ЛЯВОН СЛУЧАНІН. РАГНЕДА

Подробное решение Страница 196 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Пра якія мінулыя часы згадвае аўтар?

Аўтар узгадвае часы незалежнага існавання славутага Полацкага княства, дзе князем быў Рагвалод. Княства было самым магутным і значным з усіх, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў X-XIII стст., гістарычным ядром якога было княжанне плямёнаў крывічоў-палачан больш ранніх часоў.

2. Якім паўстае Полацкае княства са слаўным горадам Полацкам у творы Лявона Случаніна? Падмацуйце свае меркаванні тэкстам.

Полацкае княства паўстае моцным, незалежным, магутным, вялікім, шчаслівым, прыгожым.

«Ад Палоты-ракі да сівога Дняпра,

Ад Бярозы да сіняга мора

Горад Полацак наш, быццам тая зара,

Зіхацеў над крывіцкім прасторам.»

3. Намалюйце словамі партрэт Рагнеды.

Рагнеда была надзвычай прывабнай, прыгожай дзяўчынай. У яе былі доўгія залатыя косы, сінія вочы і тонкі стан. Князёўна падабалася ўсім сваім хараством, дабрынёй і прывабнасцю.

4. Якія жыццёвыя ўрокі атрымала князёўна змаленства? Зачытайце радкі паэмы.

Рагнеда жыла вольным жыццём, яе дзяцінства праходзіла на ўлонні непаўторнага прыроднага хараства, яна бачыла і ўдзельнічала ў жыцці народа, любіла і трымалася народных традыцый.

«Навучыла жыццё волю светлую піць

І ніколі не знацца з прымусам.

Навучыла зямля, як радзіму любіць,

Як любіць крывічан-беларусаў.»

5. Што апавядае нам аўтар пра юнацтва Рагнеды?

У юнацтве Рагнеда шчасліва і спакойна жыла ў княжых палатах. Яна назірала народнае жыццё, любіла свой край.

6. Якая з’ява прадказвала будучыню Рагнеды? Які лёс чакаў гераіню?

Рагнеда прымала ўдзел у традыцыйным свяце Купалля і разам з іншымі дзяўчатамі гадала на шчасце і каханне, кідала вянкі ў раку. Але яе вянкі патанулі, і яна зразумела, што доля ее чакае вельмі цяжкая. Быццам прадчувала тое, што адбудзецца з ёю далей. Як вядома нам з гісторыі, у 980 г. наўгародскаму князю Уладзіміру Святаслававічу ўдалося захапіць Полацк. Рагвалод і два яго сыны былі забіты, дачка Рагнеда прымусова была выдадзена замуж за Уладзіміра, які забірае яе і ідзе на Кіеў, дзе падманам забівае свайго брата Яраполка і захоплівае горад. Так Уладзімір становіцца кіеўскім князем. Аднойчы ноччу княгіня робіць замах на жыццё Уладзіміра, але няўдалы: князь раптоўна прачнуўся і перахапіў руку з занесеным кінжалам. У гневе Уладзімір гатовы быў уласнымі рукамі забіць Рагнеду, але на яго дарозе паўстае малалетні сын Ізяслаў з мячом, гатовы бараніць маці. Уражаны паводзінамі сына, Уладзімір, параіўшыся з баярамі, высылае Рагнеду ў вечнае выгнанне ў Полацкую зямлю, дзе для яе быў заснаваны новы горад Ізяслаўль, названы так у гонар сына Ізяслава (сучаснае Заслаўе). У канцы жыцця Рагнеда пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасіі.