Подробное решение Страница 15 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1.Як паэт ставіцца да беларускай зямлі, з якім пачуццём гаворыць пра яе?
Паэт у гэтым вершы выступае як патрыёт сваёй Радзімы, які горача любіць родны кут, захапляецца ім, ганарыцца яе гісторыяй і людзьмі.
2.Якой паўстае зямля Беларусі ва ўяўленні паэта? Якія малюнкі і вобразы раскрываюць яе адметнасць, непаўторнасць? Пры адказе зачытайце радкі з твора.
Зямля Беларусі для паэта – захапляльная па сваёй прыгажосці і чысціні:
“Зямля Беларусі! Бары і дубровы,
Жытнёвае поле, шаўковы мурог,
У промнях рабіны заход вечаровы,
Што клёкат буслоў — ручаёў перамовы
І ў шумных прысадах істужкі дарог.”
Багатая непаўторнымі краявідамі, блакітнымі азёрамі:
“Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс…”
Краіна мае сваю гучную гісторыю:
“Былога быліны, строга паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны”
3.Якія беларускія рэкі называе паэт? Што нас, сучасных людзей, звязвае з гэтымі рэкамі? Знайдзіце і зачытайце адпаведныя радкі.
Аўтар узгадвае Нёман, Сож, Буг, Гайну, Днепр, Дзвіну. Усе гэтыя рэкі працякаюць па Беларусі, некаторыя вызначаюць яе сучасныя граніцы.
“Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх
Ад Нёмана да Сожа, ад Буга да Гайны,
Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.”
4.Пра што нагадвае нам паэт, называючы старажытныя беларускія гарады?
Аўтар нагадвае нам пра славутую гісторыю і прыгажосць нашых старажытных гарадоў – Полацка, Турава, Мінска, а таксама Белавежы.Тут стовраны памятнікі архітэктуры, літаратуры, мастацтва, гэтыя гарады вядомы па ўсім свеце.
5.Паразважайце, чаму Беларусь называюць краем белых буслоў, краінай лясоў, рэк і азёр. Пры адказе, каб перадаць свае думкі і пачуцці, выкарыстайце паэтычныя вобразы з твора.
Беларусь — чыстая, пргожая, самабытная краіна. С даўніх часоў яе сімвалам сталі буслы — птушкі спакою, міру, сямейнага дабрабыту. Тут шмат лясоў, рэк і азёр. “Зямля Беларусі! Вачамі азёраў….” Лес — галоўнае багацце нашай краіны, нездарма яго называюць яшчэ “лёгкімі Еўропы”. “Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх…” — сапраўды, калі вандруешь па нашай краіне, дарогі нашы праходзяць паўз зялёныя лясы, сінія стужкі рэк і азёр.
Усё гэта патрэбна цаніць, паважаць і ашчадна захоўваць.
6. Зямля Беларусі — што яна значыць для паэта і для ўсіх нас, людзей XXI стагоддзя?
Зямля Беларусі для паэта і ўсіх нас — наша любая, дарагая, прыгожая, непаўторная Радзіма, якая стала для нас домам, які мы павінны шанаваць і берагчы.
7.Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Уладзіміра Масленікава «Зямля дзядоў». (Гл. уклейку.) Якой уяўляе сваю зямлю мастак? Як вы думаеце, чаму карціна мае такую назву? Якія паэтычныя радкі, на вашу думку, сугучныя настрою мастацкага палатна?
Для мастака зямля бацькоў — самабытны, прыгожы, блакітна-зялёны, яркі, непаўторны край, са сваёй слушнай гісторыяй. Амаль чароўная краіна паўстае перад намі на карціне: стромкія сосны, шырокія рэкі, зялёныя абшары, у якіх патанаюць маленькія вёсачкі. Тут жа ў полі мірна пасецца стада кароў. У гэтым абшары яркай кроплей віднеецца замчышча (магчыма гэта Тураўскі замак), які нагадвае нам пра старажытную гісторыю краіны.
Аўтар назваў сваю карціну так, магчыма таму, што ён выявіў у ёй рысы той зямлі, якой яна была шмат стагоддзяў таму – пазбаўленая гарадскога налёту, напоўненая ляснымі сцежкамі, кветкамі, спакоем, здаецца яшчэ хвіліна - і мы пабачым беларускага віцязя на конніку. Ад карціны вее подыхам мінулага.
На нашу думку, асабліва сугучныя настрою мастацкага палатна наступныя радкі:
“Былога быліны, старога паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,
Па краю зялёным… і г.д.”