ВЯЧАСЛАЎ АДАМЧЫК. САЛОДКІЯ ЯБЛЫКІ

Подробное решение Страница 216 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Якім быў Тонік? Што вы можаце сказаць пра яго жыццё? Якія гульні вабілі хлопчыка, як ён бавіў час з вясковымі дзецьмі?

Тонік быў звычайным вясковым хлопчыкам. Ён рос ў няпоўнай сям’і — у яго была толькі маці, але ўся вёска ведала, што яго бацька — кравец. З-за гэтага яму далі мянушку Паплісты. Ён быў:

“быў таўстагубы, і гэтак зацята глядзеў спадылба, як яго прызнаны цэлаю вёскаю, але не запісаны ў метрыцы бацька.”

Як і ўсе хлопчыкі, ён любіў купацца ў рэчцы, лавіць рыбу і ракаў, збіраў кулі, дапамагаў матулі па хатніх справах, пас кароў. Акрамя гэтага разам з іншымі рабятамі лазілі ў Мокуцеў сад за недаспелымі яблыкамі.

2. Раскажыце, як да Тоніка ў хату прыйшлі паліцаі. Як сталася, што ён мусіў дапамагчы няпрошаным гасцям? Ці мог Тонік паступіць інакш?

Паліцаі прыйшлі ноччу ў хату Тоніка, бо лічылі, што тут жыве стараста вёскі.Матулі не было дома, яна пайшла ў суседнюю вёску, каб пазычыць мукі. Калі Тонік адкрыў ім дзверы, ён здагадаўся, хто перад ім. Калі тыя запыталі, у каго ў вёсцы ёсць коні, ён расказаў пра Мокуця. У яго быў свой разлік: “Мне ўжо не будзе каго баяцца, калі Мокуця забяруць у абоз”.

Тонік мог і не сказаць пра каня Мокуця, бо пра партызан ён нічога не сказаў паліцаям. Аднак ён таксама ведаў, пра выпадак з Піліпавым Васькай, якога хацелі застрэліць за тое, што ён проста скоса зірнуў на немца. Так што зразумела, што Тонік спужаўся. Трэба помніць, што Тонік яшчэ зусім малы, няхітры, прастадушны, ён лічыць, што калі іх хата "стараста", то трэба вы¬конваць патрабаванні ўзброеных людзей

3. Што змянілася ў жыцці хлопчыка пасля яго сустрэчы з паліцаямі? Знайдзіце ў тэксце прыклады з пацвярджэннем сваіх думак.

Пасля таго, як паліцаі пакінулі вёску, на трэці дзень з’явіўся Мокуцеў конь з хамутом. Але без воза, ён піў ваду ў рацэ, а пасля накіраваўся ў вёску.

Тонік, убачыўшы гэта падумаў:

«А дзе ж Мокуць?» — гледзячы ўслед Арсеніку, падумаў Тонік, і раптам яго апанаваў страх: «А што будзе, калі не вярнуўся? Гэта ж усе ведаюць, што я быў за старасту, і адразу падумаюць: удаў Мокуця».

Далей хлопчыку прыходзілася ўсё цяжэй — бо Мокуць не вяртаўся, а яго сын, Арсенік клікаў Тоніка пагуляць разам. Хлопчык не мог яму адмовіць, думкі пра тое, ці вярнуўся Мокуць не пакідалі яго ні на хвіліну. Чым даелй, тым больш трывожыўся хлопчык. Аб гэтым сведчаць яго думкі:

«Ліха не возьме гэтага Мокуця», — плюнуў

нарэшце Тонік”

«Няўжо не вярнуўся Мокуць?»

«— Дай пакаштаваць, — папрасіў большы Жолудзеў. Арсенік адламаў яму і Тоніку.

— Ну што, прыйшоў твой бацька? — спытаўся Тонік і крадком глянуў на Арсеніка.

— Не... можа, яшчэ прыйдзе, — сказаў Арсе'нік і зрабіўся раптам сцішны.»

Тонік нават не хацеў гуляць, у яго не было настрою, яму было вельмі сумна:

«На плоце каля свае хаты сядзеў Арсенік. Тонік падняў вочы і ўбачыў яго.

«Ён чакае бацьку», — раптам падумалася Тоніку.»

