АЛЯКСЕЙ ПЫСІН. ПРОНЯ

Подробное решение Страница 213 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Параўнайце энцыклапедычныя звесткі пра раку Проню з вобразам ракі, які стварыў паэт Аляксей Пысін.

Проня — рака ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях, правы прыток ракі Сож. Даўжыня яе 172 кіламетры. Шырыня ракі складае 15—20 метраў, а месцамі дасягае 50 метраў.

Проня, вобраз якой стварыў А.Пысін — выступае жывой істотай. Яе захапілі чужынцы, але нялёгка ўзяць у палон вольналюбівую раку. Яе воды муцілі, раку ўзрывалі бомбы, пераязджалі танкамі, але падводных чыстых яе крыніц немагчыма было замуціць ворагам. Проня выступае, як сімвал непакоранага, мужнага народу, які нягледзячы на выпрабаванні, захаваў чыстае, светлае сэрца.

2. У якой сітуацыі апынулася рака? Чаму Проня не жадае скарыцца ворагу? Падмацуйце свой адказ адпаведнымі радкамі з твора.

Проню захапілі ў палон ворагі. Яны нагналі танкі і коней, узрывалі бомбы і тол, муцілі ваду і здзекваліся над ёй, але рака – вольналюбівая, яе нельга запалоніць, пакарыць, знішчыць, яна свабодная і чыстая, вораг нездольны яе загубіць:

«— Я вольная рэчка на вольнай зямлі,

І чыстымі хвалі заўсёды былі...»

«— Цяпер ты павінна згадзіцца сама,

Што чыстае плыні няма ўжо, няма!

— Няпраўда, ёсць многа крыніц пада мною

З празрыстай, чысцюткай, як слёзы, вадою.»

3. Рака паўстае перад намі як жывая істота. Як называецца такі мастацкі прыём? Якія мы можам вылучыць рысы ў вобразе Проні?

Такі прыём называецца ўвасабленне.Яна валодае такімі рысамі як свабодалюбства, смеласць, непакоранасць, упартасць, мужнасць, патрыятычнасць.

4. Як вораг вырашыў перамагчы непакорную Проню?

Вораг нагнаў танкі і коней, муціў ваду, узрываў бомбы і тол: «Фантаны ўзляталі з пяском і жалезам».

6. У які момант і чаму рака зрабілася светлай да самага дна?

Светлай да самага дна рака зрабілася ў той момант, калі міма ішлі савецкія салдаты, гэта значыць, што Проня была вызвалена ад ворага, ачышчана вада ізямля ад фашысцкай муці.

7. Вызначце ідэю твора.

Галоўная ідэя твора — паказаць духоўную моц, чысціню і непахістнасць народа ў гады барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі.