ПІМЕН ПАНЧАНКА. САРМАЦКАЕ КАДЗІЛА

Подробное решение Страница 236 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Што так усхвалявала, узрушыла паэта, прымусіла яго ўзяцца за пяро?

Аўтар задумаецца аб важнай і актуальнай праблеме сучаснасці — захаванне навакольнага асяроддзя, экалогіі нашай зямлі і лясоў. З кожным годам “таўсцее” Чырвоная Кніга, знікаюць расліны, якія раней радавалі вока людзей, напаўнялі лясы. Усё гэта ўзрушае паэта, ён імкнецца данесці сваім чытачам, што неабходна абавязкова прынімаць меры па выратаванні і аднаўленні гэтых раслін.

2. Каго аўтар лічыць вінаватым у тым, што прырода з кожным годам страчвае свае багацці, становіцца бяднейшай? Як пра гэта гаворыцца ў вершы?

Аўтар вінаваціць сябе і ўсіх людзей, за раўнадушнае, неахайннае стаўленне да прыроды, раслін:

«Вінаваты ў гэтым не сарматы,

Вінаваты ўсе мы: ты і я.

Каб адчуць сцюдзёны водар мяты,

За сто вёрст ляціць мая сям’я.

Душна ад жалезнага прагрэсу:

Дружна падразаем жылы лесу,

Траў і кветак топчам карані,

Ад зялёнай адракаемся радні.»

3. Як успрымаецца аўтарам жалезны прагрэс? Як ён уплывае на прыроду, чаму прымушаеадракацца ад зялёнай радні?

Жалезны прагрэс ва ўспрыманні паэта — разрушальны для прыроды: гінуць расліны, жывёлы, птушкі, памяншаюцца лясы, а гарады, наадварот, пашыраюцца. Людзі імкнуцца ў горад сталёвых машын, душнага смугу, часамі вельмі доўга не бываючы на ўлонні прыроды. Многім цікавей займацца сваімі справамі, чым назіраць за лясным жыццём.

4. Што, па словах паэта, людзі пакінуць сваім нашчадкам, калі не спыняць знішчэнне прыроды?

Калі мы не пачнем зберагаць прыроду, клапаціцца пра памнажэнне яе багаццяў, то нашчадкам нашым нават можа не застацца свежага паветра:

«Многа ліха — ды усюды ціха.

А зямля дакуль будзе цярпець?

А нашчадкам нашым

Чым жа дыхаць? —

Мы ўжо задыхаемся цяпер.»

5. Як, на думку аўтара, можна выратаваць і захаваць прыродную спадчыну?

“Трэба нам і захады, і меры,

Каб між светлых беларускіх рос

Зноў расцвіў чаравічок венерын

І званочак сіні ў лесе рос.”

Так гаворыць аўтар. На яго думку, патрэбна ўзнаўляць і адраджаць не толькі рэдкіх звяроў, але і памнажаць рэдкія віды раслін, каб яны зноў цвілі і ўпрыгожвалі лясныя абшары.

6. Услухайцеся ў надзвычай паэтычныя назвы кветак і зёлак, якія, на жаль, ужо занесены ў Чырвоную кнігу нашай краіны. Паразважайце, адкуль і як маглі ўзнікнуць гэтыя назвы.

Гэтыя назвы ўзніклі з даўніх часоў. Старажытныя людзі збіралі і назіралі за раслінамі, назвы даваліся на аснове знешняга падабенства, альбо суадносіліся з разнастайнымі жывёламі: мядзвежая цыбуля, кураслеп лясны; падабенства: званочак, чаравічок венерын, меч-трава, сармацкае кадзіла, познацвет.

7. Сфармулюйце асноўную думку (ідэю) верша.

Аўтар сваім вершам паднімае сучасную праблему чалавецтва — экалагічную. Ён заклікае ўсіх звярнуцца да прыроды, клапаціцца пра яе зберажэнне і аднаўленне, каб пакінуць нашым нашчадкам чыстае паветра і багатыя лясныя нетры.