Подробное решение Страница 204 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Якое ўражанне зрабіў на вас твор? Якія карціны вам найбольш запомніліся, усхвалявалі? Хто з герояў выклікаў найбольшую
павагу і сімпатыі?
Твор пакінуў моцнае ўражанне. Асабліва цікава было перачытваць эпізоды бітвы ваяроў, пра іх адвагу і мужнасць. Найбольшую сімпатыю выклікаў мужны магістр Ульрык фон Юнгінген, яго моц, гераізм на полі бітвы выклікае захапленне, хоць ён і лічыўся ворагам і захопнікам славян.
2. Як паказана ў творы хвіліна чакання перад самым пачаткам Грунвальдскай бітвы? Звярніце ўвагу на тое, як аўтар перадае стан прыроды перад боем. Якія выразныя дэталі прадказваюць вынік бітвы?
«У абодвух арміях сэрцы ваяроў ужо грукалі, нібы молаты, але трубы ўсё яшчэ не давалі сігналу да бою.
Настала хвіліна чакання, можа, больш цяжкая, чым сама бітва. На полі, якраз паміж немцамі і каралеўскай арміяй, бліжэй да Таненберга, высілася купка вячыстых дубоў, на якія пазалазілі мясцовыя сяляне, каб паглядзець на барацьбу двух такіх вялікіх войскаў, якіх свет не бачыў з даўніх часоў. Акрамя гэтай купкі дубоў, на полі нічога не было відаць, яно было пустым, шэрым, змрочным, падобным да змярцвелага стэпу. Толькі вецер гуляў па ім... Вочы рыцараў міжволі спыняліся на гэтай злавеснай, маўклівай раўніне. Хмары, якія праносіліся па небе, час ад часу засцілі сонца, і тады на яе падаў змрочны страшнаваты цень.
Раптам узнялася віхура. Яна зашумела ў лесе, сарвала тысячы лісцяў, кінулася ў поле, узвіхрыла сухія сцяблінкі траў, падняла хмары пылу і
шпурнула іх у вочы крыжакам.»
Стан прыроды: “на полі нічога не было відаць, яно было пустым, шэрым, змрочным, падобным да змярцвелага стэпу. Толькі вецер гуляў па ім... Вочы рыцараў міжволі спыняліся на гэтай злавеснай, маўклівай раўніне. Хмары, якія праносіліся па небе, час ад часу засцілі сонца, і тады на яе падаў змрочны страшнаваты цень.”
Дэталі: “змярцвелага стэпу”, “злавесная маўклівая раўніна”, “змрочны страшанаваты цень”, “Раптам узнялася віхура. Яна зашумела ў лесе, сарвала тысячы лісцяў, кінулася ў поле, узвіхрыла сухія сцяблінкі траў, падняла хмары пылу ішпурнула іх у вочы крыжакам.»
3. Якімі паўстаюць крыжакі ў пачатку бітвы? Знайдзіце ў тэксце канкрэтныя пацвярджэнні іх моцы.
Напачатку бітвы крыжакі паўстаюць моцнымі, непахіснымі, адважнымі, аўтар параўноўвае іх з камянямі і дубамі.
“Але як камень, скінуты з гары, падае і набірае ўсё большую хуткасць, так і крыжакі неўзабаве перайшлі на рысь, потым на галоп і паляцелі страшныя, неўтаймаваныя, нібы лавіна, якая павінна ўсё скрышыць, знесці ўсё перад
сабой. Зямля дрыжэла і трэслася пад імі.”
4. Якім паўстае ў творы войска Вітаўта? Як пачуваліся яго асобныя палкі′ ў пачатку бітвы?
У самым пачатку войскі Вітаўта шпарка і адважна рынуліся ў бой і першымі паляглі пад націскам крыжакоў.
“...Першыя шэрагі ліцвінаў, найлепей узброеныя, у якіх былі заможныя гаспадары, палеглі пластом на зямлі. Наступныя разлютавана кінуліся на крыжацтва, цалкам закутае ў сталёвыя даспехі, на конях, ахаваных сталлю... Суліцы, шаблі, вастрыі рагацін, палкі з насаджаным на іх крэмнем ці абабітыя цвікамі адскоквалі ад жалезных пласцін, як ад скалы ці ад муроў замка. Усім цяжарам людзей і коней наваліліся крыжакі на няшчасныя атрады Вітаўта...»
5. Які момант, паводле тэксту, можна лічыць пераломным у славутай
бітве? Што пра гэта сведчыць?
