КУЗЬМА ЧОРНЫ. НАСЦЕЧКА

Подробное решение Страница 143 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



Да I часткі

1. Якім паказвае аўтар старога чалавека, што нядаўна з’явіўся ў горадзе? Апішыце яго знешні выгляд.

«У яго была зусім сівая, маленькая, нізка падстры' жаная бародка, і такія ж сівыя выбіваліся з'пад суконнай шапкі валасы каля вушэй. Лоб яго быў высокі, нос арліны, і вочы, нягледзячы на старасць, ясныя. Відаць было, што ён ад старасці не вельмі ўжо моцны, але і ў паходцы яго, і ў выразе

твару было нешта цвёрдае. Здавалася, што чалавек нечым ганарыцца. Не тое што ён быў горды перад людзьмі. Не. Наадварот. З выгляду ён быў

ветлівы да ўсіх.»

2. Як вы разумееце словы аўтара, выказаныя пра Закрэўскага: Здавалася, што гэты чалавек добра ведае, што ён сам варты на свеце?

Разумела, што гэты чалавек пражыў доўгае жыццё, якое было напоўненае рознымі выпрабаваннямі, праз якія ён прайшоў з гонарам. Ён ведае сабе кошт, і цану іншым людзям.

3. Якое ўражанне зрабіў на вас Серж пры першым знаёмстве з ім? Як трымаўся Серж з дзяўчынкамі?

Серж вельмі не спадабаўся. Гэта ганарлівы, жорсткі чалавек, яму падабаецца крыўдзіць слабейшых, ён нахабны, невыхаваны, непрыемны, хоць і бачна, што вырас ён у заможнай сям'і.

4. Як сам аўтар характарызуе Сержа? Адказ падмацуйце радкамі з тэксту аповесці.

Серж зняважлівы, жорсткі, самалюбівы, ганарлівы, помслівы.

«Ён быў высокі ростам, яму ўжо магло быць год чатырнаццаць…Адзеты ён быў не тое што лепш за тых дзяўчатак, з якімі бесперапынна зачэпліваўся, але на ім усё ляжала нейк гладчэй, спрытней, дасціпней. Ён быў у высокіх боціках з блішчастымі мяккімі халяўкамі, на паліто каўнерык з нейкага шэранькага звярка. Ніводнай мінуты ён не мог устаяць на месцы. Ён усё круціўся на адной назе і за кожным паваротам даваў у галаву каторай-небудзь дзяўчынцы пстрычку.»

«І ў гэты момант у вачах яго свяцілася гэтулькі самазадавальнення, гэтулькі ўцехі з самога сябе, што здавалася, — гэты маладзенькі францік зараз

заплюе вочы ўсяму свету і скажа:

— Эй, вы, бачыце, які я спрытны і харошы. А вы ўсе перада мной нейкія пачвары, і больш нічога.»

5. Што можна сказаць пра адносіны Сержа да старога чалавека?

Серж, хоць і спужаўся яго напачатку, аднак аднёсся зняважліва, ён размаўляў з ім на «ты», таксама ён абразіў сталага чалавека: «Стары чорт! Ты вечарам стаіш стаіш на вуліцы і на месяц глядзіш, як дурань…».

6. Як Закрэўскі адрэагаваў на паводзіны і ўчынкі Сержа?

Яго ўчынкі і паводзіны глыбока разгневалі, ўсхвалявалі і ўзрушылі старога. Ён заступіўся за дзяўчынак і назваў Сержа хуліганам. Такая знявага да яго глыбока закранула, аж да слёз.

7. Для чаго Сержу спатрэбілася ведаць, дзе жыве стары чалавек?

Серж не мог прабачыць старому чалавеку таго, што ён, па яго меркаванні, зняважыў яго, таму ён задумаў план помсты.

Да II часткі

1. Хто такая Насця Закрэўская?

Настя Закрэўская — унучка старога чалавека, яа нядаўна прыехала і сама прыйшла ўладкоўвацца ў школу. Гэта звычайная дзяўчынка, усе звалі яе Насцечка, Яна стала вучыцца ў пятым классе, у тым жа, што і Серж. Бачна, што была яна не з багатай сям'і. Дзяўчынка добра вучылася, гуляла з сябрамі, весела смяялася, была простай і адкрытай дзяўчынкай.

2. Знайдзіце ў тэксце апісанне знешнасці Насцечкі. Як гэта апісанне (партрэт) характарызуе дзяўчынку?

«Насця, ці, як пасля ўсе ў школе яе пачалі зваць, Насцечка, была бойкая і рухавая дзяўчынка, белатварая, з густымі валасамі, якія роўна ляжалі

на яе галаве пад грабянцом. Да самых халадоў яна прыходзіла ў школу ў шарсцяной кофтачцы, шэрай, у карычневыя палоскі, а калі стала халадней, — пачала надзяваць на кофтачку чорнае ватовае паліто з простым бобрыкавым каўняром».

Яе ў школе сталі называць ласкава, а гэта значыць, што многія палюбілі гэтую дзяўчынку: яна была вясёлай, разумнай, дасціпнай, добрай, з адкрытым сэрцам, сумленная, здольная на сапраўднае сяброўства. Бачна таксама, што яна сціплая, сапраўдная, не здольная на подласці і крыўду.

3. Прыгадайце паводзіны Сержа на ўроку. Як паставіліся да яго аднакласнікі і настаўніца?

Ці згодныя вы з аўтарскай ацэнкай хлопчыка: У Сержа была такая натура, што ён прывык лічыць сябе лепшым і разумнейшым за ўсіх на свеце? Абгрунтуйце сваю думку.

Серж на ўроку паводзіў сябе вельмі нахабна і зняважліва. Ён самаўпэўнена заяўляў, што Насця памылілася, аднак пасля таго, як выйшаў да дошкі, было зразумела, што памыліўся ён. Аднакласнікі былі на баку Насці, бо Сержа не любілі ў класе. Настаўніца таксама назвала яго паводзіны зняважлівымі і хуліганскімі.

Мы згоды з аўтарскай ацэнкай хлопчыка. Ужо с першых старонак апавядання бачна, што Серж менавіта такі — самалюбівы, нахабны, занадта разумны з пагардлівымі адносінамі не толькі да старэйшых людзей, але і ўсіх акружаючых. Аб гэтым сведчаць яго ўчынкі: жорсткасць у адносінах да дзяўчынак, знявага да старога чалавека, паводзіны на ўроку і адносіны да настаўніцы.

4. Ад чаго пакутаваў Серж? Што, на вашу думку, было прычынай яго эгаізму (сябелюбства і пагардлівых адносін да іншых)? Дайце

ацэнку паводзінам Сержа.

Сержа перапаўнялі адммоўныя эмоціі і думкі аб помсце:

«Ён пакажа ім усім — і старому, і Насці, і настаўніцы,— што яны нічога не варты перад ім, а ён мае права распараджацца ўсім светам.»

Серж прывык, што ён меў усё, што захоча. Бацьку не было калі займацца выхаваннем сына, ён амаль увесь час праводзіў на працы. Кампенсуючы сваю адсутнасць балаваннем сына, ён толькі рабіў хужэй. Так, напрыклад, было і з падвозам яго ў школу на службовай машыне – хлопчык дамогся гэтага слязьмі і крыкамі. Бацька не мог яму адмовіць, бо ў глыбіні душы адчуваў сябе вінаватым, што так мала займаецца сынам. Паступова Серж зразумеў, што гэтым чынам ён можа дабіцца ад бацькі ўсяго, што яму хочацца. І лічыў сябе лепей за ўсіх, любіў толькі сябе, іншых лічыў амаль пустымі месцамі. А няўдачы свае, ён спаганяў злосцю на іншых..

5. Раскажыце пра непрыстойны ўчынак Сержа і Мішкі ў адносінах да старога Закрэўскага.

Серж і Мішка заўважылі старога, калі ён ішоў дадому. Серж правёў тэлефонны шнур перад домам старога , і калі ён падыйшоў бліжэй яны нацягнулі яго.Сталы чалавек упаў на зямлю прама ў лужыну і моцна выцяўся. Серж не вытрымаў і разрагатаўся. Але фары аўтамабіля асвятлілі хлопчыкаў і сталы чалавек яго пазнаў. Так Серж адпомсціў яму за пакрыўджанае самалюбства.

Да III часткі

1. Як рэагаваў бацька Сержа на паводзіны сына? Чаму так адбывалася?

Бацька выконваў любы капрыз хлопыка. Серж быў упэўнены – бацька выканае любыя яго жаданні. Усяго хлопчык дамагаўся крыкам, енкам, плачам. Вечна заняты бацька згаджаўся на ўсё — даць грошай, адвезці сына на машыне да школы, якая была побач, купіць усё, што пажадае, толькі каб не чуць крыкі і енкі Сержа.

2. Што даведаліся дзеці і настаўніца пра сям’ю Насцечкі?

Мая мама жыве ў Маскве.

— І заўсёды ты так?

— Не, раней дзед усё купляў, а цяпер ён ляжыць хворы. Мне трэба і купіць, і суп зварыць, і ў аптэку пайсці, і яго дагледзець. А як я пасля заняткаў пайду купляць, калі тады мне адразу дадому бегчы, — можа, яму, хвораму, што трэба, — ён жа і так колькі гадзін, пакуль я тут, адзін ляжыць.

— А больш у цябе нікога няма тут?

— Нікога няма.»

«— А чаму твая мама жыве не з вамі, а ў Маскве?

— Яна там давучваецца.

— Як гэта давучваецца?

— Бо яна вучылася дома, сама, у завочным інстытуце, а на ўсю гэтую восень і на пачатак зімы яна паехала трымаць апошнія іспыты і працаваць над дыпломнай працай. А калі яна скончыць усё гэта, то тады прыедзе да нас і або будзем жыць тут, або паедзем з мамай туды, куды пашлюць маму.

— А дзе твой тата?

— Мой тата памёр, калі я яшчэ зусім малая была, і я яго не памятаю.

— А адкуль вы прыехалі сюды?

— Мы прыехалі з раёна, там мая мама была настаўніца ў пачатковай школе.»

«— Мой тата быў вясковы настаўнік, а мама была родам з той самай вёскі, куды прыехаў працаваць мой тата. Мама мая ледзьве ўмела чытаць

і пісаць, а тата яе навучыў больш, і мама паехала на настаўніцкія курсы. Так і яна стала настаўніцай. Пасля нарадзілася я, а тата мой памёр, і мама пачала вучыцца ў завочным інстытуце. Яна ўсё сама вучылася і кнігі чытала і цяпер мне ўсё піша з Масквы, каб і я вучылася і кнігі чытала. А мой

дзед — гэта татаў бацька, ён родам з гэтага самага горада. Мама мая летась доўга хварэла, у яе было запаленне лёгкіх, яна захаладзілася і ўвесь канец леташняй зімы не працавала ў школе, а цяпер паехала ў Маскву, а дзед прывёз мяне сюды, ён любіць гэты горад, а ў вёсцы там, ён кажа, яму не было чаго рабіць.»

3. Як трымаў сябе Серж дома і ў школе?

У школе Серж лічыў сябе вышэй за ўсіх. Аб гэтым сведчыць эпізод у буфеце. Ён з пагардай адносіўся да ўсіх акружаючых. У яго не было сяброў, ды і не жадаў іх мець. Эгаістычны ён быў і дома — адзіны сын у бацькі, які разбэсціў яго ўседазволеннасцю. Дома матуля спрабавала ўплываць на Сержа, але бацька ўсё перакрэсліваў, выконваючы смыя розныя пажаданні хлопчыка.

4. Чым падобныя Мішка і Серж? Што іх аб’ядноўвала?

Мішка і Серж падобны сваімі пагардлівымі адносінамі да астатніх. Для іх вялікая забава прымусіць плакаць ці пакутаваць, запужваць, абражаць, здекавацца.

5. Раскажыце, як Насцечка даглядала хворага дзядулю. Якія адносіны ў іх склаліся?

Насцечке прыходзілася весці хатнюю гаспадарку, бегаць у аптэку, у магазін за прадуктамі, яна клапатліва даглядала дзядулю, вельмі яго любіла, яны разумелі адзін аднаго, паважалі, цанілі, абаранялі.

Да IV часткі

1. Чым былі выкліканы незвычайныя паводзіны бацькі Сержа ў адзін з вечароў?

Бацькам Сержа стала вядома пра ганебныя вучынкі сына: хуліганства ў адносінах да старога чалавека і Насці. Матулі і бацьку было сорамна за сына, яны імкнуліся данесці да яго, што ён рабіў дрэнныя ўчынкі. Аднак Серж пачаў плакаць і даказваць, што гэта яго абразілі, ён не лічыў сябе вінаватым.

2. Прыгадайце, пра што разважаў бацька, гуляючы з сынам.

