ў лес:

“Але ж зноў узяўся мароз: там, дзе заходзіць сонца, — чырвонае неба і ўгары раз’ехаліся хмары. Яны цяжкія, густыя і цёмныя. І нізкія-нізкія, за

сосны чапляюцца. Холадна ў пальцы: настыла дрэва, — Ірка часта бярэ кійкі пад паху і тады бяжыць па снезе, хукаючы ў рукі. Заінелі вейкі, не

чуваць шчок, пякло, цяпер перастала; добра, што яна надзела бацькаву старую вушанку — хоць не холадна ў вушы. Ірка часта спыняецца ля рэчкі, прыкладае да

шчакі руку і крычыць на ўвесь лес: — Цяля-а... Цяля-а... Цяляты мае, цяляты...«Я-я-а» — дражніцца з Паліка рэха, глухое, далёкае.”

У дзяўчынкі было цяжка на сэрцы:

“Цямнелася. Ірцы хацелася плакаць, хацелася вярнуцца дамоў. Яна доўга стаяла, пачынаючы мерзнуць. Падгіналіся разамлелыя ногі, — тады хацелася сесці; марыў сон.”

І калі яна нарэшце заўважыла аленей, зразумела, што сярод іх няма рагатага. Алені ўбачылі яе і пачалі ўцякаць. Аўтар перадае перажыванні дзяўчыны праз яе ўнутраную мову:

“Яна баялася, каб не згубіць аленяў, бо згубіш — прапала. Яны збягуць. Збягуць у Аўгустоўскія лясы. А можа, рагаты збег ужо туды, кінуўшы сваіх? Не. Рагаты — добры, ён не збяжыць, ён вось зараз выскачыць ім напярэймы. Толькі чым Ірка тады пакорміць яго?”

Калі дзяўчынцы стала зусім дрэнна, то аўтар перадае гэта праз стан прыроды, які бачыўся Ірке, перад тым, як яна страціла прытомнасць:

“Чамусьці неба пачало рабіцца зялёным-зялёным. Гэта зоркі...”

«Па полі бегалі зялёныя алені».

8. Чаму з дзяўчынкай здарылася бяда і хто вінаваты ў гэтым?

Дзяўчынка захварэла, таму што ніхто з дарослых не здолеў сказаць ёй праўду пра тое, што бацька забіў аленя дзеля таго, каб пракарміць сям’ю і пазбегнуць голада. Бацькі не разумелі сваю дачку, яе перажыванні і прыязнасць да лясных звяроў,таму і здарылася бяда, яна кінулася ў пошукі, не здолеўшы да канца паверыць, што яе алені больш не прыйдуць да яе.

9. Якое месца займаюць малюнкі прыроды ў характарыстыцы персанажаў? Прывядзіце прыклады з тэксту.

Вялікую ролю ў раскрыцці характара Іркі іграюць малюнкі прыроды:

«Ірка любіла восень. Можа, таму, што ў Бярэзаўцу тады было ціха-ціха. Цішыня плыла недзе адтуль, з Паліка, з пушчы, плыла ракою, гэткай

жа ціхай, як і сам Бярэзавец. Рака ніколі не разлівалася і не стагнала, вясной у час паводкі ў ёй толькі падымалася вышэй цёмная вада.»

«Увосень у Бярэзавец злятаюцца сарокі і сіваваронкі. Сарок Ірка не любіла: яны злодзеі і стракочуць без аддухі, лезуць на двор у карытца да парасяці, хоць тады яны і «варожаць на госця», як кажа маці. Нехта ж выдумаў — сарок дык тых хоць ты палкай гані, а гасцей з той пары, як пераехалі ў Бярэзавец, ні разу не было.»

«Увосень, калі стаіць пагода, шапаціць пад нагамі мох і трава'сівец, гараць сіняватыя хвойкі верасу на пасецы — верас высокі, што трава ў лучках. Па ім поўзаюць мурашкі, вялікія, з крыльцамі, і лётаюць пчолы. Сядзе пчолка на верасовую галінку, калышацца, пасля нахіне яе аж да самай

зямлі, абдыме ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крыльцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пасля застыне, не кранецца, як памерла, — п’е. З балота ад ракі прылятаюць вялізныя зялё'

ныя стракозы, лапочуць над верасамі сваім доўгім бліскучым крыллем, але пчолы іх не баяцца. Ірка любіць пчолак: яны збіраюць мёд. А позні мёд — зелле.»

«Найсмачнейшыя цяпер брусніцы — як вінныя яблыкі, не раўня ім маліны. Ірка ўмее збіраць брусніцы. Яны на пасецы растуць шышкамі, як

бабок на балоце. Сасмаргнеш шышку — поўная жменя. А ля пнёў іх — як хто ўзяў ды рассыпаў з кошыка.»

