Подробное решение Страница 194 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Які літаратурны твор называецца аповесцю?
Аповесць — мастацкі твор, пераважна празаічны, у якім расказваецца пра шэраг падзей, што адбываюцца на працягу значнага перыяду жыцця галоўнага героя, паказваюцца яго ўзаемаадносіны з іншымі персанажамі.
2. Назавіце асноўныя прыкметы аповесці.
Аповесць мае своеасаблівую будову, дзеянне ў ёй развіваецца спакойна, нетаропка, не так імкліва, як у апавяданні. У аповесці звычайна развіваецца некалькі сюжэтных ліній, адносна самастойных, у той час як апавяданне паказвае пераважна адну падзею з жыцця героя. Аповесць прыцягвае нашу ўвагу рухам падзей,зменай эпізодаў, апісаннем думак, перажыванняў,
паводзін герояў.
3. Чым аповесць адрозніваецца ад апавядання?
У аповесці звычайна развіваецца некалькі сюжэтных ліній, адносна самастойных, у той час як апавяданне паказвае пераважна адну падзею з жыцця героя.
4. Дакажыце, што твор «Насцечка» мае вы разныя жанравыя рысы аповесці.
Гэта даволі вялікі па аб’ёме твор, у ім згадваецца шэраг падзей, далёкіх ад нас па часе, адбываюцца яны ў розных месцах. Разам з галоўнымі героямі — Насцечкай і Сержам — дзейнічаюць іншыя персанажы: дзядуля, маці і сяброўкі Насцечкі, бацькі Сержа, яго таварыш Мішка, настаўніца, фурман.