Подробное решение Страница 14 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. якімі вобразамі звязана ўяўленне паэтэсы пра радзіму?
Уяўленне паэтэсы пра радзіму звязана з вобразамі “жытняга коласа”, гэта “сінь мурагу”, “язьміна цвет”, “пілы гарачай голас”. Паэтэса ўяўляе вобразы плямён крывічаў, якія жылі раней на тэрыторыі краіны, узгадвае Сафійскі сабор ля Дзівіны. Усё тое, што сімвалізуе гісторыю нашай краіны.
2.Якім бачыцца аўтару верша жыццё нашых далёкіх продкаў?
Жыццё нашых далёкіх продкаў ёй бачыцца зладажным, моцным, братэрскім,сяброўскім, працавітым:
“Дзе ў братнім ладзе, у дружным зборы
Жылі калісьці крывічы..”
“Валілі лес, аралі ляды,
Сушылі гуртам нераты”
3.Якую навуку перадавалі крывічы сваім нашчадкам? Як пра гэта сказана ў вершы? Зачытайце адпаведныя радкі.
Крывічы перадавалі сваім нашчадкам навуку жыцця, міру і плённай працы:
“Дзяцей бацькі вучылі строга
Любіць саху, пчалу, зямлю
I аднаму маліцца богу —
Нялёгкай працы мазалю.”
4.Чаму нашы продкі-крывічы больш за ўсё шанавалі працу?
Таму што былі працавітым, міралюбівым народам. Для іх несупынная праца была спосабам жыцця, выжывання. Яны не нападалі, не ваявалі, не рабавалі, яны жылі сваёй працай, расцілі дзяцей у згодзе, цанілі спакой і мір на сваёй зямлі.
5.У чым, на вашу думку, вытокі моцы і трываласці чалавека?
Вытокі моцы і трываласці чалавека ў яго выхаваннні і яго каранях на генетычным узроўні. Калі перад вачамі быў вопыт такога жыцця, дзеці таксама, як і бацькі займаліся стваральнай працай, раслі моцнымі і трывалымі, бо кіраваліся законамі продкаў.
6.Вызначце вобразна-выяўленчыя сродкі, пры дапамозе якіх аўтар стварае паэтычны вобраз Радзімы.
Аўтар стварае паэтычны вобраз Радзімы пры дапамозе
эпітэтаў:
“сінь мурагу”, “туманныя далягляды”, “спраўныя плыты”, “нялёгкай працы мазалю”, “зрубы залатыя”, “гонкія чаўны”, “плыння быстрая Дзвіны”, “ікластыя карчы”
Метафар:
“пілы гарачай голас”
метафарычнае параўнанне:
“Мая Радзіма —
Жытні колас”.