«Першага выбуху яна не пачула: пасека неяк застагнала сухім рэхам, загрымела і запыліла,схаваўшы з вачэй дарогу. Ірка ўся сціснулася,

прыпала аж да зямлі і пабегла, нічога не бачачы. Ёй раптам успомнілася, як яны ў блакаду з татам беглі так з вёскі ўзлессем па пасецы, дзе былі

бульбяныя ямы, а ўсюды рваліся міны. Такі ж ад іх сухі трэск і выбухі, такі ж дым і пыл. Тады яны з татам ледзь праскочылі, тады ў таты на руках забіла маленькую Верачку, яе сястру. Яна бегла і бегла цяпер па карчах і пяску, не чуючы пад сабою ног, закрываючы вочы, бо па твары секла нечым калючым, мусіць, жвірам, і ад дыму аж блажыла.

Выбухі сціхлі раптоўна, як і пачаліся. Стала зноў ціха-ціха, як заўсёды ў Бярэзаўцу. Ірка тады апусцілася на халодны, свежы пясок ля неглыбокай ямкі і выцерла вочы. Яны калоліся, мусіць, ад пылу і поту. Суха было на языку. «Здурнела... — Ірка пачала страсаць пясок з кофты. — Гэта ж леспрамгасаўцы. Карчы дзяруць…»

10. Хто з герояў твора вам не спадабаўся? Чаму?

Не спадабаліся маці і бацька Іркі, а таксама Язып, які дапамагаў бацьку забіць аленя. Гэтыя людзі раўнадушна паставіліся да перажыванняў і гора дзяўчынкі. Прынімаючы гэта за капрызы. Асабліва адмоўныя эмоцыі выклікае матуля — яна зусім не жадае ведаць, што на душы ў дачкі.

11. Якую галоўную думку выказаў пісьменнік у сваім творы? Ці блізкая вам яго пазіцыя?

Аўтар свярджае, што ў людскім сэрцы павінна быць месца дабрыні, спагады, сапраўднай любві да прыроды і свайго краю,адмаўляе чэрстваць, раўнадушша і жорсткасць(ганебны ўчынак бацькі Іркі).

12. Падзяліце твор на часткі, дайце назву кожнай з іх. Падрыхтуйце сціслы план апавядання, выкарыстайце яго для вольнага пераказу (як запомнілася).

1 частка — Пераезд у Беразавец (с.238-244 па словы «Мяне мусіць пачула»)

2 частка — Іркіны алені (с.244 —248 па словы «Больш Ірка не бачыла «сваіх» аленяў аж да зімы»)

3 частка — Галодная зіма (с.248 – 251 па словы «Агонь ужо ўжо ў хаце запалілі, мігціць праз ельнік»)

4 частка —Сустрэча каля стажка (с.251 -253 па словы «Яна нічога яму не сказала».)

5 частка — Знікненне аленяў ( с.253 – 255 па словы «Ірынка засынала. Яна чула. Але не ведала, пра што гавораць.»)

6 частка — Зялёныя зоркі (с.255-259)

ПЛАН АПАВЯДАННЯ:

1.Пераезд у Беразавец.

2.Любімыя заняткі Іркі.

3.Першая сустрэча з аленямі.

3.Выбухі ў лесе.

4.Галодная зіма.

5.Ірка ратуе аленяў

6. Знікненне лясных сяброў Іркі

7. Цяжкая здагадка дзяўчынкі

8. Пошукі рагатага.

9. Хвароба Іркі.

13. Разгледзьце на форзацы падручніка рэпрадукцыю карціны Галіны Шапялевіч «У пушчы». Якім паўстае свет прыроды на мастацкім палатне? Што сугучнае ва ўспрыманні жыцця пушчы мастаком і пісьменнікам? Якія радкі тэксту найбольш адпавядаюць сюжэту карціны Галіны Шапялевіч?

На карціне адлюстраваны прыгожы зімовы пейзаж. Надвячорак.Неба ружовае, снег — амаль блакітны. На лясной сцяжынцы ў цэнтры кампазіцыі стаяць тры алені. Лес патанае ў снезе — галіны прагінаюцца пад яго цяжарам. Алені не стаяць, яны рухаюцца наперад, магчыма, шукаюць сабе ежу. Як пісьменнік, так і мастак імкнуцца далюстраваць хараство прыроды, яе непаўторнасць, багацце, каштоўнасць, прыгажосць. Яны захапляюцца навакольным светам.

Найбольш сугучныя радкі, на нашу думку гэта:

“Алені выйшлі з расцяробу, што вёў з пасекі ад Высокага Берага, і падаліся ўзлессем пад Старыя Вольхі. Іх было толькі трое. За бязрогай маці, відаць, бегла двое малых.”