Бацька разважаў аб тым, што з-за працы, не заўважыў, як стаў дарослым сын, што яны з ім не сябруюць, нічго адзін аднаму не расказваюць, быццам чужыя людзі. Сын не ведае нічога пра бацьку, а той не ведае, чым жыве яго сын. Бацька зразумеў сваю памылку і імкнуўся як мага хутчэй выправіць гэта.

3. Якім бачыў Серж сам сябе? Чаму ён не мог правільна ацэньваць свае паводзіны?

Аб гэтым выразна гаворыць сам аўтар:

«І чым больш ён плакаў, тым больш яму рабілася шкада самога сябе, і яму пачало нарэшце здавацца, што ён вялікі пакутнік, што яго ўсе крыўдзяць і ён ад усіх нявінна церпіць. Праз свае слёзы ён з нянавісцю глядзеў на бацьку і на маці, якія, замест таго каб пашкадаваць яго, абыходзяцца з ім так нядобра, што спачуваюць таму старому, які першы яго зачапіў. Увесь свет вінаваты перад гэтым Сержам, і толькі ён адзін нявінны і цярплівы.”

Серж не ўмеў і не жадаў слухаць нікога апроч самога сябе, таму і не мог правільна ацаніць свае паводзіны.

4. Як Серж ставіўся да настаўніцы, да сваіх бацькоў?

Серж зневажаў настаўніцу, лічыў, што маці яго дрэнная, бо шмат чаго яму не дазваляе, а бацьку ён лічыў тым чалавека, які павінен выконваць усе яго пажаданні.

5. Якую ацэнку ўчынкам Сержа дала яго маці? Ці згодныя вы з яе меркаваннямі? Абгрунтуйце свае думкі.

«Калі ты ведаеш, дык трэба старацца, каб і Серж быў такі. Трэба старацца, каб з яго вырас такі чалавек, які ведаў бы, што калі ты пакасціш другому чалавеку, то лепш табе не жыць на свеце. Я ведаю, што тут выходзіць: калі ён пад’язджае на машыне да школы, то ён адчувае гэта не так, што машына аблягчае чалавеку хаду, беражэ яго сілы, а бачыць у гэтым толькі сваю перавагу перад дзецьмі. Ён прывыкае з пагардай глядзець на ўсіх.

Такога чалавека любіць ніхто не будзе, а кожны будзе яго баяцца, а значыцца, і ненавідзець. Я не хачу, каб мой сын быў такі. Я адзін раз бачыла, як жанчына на вуліцы паслізнулася і ўпала і як два рослыя франты, бачачы гэта, зарагаталі. Гэта ўсё адна і тая ж справа. Каб, скажам, хто-небудзь з дзяцей, з якімі Серж разам вучыцца, што-небудзь нёс цяжкае і абнямог ад цяжару, Сержу і ў галаву не прыйшло б дапамагчы гэтаму свайму таварышу….

…. Няхай сабе яго першага зачапілі. Але ж гэта расправа гордага паніча.

Тая дзяўчынка і вучыцца, і працуе, а ён не адчувае гэтага. Я сама пайду да таго старога чалавека і пагавару з ім. І калі трэба будзе, я прымушу

Сержа папрасіць у яго прабачэння. Няхай папросіць, каб стары чалавек дараваў яму.

— Добра, ты ідзі да таго чалавека, а я пагавару з Сержам.

— Калі мой сын зрабіў таму чалавеку прыкрасць, то для мяне гэта тое, што я сама пакрыўдзіла чалавека. Мне самой брыдка і горка.»

Мы згодны з меркаваннем маці Сержа, яна дала самую правільную ацэнку паводзінаў свайго сына. Яна любіць яго, аднак разумее, што яны дапусцілі памылкі і хлопчык стаў эгаістам ў адносінх да іншых, пагардлівым, зняважлівым, нядобрым. Усе яго ўчынкі сведчаць пра гэта.

Да V часткі

1. Як вы думаеце, чаму бацька Сержа вырашыў расказаць сыну пра сваю маладосць?

Магчыма ён хацеў, каб сын больш ведаў пра яго, пра тое, як складваўся яго лёс, што яму давялося перажыць у маладыя гады, гэта памагло б сыну і бацьку лепш зразумець адзін аднаго, пасябраваць, выклікаць даверлівыя адносіны.

2. Што даведаўся Серж пра тыя далёкія гады?