Ён хацеў адважыцца расказаць пра тое, што зрабіў Арсеніку, які лічыў яго сваім сябрам.

«А што будзе, калі ўсе дазнаюцца, што праз мяне не вярнуўся Арсенікаў бацька?» — Тоніку ўжо расхацелася глядзець тое гняздо.

— Вось! — крыкнуў з куста Арсенік. «А можа, сказаць? Можа, будзе лепей?» — Тонік уздыхнуў і, заплюшчыўшы вочы, палез у куст на Арсенікаў голас...»

4. Чаму Тонік баяўся і недалюбліваў свайго суседа Сямёна Мокуця?

Тонік не далюбліваў Мокуця за тое, што той жорстка ганяў хлопцаў, якія лазілі ў яго сад за недаспелымі яблыкамі. Аднойчы ён злавіў аднаго з Жолудавых братоў і моцна наўскідаў. Тонік таксама быў у садзе, але здолеў збегчы. Пасля гэтага выпадку хлопчык вельмі баяўся яго, бо ведаў, рука мужчыны цяжэйшая, чым яго матулі.

5. Прыгадайце, як Тонік адчуваў сябе, калі зразумеў, што Мокуць можа надоўга знікнуць. Калі да яго прыйшло ўсведамленне сваёй віны? Як гэта характарызуе хлопчыка?

Напачатку, калі паліцаі забралі Мокуця разам з канём у абоз, ён нават узрадаваўся, падумаўшы, што яму ўжо не будзе каго баяцца. А калі Тонік убачыў, што Мокуцеў конь вярнуўся ў вёску адзін без воза, ён зразумеў, што хутчэй за ўсё мужчына больш не вернецца. Яго апанаваў страх, а праз некаторы час ён усвядоміў, што Арсенік не дачакаецца свайго бацькі. Хлопчыку было вельмі сумна, дрэнна, сорамна, ён глыбока перажываў за свой учынак. Аб гэтым гаворыць і апошняя частка твора, калі хлопчык пасля таго, як стала вядома, што Мокуць забіты, цяжка захварэў.

6. Раскажыце, чым скончыліся душэўныя пакуты Тоніка.

Тонік не вытрымаў і расказаў усё сыну Сямёна Мокуця Арсеніку:

“— Тонік! — блізка за спінаю крыкнуў Арсенік, і Тонік аж падскочыў. — Чаго ты спалохаўся? — Арсенік быў увесь спацелы і задыханы.

— Я не... — ледзь вымавіў Тонік, адчуваючы, як у яго моцна дрыжыць і стукае сэрца.

— Хадзем да дзяцей.

— Не, я не пайду, я ўдаў твайго бацьку. — У Тоніка раптам пачала макрэць спіна.

— Што ты пляцеш, — Арсенік яшчэ ўсё цяжка дыхаў. — Бацьку майго ўдаў стары Цурусь.

— Не, гэта я, калі быў за старасту. Але ж я не ведаў, што яго застрэляць... — сказаў яшчэ Тонік, адступаючыся на свой надворак.”

7. Апавяданне падзелена на часткі. Падбярыце загалоўкі да іх. Выкажыце свае меркаванні, чаму твор атрымаў такую назву.

1 частка — “Стараста” ў доме Марылі

2 частка — Начныя госці

3 частка — Мокуцеў конь

4 частка — Перажыванні Тоніка

5 частка — Прызнанне

Тонік палез у сад да Мокуцяў, добра ведаючы, што гэтага рабіць нельга (пра гэта не забывала гаварыць мама), ведаў хлопец і пра пакаранне, якое яго чакае і ад мамы, і ад суседа, калі будзе злоўлены. Яблыкі былі хоць і маленькія, як арэхі, але салодкія. Жаданне імі паласавацца перамагло забароны. Падмануўшы Арсеніка, сына Мокуця, хлопцы прабраліся ў сад. Адзін з тройкі быў злоўлены і пакараны гаспадаром. Тоніку ўдалося ўцячы. Ён быў пакараны мамай, але асабліва баяўся, што Сцяпан Мокуць зловіць і добра накруціць яму вушы. Тонік імкнуўся любой цаной пазбегнуць пакарання. Таму і ўзрадаваўся, калі паліцаі пагналі суседа ў абоз: "Мне ўжо не будзе каго баяцца..." Бо, калі вернецца з абозу Мокуць, пра набег у сад забудзе. Сусед не вярнуўся. Душэўныя пакуты ге¬роя, яго хвароба — вось цана парушэння запаведзі Гасподняй: "Не ўкрадзі”. Калі б Тонік не паквапіўся на салодкія яблыкі Мокуця, у яго не было б асабістай віны за смерць Мокуця. Яблыкі аказаліся надта горкімі для героя.

