СЯРГЕЙ ТАРАСАЎ. ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ

Подробное решение Страница 201 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Раскажыце, паводле твора, пра старадаўні Полацк, у якім гадавалася Прадслава.

«Вуліцы старажытнага горада... Высланыя бярвеннем і плахамі, часам гнілыя і брудныя, нясуць яны нястрымны людскі паток да плошчы каля храма. Усіх склікае вечавы звон. Спяшаюцца кавалі, броннікі, гарбары. А ганчары ледзь не ўсёй слабадою ідуць, гатовыя стаць пад княжацкія харугвы і бараніць сваю зямлю ад чарговай варожай навалы.»

2. Чаму ў горадзе добра ведалі дзяўчынку Прадславу? Чым яна вызначалася?

Прадслава з малых гадоў бегала ў Сафійскі сабор, дзе дапамагала сваёй цётцы Раманіі лячыць параненых ваяроў. Падносіла ім ваду, гаварыла ласкавае слова. Яна з дзяцінства была добрай, чулай дзяўчынкай.

3. Які выбрала для сябе шлях Еўфрасіння? Чаму?

Калі бацька захацеў выдаць яе замуж, Прадслава вырашыла ісці ў манастыр, бо бачыла сваё наканаванне ў іншым.

4. Якія справы сталі для Еўфрасінні важнымі і галоўнымі ў жыцці?

Еўрасіня напачатку перпісвала кніжкі, а пасля полацкі князь пабудаваў для яе Спаскі сабор, там яна стала ігуменняй. Менавіта тут Еўфрасіння адкрыла першую школу для дзяўчынак, яна те толькі вучыла іх грамаце, але і весці хатнюю гаспадарку. Акрамя гэтага яна займалася дабрачыннасцю, яе імя ведалі далёка за межамі Полацкага княства.

5. Чым яна заслужыла шырокую вядомасць, людскую любоў і ўдзячнасць?

Еўфрасіння заслужыла гэта сваімі шматлікімі дабрачыннымі справамі: збудаванне царквы, дапамога бедным, навучанне будучага пакалення, да яе слоў прыслухоўваліся нават князі. Гэта была жанчына з вялікім сэрца, добрай самааданай душой. Людзі вельмі любілі і шанавалі ігуменню, цанілі ўсё тое, што яна робіць для іх. Нездарма памяць пра яе захавалася і ў сённяшня часы.

6. Да чаго Еўфрасіння заклікала людзей? Якія яе павучанні і запаветы нам трэба памятаць?

«Еўфрасіння вучыла людзей паважаць адзін аднаго, заклікала спыніць братазабойчыя войны і княжацкія сваркі, бо зброя, казала яна, прыносіць у хату замест хлеба горыч ды слёзы.»

7. Якую памяць пакінула Еўфрасіння Полацкая на нашай зямлі?

«Але добрая памяць аб ёй засталася на зямлі. У Полацку, непадалёку ад вірлівай Палаты, і дагэтуль стаіць прыгожая, нібыта лялечная, царква, збудаваная князёўнай-манашкай. Гэту царкву людзі завуць Спаса-Еўфрасіннеўскай.»

8. Чаму кожны з нас можа ганарыцца гэтай славутай жанчынай мінулага?

Прападобная Еўфрасіння заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве. Яе намаганнямі папаўнялася бібліятэка Сафійскага сабора і вялося полацкае летапісанне. Па заказу Еўфрасінні быў створаны унікальны шэдэўр старабеларускага прыкладнога мастацтва, - крыж, названы яе імем.

Ефрасіння праславілася як першая беларуская мецэнатка. На яе сродкі і па яе заказу ў 50-я гг. XII стагоддзя была пабудавана царква святога Спаса – вяршыня полацкай архітэктурнай школы. З імем асветніцы звязана і з’яўленне ў Беларусі прывезенага з Візантыі абраза Божай Маці, вядомага як “Маці боская Адзігітрыя Эфеская”.

Дабратворна паўплывала падзвіжніца і на пераадоленне варожасці паміж Полацкім і Кіеўскім княствамі.

Еўфрасіння была незвычайнай жанчынай, яе дасягненні і дзеянні даюць нам поўнае права ганарыцца нашай зямлячкай.

9. Разгледзьце на форзацы падручніка рэпрадукцыю карціны Сяргея Лагуновіча-Чарапко «Еўфрасіння Полацкая». Якой паказаў мастак беларускую святую? Звярніце ўвагу на постаць Еўфрасінні, яе адухоўлены твар. Што агульнае ва ўспрыманні Еўфрасінні Полацкай мастаком і пісьменнікам Сяргеем Тарасавым?

Мастак намаляваў асветніцу ў пакоі, дзе з вакна бачна царква. Жанчына трымае ў руке бумажны скрутак, каля яе ляжыць шмат кніг, а таксама ветка лілеі —смівал чысціні, цноты, Дзевы Марыі, а таксама міласць Божую да чалавека.

Еўрасіння паказана маладой, вельмі прыгожай дзяўчынай, нават убор манахіні не можа скрыць гэтага. У яе вялікія добрыя вочы, шчыры погляд, адухоўлены твар, стройная постаць. Яна ў клопаце, складаецца ўражанне быццам бы аўтар заспеў яе ў разгар працы над перапісваннем кніг, абчым сведчыць лісты паперы і пяро на іх.

Ва ўспрыняцці мастака і пісьменніка агульнае — стварэнне вобраза маладой, адукаванай жачыны, асветніцы, дабрачынніцы, настаўніцы, гуманісткі.