Бацька разказаў аб тым, што ён раней служыў парабкам у кулака. Да іх у мястэчка прыехаў чалавек Закрэўскі, які павінен быў збіраць хлеб у кулакоў для Чырвонай Арміі. Кулакі пайшлі ў лес і зрабіліся бандытамі, яны нападалі і забівалі савецкіх работнікаў. Разам з Закрэўскім бацька Сержа ездзіў рызыкуючы жыццём і адшукваў хованкі кулакоў. Аднойчы іх схапілі бандыты і заперлі ў сараі. Адна смелая дзяўчына выратавал іх, адцягнуўшы ўвагу кулакоў, яна здолела даць палонным сякеру і яны атрымалі волю. Выратоўваючыся, яны беглі цераз лес, імітуючы невялікі атрад чырвонаармейцаў. Закрэўскі закрыў плячыма бацьку Сержа, засланяючы ад кулі. Яго параніла ў нагу, але яны былі жывыя і свабодныя.

3. Як Серж успрыняў бацькаў аповед? Што ўзрушыла яго, што ўразіла, якое жаданне ў яго з’явілася?

Серж слухаў аповед бацькі з вялікай увагай і цікавасцю. Ён быў вельмі здзіўлены, што яго матуля і ёсць тая смелая дзяўына, якая выратавала бацьку і іншых з палону. Калі ён даведаўся, штоЗакрэўскі жыве ў гэтым горадзе, што і яны, ён вельмі захацеў пазнаёміцца з гэтым чалавекам.

4. Якімі паўставалі ў вачах Сержа невядомыя яму Закрэўскі і дзяўчына-парабчанка, што выратавала палонных?

У яго вачах яны былі сапраўднымі смелымі і адважнымі героямі.

Да VI часткі

1. Як жылося Насцечцы з дзедам? Як яны ставіліся адно да аднаго?

Насця жыла з дзедам вельмі сяброўскі. Дзед гатаваў унучцы ежу, будзіў у школу і нават гайдаў на руках, ласкава называў яе “матыль”. Яны моцна любілі адзін аднаго, гэта былі родныя, вельмі блізкія людзі. Унучка паважала і цаніла дзеда, яны многае рабілі разам, таксама разам і сумавалі па матуле Насцечкі.

2. Як змянілася жыццё Насцечкі падчас дзядулевай хваробы?

Насце прыйшлося ўзяць усю гаспадарку ў свае рукі: рана ўставаць, гатаваць ежу, клапаціцца пра дзядулю, паспяваць у школу і вучыцца. Гэта было нялёгка, але дзяўчынка не скардзілася. Яна шкадавала дзядулю і даглядала яго як магла і ўмела.

3. Прыгадайце, як успрынялі Насцечка і яе дзядуля паведамленне пра хуткі прыезд Насцечкінай маці. Як яны рыхтаваліся сустрэць яе?

Прыезд матулі для абодвух было вялікае шчасце, яны прачнуліся вельмі рана і сталі рыхтавацца да прыезду яе за шмат гадзін да прыбыцця цягніку. Вось як піша аўтар аб гэтым:

«Гэта была праўда. Яму, сапраўды, з паўночы не спалася, і ён, як малы, чакаў, каб хутчэй прыйшла раніца, калі ён з Насцечкай пойдзе на вакзал

сустракаць дарагога і роднага чалавека.»

Да VII часткі

1. Чаму сяброўства Насцечкі з дзяўчынкамі з яе класа можна назваць сапраўдным?

Дзяўчаты часта наведвалі сяброўку, дапамагалі ёй, спачувалі, яны не кінулі яе ў цяжкую хвіліну, падтрымалі яе, калі хварэў дзядуля. У іх былі агульныя інтарэсы і яны трымаліся заўжды разам. Радаваліся за сваю сяброўку, калі прыехала яе матуля, падзялялі яе шчасце.

2. Што адчуваў Серж у кватэры Закрэўскіх, што давялося яму перажыць? Падмацуйце адказ радкамі з тэксту твора.