8. Абагульніўшы свае веды і ўражанні, падрыхтуйце вуснае паведамленне пра галоўнага героя апавядання.

Тонік быў звычайным вясковым хлопчыкам. Ён рос ў няпоўнай сям’і — у яго была толькі маці, але ўся вёска ведала, што яго бацька — кравец. З-за гэтага яму далі мянушку Паплісты. Ён быў:

“быў таўстагубы, і гэтак зацята глядзеў спадылба, як яго прызнаны цэлаю вёскаю, але не запісаны ў метрыцы бацька.”

Як і ўсе хлопчыкі, ён любіў купацца ў рэчцы, лавіць рыбу і ракаў, збіраў кулі, дапамагаў матулі па хатніх справах, пас кароў. Акрамя гэтага разам з іншымі рабятамі лазілі ў Мокуцеў сад за недаспелымі яблыкамі.

Калі да яго ў хату прыйшлі паліцаі, ён раскаўзаў у каго можна ўзяць каня для абоза. Вінаваціць хлопчка цяжка. Вайна такая, што цяжка зразумець, дзе свае, а дзе чужыя, ад каго найперш чакаць бяды. Праўда, як паводзіць сябе ў некаторых сітуацыях, Тонік ведаў. На пытанне паліцая, ці ёсць хто з іхняй вёскі ў партызанах, адказаў адмоўна, хоць і чуў пра аднаго. Ён проста паўтарыў словы старога Піліпа, якія той сказаў рыжаму немцу. Прамой віны Тоніка ў тым, што Мокуця застрэлілі паліцаі, няма. Разам з тым маральная адказнасць ёсць, бо ён недзе ў душы парадаваўся, што забіраюць у абоз гаспадара салодкіх яблыкаў. Пакуль ён вернецца з абозу, то, напэўна, забудзецца пра Тонікаў набег на сад, і пакарання можна будзе пазбегнуць. Тым больш, што аднойчы ў хлопчыка так ужо было, калі ён упусціў карову ў Жолудзеў авёс.

Аднак,к алі вярнуўся конь Мокуця, хлопчык пачаў перажываць. Гэта сведчыць пра тонкую, уражлівую натуру Марылінага сына: ён адчуў, што здарылася нешта нядобрае, што вінаваты ў нечым страшным і непапраўным. А пра Арсеніка ўжо ў пачатку апавядання чытаем, што "быў ён надта рахманы і вельмі разважлівы". У гэтага хлопчыка пачуцці прыглушаныя. Ён не адчувае бяды, жыве надзеяй, што ўсё будзе добра, як заўсёды. Таму ён і ў хаце доўга не затрымліваецца, калі ў сям'і гора, а імкнецца да сяброў.

Пасля таго, як усёж бацька не з’яўляецца Тонік не знаходзіць сабе месца. У душы героя ідзе змаганне: прызнацца ці не прызнавацца сябру, што гэта ён паказаў паліцаям Мокуцеву хату, сказаў, што ў іх ёсць конь. Некалькі разоў Тонік парываецца гэта зрабіць, і нарэшце робіць гэта. Калі стала вядома пра гібель Мокуця, Тонік цяжка захварэў. Ён узяў на сябе чужую віну — віну тых, хто распачаў жахлівую вайну, якая вымушае рабіць нялюдскія ўчынкі не толькі дарослых, але і дзяцей. Пісьменнік завяршае твор радкамі, якія даюць надзею на выздараўленне Тоніка: маці рыхтавала сыну напой з гарніку, "што памагае, як яна ведала, ад усіх хвароб". У адносінах да Тоніка можна адназначна сцвярджаць, што ў дзесяць гадоў для яго скончылася дзяцінства, і вінаватая ў тым вайна, якая адабрала ў яго радасць маленства.