СЛАВУТАЯ ДАЧКА ПОЛАЦКАЙ ЗЯМЛІ

Подробное решение Страница 198 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Што сведчыць пра свабодалюбівы характар Рагнеды, яе пачуццё ўласнай годнасці?

Аб гэтым сведчаць учынкі Рагнеды. Яна не змірылася са смерцю сваіх родных і з тым, што яе прымусілі стаць жонкай забойцы яе блізкіх. Калі ў яе была магчымасць, яна памкнулася адпомціць і забіць у сне Уладзіміра, аднак той прачнуўся і адабраў у яе нож. Акрамя гэтага яна здолела выхваць свайго сына сапраўдным мужчынам, які не пабаяўся заступіцца за маці.

2. Як вы думаеце, якія пачуцці перапаўнялі душу Рагнеды, чаму яна рашылася на жорсткі ўчынак? Свае развагі падмацуйце радкамі з тэксту.

Рагнеда рашылася на гэты ўчынак, бо яе сэрца моцна балела, яна не магла забыць смерць бацькі і братоў, не магла забыць сваю спаленную і разбураную зямлю, цяжкім камененм на сэрцы ляжала і тое, што яна прымусам стала жонкай забойцы. Вось што яна гаворыць. Калі Уладзімір прачнуўся і спыніў Рагнеду, адабраўшы ў яе нож:

«— Бацьку майго ты забіў, зямлю маю ты захапіў, а мяне як паланянку ўзяў за жонку! — усклікнула Рагнеда.»

3. Хто заступіўся за Рагнеду падчас гневу князя Уладзіміра? Чаму?

За Рагнеду уступіўся яе старэйшы сын, 10-ці гадовы Ізяслаў. Яна паклікала яго ў пакой, калі Уладзімір сказаў ёй чакаць сваёй смерці. Ізяслаў сказаў:

«Бацька, ты тут не адзін!» Гэта выратавала ёй жыццё. Ізяслаў заступіўся за матулю, боя на здолела выхавать яго, як сапраўднага мужчыну.

4. Якое пакаранне чакала Рагнеду?

Рагнеду разам з сынамі адправілі ў выгнанне дадому — у разбураны Полацк, тут Уладзімр заснаваў новы горад — Ізяслаўль. Рагнеда заснавала каля гэтага горада першы манастыр і пастрыглася ў манахіні.

5. Параўнайце вобраз Рагнеды ў празаічным тэксце Уладзіміра Бутрамеева «Славутая дачка Полацкай зямлі» з вобразам, створаным паэтам Лявонам Случаніным у паэме «Рагнеда».

Л.Случанін паказаў Рагнеду вельмі паэтычна і ўзнёсла, ён дае ёй партрэтнае апісанне, а У.Бутрамееў адлюстраваў у сваім тэксце толькі факты з жыцця князёўны, якія найшлі сваё адлюстраванне ў летапісы.

6. Звярніце ўвагу на рэпрадукцыю карціны Алега Карповіча «Рагнеда і Ізяслаў», размешчаную на форзацы. Якой паўстае Рагнеда на мастацкім палатне? Чаму, на вашу думку, мастак паказаў яе разам з сынам Ізяславам?

Рагнеда паўстае велічнай, прыгожай, спкойнай, цвёрдай, нават упэўненай. Яна апранута ў адзенне князёўны, у яе вачах няма старху. Аўтар намаляваў разам з ёй сына Ізяслава, які выратаваў сваёй матулі жыццё. Хлопчык выглядае, як маленькі воін, гатовы бараніць матулю і родную зямлю.На нашу думку, мастак хацеў паказаць, што менавіта Рагнеда і яе сын сталі заснавальнікамі княжацкай дынастыі, увайшоўшы ў гісторыю прыкладам адвагі, смеласці і любві.