Серж, пэўна, адчуў яшчэ невядомае яму да гэтуль пачуццё сораму , ён пачырванеў, занямеў, яму было няёмка і цяжка на душы:

“Але ўсё ж гэтая прыкрасць была нішто ў параўнанні з тым, што рабілася ў яго душы з таго моманту, калі ён убачыў, да каго ён з бацькам прыйшоў і каго ён так моцна скрыўдзіў. Стары чалавек здаваўся яму цяпер нейкім магутным веліканам, перад якім ён, з усімі сваімі ганарыстымі капрызамі, нічога не варты. Ён так сябе адчуваў, быццам лепш было б яму ў гэтыя мінуты праваліцца скрозь зямлю.”

3. Прыгадайце прыезд Насцечкінай маці. Як сустрэліся старыя знаёмыя пасля доўгіх гадоў разлукі, што адчуваў кожны з дарослых?

Усе чакалі прыезду матулі з нецярпенніем. Настя і дзед не памяталі сябе ад радасці, калі ўбачылі знаёмую постаць. Кінуліся абнімацца, тая таксама была рада ўсім гасцям і сустрэчам.

Сержаў бацька таксама з нецярпеннем чакаў сустрэчы з матуляй Насцечкі, а калі прыйшла яго жонка ўсё адкрылася эмоцыі іх накаліліся: “Жанчына ціха плакала. Насцін дзед пагладзіў яе па галаве і пацалаваў у лоб. Серж стаяў як ака мянелы. Сержаў бацька ўстаў з крэсла так шпарка, быццам бы крэсла гарэла агнём. Ён стаяў, апусціўшы рукі і не ведаючы, дзе дзецца.

— Дык вось каго гэта ты так пакрыўдзіў... — павярнуўся бацька да Сержа і змоўк, а пасля цішэй сказаў: — Гэта я яго пакрыўдзіў, гэта я сам вінаваты...»

Дарослыя былі ў роспачы, ім было сорамна перад Закрэўскім за свайго сына. Але ой прабачыў ужо ўсё Сержу. Праз некалькі хвілін, калі Серж выбег з дому Закрэўскіх, бацька цвёрда адзначыў, што больш ён такім не будзе, Мілеўскі пастараецца выправіць сваю памылку. Гэта настроіла ўсіх на больш вясёлы лад. Яны селі разам за стол і паміж імі ўзнікла вясёлая гамонка, поўная ўспамінаў і прыемных хвілін.

4. Як трымаў сябе Закрэўскі падчас сустрэчы з Сержавай матуляй? Што пры гэтым адчувала жанчына?

Іх сэрцы авалодала шмат эмоцый: здзіўленне, сорам, радасць і адначасова разгубленасць. Матулі Сержа было цяжка на душы, ад таго калі яна зразумела, хто быў ім пакрыўджаны і зняважаны. Але стары Закрэўскі не трымаў злосці і крыўды:

«Жанчына не скончыла, змоўкла, пачырванела тварам і адразу пасля гэтага збялела. Закрэўскі таксама глядзеў на яе, не могучы ад здзіўлення прагаварыць і слова. Нешта ён мармытнуў сабе пад нос і шпарка ўвайшоў у кватэру, пакінуўшы за сабой адчыненыя дзверы. Жанчына не смела

ўвайсці і стаяла ў сенцах. Закрэўскі паставіў на падлогу патэфон, які ён нёс з вакзала, і павярнуў' ся да дзвярэй, ужо стараючыся паспакайнець:

— Ну, заходзь жа... (Канцы губ яго ўздрыгануліся.) А тут і Сяргей твой, і... Ну, заходзь жа, колькі год я цябе не бачыў... (Твар яго засвяціўся радасцю.) Ты ж як дачка мне... Ну, чаго там...»

5. Знайдзіце ў тэксце і перачытайце словы маці Насцечкі пра дружбу. Паразважайце, чаму чалавеку нельга жыць без дружбы, чаму

трэба берагчы сяброў.

“І вам, дзяўчаткі, дзякую за дружбу з Насцечкай. Дружба — вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць, чуеце, дзяўчаткі? Дружба робіць вялікія справы. І ў няшчасці і ў радасці без дружбы чалавеку нельга быць. Шануйце, дзеці, дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека. Вырастайце вялікія і аберагайце праз усё жыццё дружбу. І ведайце — асабліва моцная бывае тая дружба, што ўстанаўліваецца ў маленстве і ў маладыя гады.”

