АНАТОЛЬ ВЯРЦІНСКІ. ДВА ПОЛІ

Подробное решение Страница 215 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1.Якія два розныя вобразы поля стварыў паэт у сваім вершы? Як ён паказвае і малюе гэтыя два полі?

Аўтар стварае два розныя вобразы поля: адно – мірнае, спакойнае, шчаслівае, другое — поле бітвы, крыві, смерці. Ён паказвае гэтыя два полі на аснове супрацьпастаўлення:

«Было ў салдата два полі,

поле, дзе кветкі ірваў,

бегаў з сябрамі на волі,

і поле, дзе ён ваяваў.

Ціха было і чыста

у полі яго дзяцінства,

былі агонь і дым

на полі ратным і тым.»

2. У вершы адсутнічае партрэт воіна-змагара. Ці можаце вы ўявіць гэтага салдата? Як вы разумееце выраз: у полі яго дзяцінства?

Гэта звычайны салдат, падобны на тысячы іншых, якія маладымі ішлі на вайну, гэта былі патрыятычныя, смелыя, самааданыя людзі, высокі, моцны, падобны на вітязя.

Выраз «у полі яго дзяцінства» — азначае, што маленства салдата было мірным, спакойным і шчаслівым, але яно хутка скончылася, бо пачаласья вайна і поле дзяцінства ператварылася ў ратнае.

3. Зачытайце радкі, якія сведчаць пра тое, што адбываецца на полі бітвы. Якія вобразы выступаюць у рэзкім кантрасце (супрацьпастаўленні) з карцінай зялёнага квяцістага поля?

«Два полі было ў салдата.

Адно зелянела травой,

другое было ўзарата

вайной і паліта крывёй.

Было ў салдата два полі,

поле, дзе кветкі ірваў,

бегаў з сябрамі на волі,

і поле, дзе ён паміраў».

Супрацьпастаўленне ёсць у кожнай страфе:

Кветкі ірваў — ваяваў, поле дзяцінства — ратнае поле, зелянела травой — паліта крывёй, кветкі ірваў — паміраў.

4. Якія радкі, на вашу думку, надаюць твору моцнае трагедыйнае гучанне?

Моцнае трагедыйнае гучанне набываюць апошнія радкі:

Было ў салдата два полі,

поле, дзе кветкі ірваў,

бегаў з сябрамі на волі,

і поле, дзе ён паміраў».

5. Паслухайце, калі ёсць такая магчымасць, запіс песні на верш Анатоля Вярцінскага «Два полі» (музыка кампазітара Эдуарда Ханка). Раскажыце пра сваё ўражанне ад гэтай песні. Які настрой выклікала ў вас мелодыя?

Песня “Два полі” ў выкананні ВІА “Сябры” (Анатоль Ярмоленка) напоўнена трагізмам. Музыка і слова настолькі сугучны, што адразу кранае да глыбіні душы. Разам з песняй сумуеш, узгадваешь цяжкія падзеі Вялікай Айчынай вайны, усіх тых, хто загінуў за сваю краіну…