Пераломным момантам можна назваць вяртанне ліцвінаў на поле бітвы, якія не здаліся і сталі акружаць войска крыжакоў. Гэта сведчыць пра тое, што войска Вітаўта, хоць і шмат палягло ў баі, але здавацца не збіралася і сабраўшы сілы, зноў ударыла ворага, прымяніўшы хітры вайсковы манёўр. Так войскі крыжакоў апынуліся ў акружэнні.
6. Як вы разумееце радкі: Ліцвіны, якіх можна было разбіць, але нельга перамагчы? Як аўтар ацэньвае Грунвальдскую бітву? Прывядзіце доказы сваіх меркаванняў, карыстаючыся тэкстам.
Выраз — “Ліцвіны, якіх можна было разбіць, але нельга перамагчы”:
Крыжакі зрабілі памылку, яны захапіліся жарам бою і перамогі, калі адчулі, што войска літвінаў амаль разбіта. Частка войска Вітаўта сапраўды было разбіта, але не пераможана, бо гэта было спланавана, каб заманіць крыжакоў у пастку.
Аўтар ацэньвае Грунвальскую бітву, як сімвал мужнасці і гераізму ў барацьбе. Ён паказвае як аддана змагаліся воіны і германскія і славянскія, ён аднолька захоплены мужнасцю гэтых людзей, якія ўпарта адстойвалі кожны свае інтарэсы.
“Многія з рыцараў падганялі коней шпорамі, уздымалі іх дыбка і кідаліся ўсляпую ў самую гушчу ворагаў з узнятым мячом або сякерай. Удары іх мячоў і бердышоў былі нечалавечай сілы, і ўся лава, адцясняючы, топчучы і
крышачы смаленскіх рыцараў і іх коней”
“Тут якраз падаспелі ліцвіны, і пачалася такая сеча, такая калатня, што чалавечае вока ўжо нічога не магло згледзець. Магістр, паранены вастрыём ліцвінскай суліцы, яшчэ нейкі час адбіваў удары самлелай рукой, а потым зваліўся, як дуб, на зямлю.”
«...Бітва ператварылася ў знішчэнне, у нечуванае паражэнне крыжакоў — такога ў ранейшай гісторыі чалавецтва яшчэ не было. Ніколі ў хрысціянскія часы не сустракаліся ў баі дзве такія раці. А вось цяпер адна з іх амаль уся палегла, нібы зжаты палетак жыта. Здаліся тыя харугвы, якія магістр увёў у бой апошнімі...»
«Немцаў высякалі, як лес, а яны паміралі маўклівыя, змрочныя, аграмадністыя, бясстрашныя. Некаторыя з іх, прыўзняўшы забрала1, развітваліся адзін з другім, цалуючыся перад смерцю ў апошні раз, некаторыя кідаліся на злом галавы ў самае пекла бою, нібы ашалелыя, некаторыя, урэшце, забівалі самі сябе або прасілі таварыша: «Забі!»...
7. Якім паказаны ў творы вялікі магістр барон Ульрык фон Юнгінген, а якім — польскі кароль Ягайла?
Магістр барон Ульрык фон Юнгінген паказаны смелым, мужным, гераічным, аўтар параўноўвае яго з дубам. Ён не пакінуў поле бітвы, калі ў яго была такая магчымасць і выбраў смерць у баі. Гэта адважная асоба, у многім самаўпэўненая, недальнавідная ў вайсковай тактыцы.
Кароль Ягайла паказаны мудрым палкаводцам і правіцелем, высокародным, чулым, нават добрасардэчным. Ён загадаў пахараніць ворага па хрысціянскім звычаі, з усімі ўслаўленнямі, бо ён змагаўся і загінуў героем.
8. Якім вы ўяўляеце Вітаўта? Што вы яшчэ ведаеце пра нашага славутага продка?