Сяброўства - гэта асаблівыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі, заснаваныя на ўзаемным даверы, узаемадапамозе. Так афіцыйна можна пазначыць тое, што многія з нас не адрозніваюць ад роднасных адносін. Больш за тое, сапраўдны сябар, часцяком, бліжэй іншага сваяка, але сапраўдных сяброў у чалавека не зусім няшмат. Сяброўства трэба шанаваць і берагчы, не забываць быць уважлівым да сябра. У жыцці няма нічога страшней адзіноты. Дружба дазваляе нам пазбегнуць яе, асабліва, калі ў жыцці далёка не ўсё складваецца так, як мы гэтага хацелі. Акрамя таго, сяброўства - гэта узаемадапамога, і калі наступіць цяжкая хвіліна першым на дапамогу прыйдзе менавіта сапраўдны сябар. Сяброўства - гэта магчымасць падзяліць з блізкім чалавекам хвіліны радасці і смутку.

Да ўсёй аповесці

1. Якое ўражанне зрабіла на вас аповесць Кузьмы Чорнага «Насцечка»?

Аповесць вельмі спадабалася, аўтар стварыў запамінальныя вобазы, цікава разгортваўся сюжэт і аповесць чытаецца вельмі хутка. Прыём апавяданне ў апавяданні надае твору прыгодніцкі ўхіл.

2. Што новага і цікавага вы даведаліся з твора пра чалавечыя характары і ўзаемаадносіны? Паразважайце, ці не страціў твор сваёй надзённасці, актуальнасці ў наш час (аповесць была напісана ў 1940 годзе).

Твор не страціў сваёй актуальнасці і сёння. У кожнай школе ёсць вось такія “Сержы”, якія пагарджаюць, крыўдзяць, здольны на подласць дзеля асабістай уцехі, існуе таксама і сапраўднае сяброўства, гарманічныя сямейныя адносіны. Аўтар зазірае ў корань праблемы выхвавання будучага пакалення: хуліганства Сержа і яго эгаістычны характар узніклі з-за таго, што бацькі не мелі часу на яго выхванне, не сябравалі з ім, не цікавіліся, патакалі ўсім жаданням. Гэта праблема многіх сем’яў — дзеці маюць усё, акрамя самага галоўнага – увагі сваіх бацькоў.

3. Хто з герояў выклікаў у вас павагу і сімпатыі і чаму?

Павагу і сімпатыю выклікалі стары Закрэўскі(за яго годнасць, мужнасць, смеласць, чалавекалюбства і пачуццё справядлівасці), Сержаў бацька(за правільную ацэнку сваіх памылак), яго матуля(яна чалавек высокамаральны, смелы, цвёрды), матуля Настачкі (яна ведае, што такое сапраўднае сяброўства), сама Настачка і яе сяброўкі(добрыя, адкрытыя дзяўчынкі).

4. Чаму пісьменнік назваў сваю аповесць «Насцечка», а не, напрыклад, «Насцечка і Серж» ці як-небудзь інакш?

Насцечка — цэнтральны вобраз аповесці, яна знаходзіцца ў цэнтры падзей. Насцечка – добрая, адкрытая, працавітая дзяўчынка, якая любіць сваіх родных, яна самаададная, умее сябраваць. Аўтар з ласкай і пяшчотай расказвае пра яе ў творы, любуецца ёю. Менавіта ў Насцечцы аўтар бачыць сапраўдную асобу, з якой можна кожнаму з нас браць прыклад.

5. Падбярыце назвы да кожнай часткі твора. Прыгадайце эпізоды

аповесці, у якіх найбольш поўна і ярка раскрываюцца характары Насцечкі, Закрэўскага, Сержа, яго бацькоў.

1 частка — Вулічны хуліган.

2 частка — Перажыванні Насцечкі.

3 частка — Распешчаны паніч

4 частка — “Крыўда” Сержа

5 частка — У бандыцкім палоне

6 частка — Любімы дзядуля

7 частка — Незабыўныя сустрэчы

Найбольш ярка расскрываецца характар Насцечкі падчас хваробы дзядулі.

Сержа раскрываецц перад намі ўсёй сваёй пачварнай сутнасцю, калі ён робіць подласці для Насцечцы: рассыпае гарох у класе, прабівае банкудля газы

Закрэўскага, калі бацька Сержа расказвае пра эпізод з бандытамі.

Характар матулі Сержа раскрываецца ў сцэне сустрэчы з Закрэўскім.

Характар бацькі Сержа раскрываецца ў эпізодзе прызнанні ім сваё віны ў тым, што Серж стаў такім.