Пры вялікім князі Вітаўце Беларускае гаспадарства стала найбуйнейшай еўрапейскай дзяржавай. Пра веліч асобы Вітаўта асабліва сведчаць ягоныя геапалітычныя інтарэсы. У часе яго княжання Беларускае гаспадарства мела трывалыя дыпламатычныя дачыненні літаральна з усімі заходнеэўрапейскімі краінамі, а гэтаксама Асманскай Турцыяй, Крымскім ханствам і Маскоўшчынай. Вёў пастаянную барацьбу супраць татараў, ачысціў ад ix усю тэрыторыю паміж Дняпром i Азоўскім морам i адтуль некалькі тысяч татараў перасяліў у Літву. У 1399 пацярпеў паражэнне ад тамерланаўскага палкаводца Эдыгея на р. Ворскла, у выніку праваліліся яго планы панавання над усімі землямі Русі i Залатой Арды. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль БеларускаЛітоўскай дзяржавы над Паўночным Прычарнамор'ем. Але пара¬жэнне на Ворскле выкарыстала Польшча, прымусіўшы Вітаўта падпісаць новую унію. Падпісаўшы пад націскам польскага кліру ў 1401 ВіленскаРадамскую, a ў 1413 Гарадзельскую уніі, Вітаўт фактычна даў католікам пера¬вагі ў дзяржаўным жыцці краіны, што стала адной з прычын працяглай нацыянальнарэлігійнай барацьбы ў БеларускаЛітоўскай дзяржаве i значна аслабляла яе. Каб дагадзіць праваслаўнай болынасці насельніцтва Літоўскай Русі, ён заснаваў у Вялікім княстве Літоўскім пасаду мітрапаліта незалежна ад Маскоўскай дзяржавы. Першым мітрапалітам праваслаўнай царквы Княства на Новагародскім саборы быў выбраны былы кіеўскі мітрапаліт Грыгорый Цамблак. Вітаўт значна пашырыў тэрытарыяльныя межы дзяржавы. У 1395 ён уключыў у склад сваей дзяржавы г. Смаленск, у выніку вайны з Вялікім Маскоўскім княствам у 1408 вызначыў мяжу па рэках Угра i Ака. У час Грунвальдскай бітвы 1410 Вітаўт узначальваў літоўскабеларускія войскі (Полацкая, Віцебская, Гарадзенская, Пінская, Ваўкавыская, Лідская, Новагародская, Смаленская, Слонім¬ская, Старадубская, Кіеўская, Мсціслаўская i інш. харугвы), якія былі асноўнай сілай у разгроме крыжакоў. Пасля гэтай перамогі паводле Мельнскага дагавора 1422 Вялікаму княству Літоўскаму вернута Жмудзь. Пра многае гаворыць і той факт, што імператар Святой Рымскай імперыі германскай нацыі Сігізмунд І і сам папа рымскі Марцін V, шукаючы Вітаўтавай падтрымкі ў змаганні з гусіцкай Чэхіяй, прапанавалі яму каралеўскую карону.
9. Як закончылася Грунвальдская бітва? Якое значэнне яна мае для нашчадкаў?
Грунвальдская бітва скончылася поўным паражэннем крыжакоў. Большасць рыцараў ордэна было забіта ці ўзята ў палон. Нягледзячы на паражэнне, крыжакі змаглі вытрымаць двухмесячную аблогу сталіцы і панеслі толькі нязначныя тэрытарыяльныя страты ў выніку Торуньскага міру 1411. Тэрытарыяльныя спрэчкі працягваліся да заключэння Мельнского міру 1422. Тым не менш, Тэўтонскі ордэн так і не змог акрыяць ад страт, а жорсткія ўнутраныя канфлікты прывялі да эканамічнага заняпаду. Грунвальдская бітва пераразмеркавала баланс сіл ва Усходняй Еўропе і адзначыла узыход польска-літоўскага саюза да ўзроўню дамінуючай ваенна-палітычнай сілы.
Грунвальдская бітва была адной з найбуйнейшых бітваў сярэднявечнай Еўропы і з'яўляецца адной з найважнейшых перамог у гісторыі Польшчы і Літвы. Бітва авеяна рамантычнымі легендамі, якія ператварылі яе ў знак барацьбы супраць захопнікаў і крыніцай нацыянальнага гонару ..
10. Паразважайце, які сэнс укладзены ў апошні сказ тэксту: Слава і хвала табе, вялікае святое мінулае, і табе, ахвярная кроў, на векі вечныя!
Грунвальдская бітва — важная веха ў нашай гісторыі, якую мы павіны ведаць і памятаць, шанаваць мужнасць нашых продкаў, якія не шкадавалі жыцця, каб даць нам свабуду і незалежнасць.
Грунвальдская бітва стала вырашальнай у барацьбе крыжакоў з ВКЛ і Польшчай, пасля разгрому ордэну быў пераламаны хрыбет і самы грозны і небяспечны праціўнік Вялікага княства Літоўскага перастаў існаваць. Перамога над крыжакамі вывела ВКЛ у самыя моцныя дзяржавы той эпохі, а Вітаўт стаў самым магутным кіраўніком у Усходняй Еўропе. Сама ж Грунвальдская бітва стала адной з вялікіх у Еўрапейскай гісторыі, і, акрамя гэтага, з'явілася прычынай перадзелу ваенных сіл і палітычных карт.
11. Сфармулюйце асноўную думку (ідэю) твора.
Аўтар імкнецца паказаць мужнасць і гераізм герояў таго часу — няскораных і мудрых ліцвінаў, адчайных і моцных немцаў. Кожны з іх адстойваў у баі свае інтарэсы, праяўляючы лепшыя якасці чалавечага характару.