Подробное решение Страница 141 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Які твор называюць апавяданнем? Што для яго характэрна?
Апавяданне — гэта невялікі празаічны твор, у якім расказваецца пра асобную падзею, выпадак або здарэнне ў жыцці героя. У апавяданні
няшмат персанажаў, дзеянне адбываецца на працягу невялікага адрэзка часу. Галоўнае месца ў апавяданні звычайна адводзіцца расказванню, аповеду пра здарэнне, аднак сустракаюцца ў ім таксама дыялогі, маналогі, апісанні. Апавядальнікам у творы часцей выступае сам пісьменнік, аднак у гэтай ролі можа быць нехта з персанажаў ці сам галоўны герой
2. Дакажыце, што твор Алены Васілевіч «Сябры» — апавяданне.
Героі апавядання — хлопчыкі'аднакласнікі Лёня Саўчанка і Грыша Міхневіч. У творы таксама дзейнічаюць іншыя персанажы — настаўнік, бацькі Лёні і Грышы. Асноўная падзея — спрэчка хлопчыкаў — адбываецца на працягу дня: пачынаецца на ўроку ў класе і працягваецца па дарозе дадому, калі Грыша пакідае Лёню аднаго. У выніку Лёня, у якога баліць нага, пакрыўджаны, знясілены мяцеліцай, збіваецца ў цёмным лесе з дарогі трапляе ў балота. Вечарам бацька Лёні знаходзіць сына, стомленага, замерзлага, далёка ад вёскі. Пра Лёневу хваробу, яго перажыванні мы можам толькі здагадвацца, бо аўтар пра гэта не расказвае. Апавяданне заканчваецца эпізодам, калі Грыша нарэшце прыходзіць наведаць хворага сябра. Твор невялікі па памеры, аднак ён апавядае пра значны выпадак у жыцці хлопчыкаў, вызначаецца глыбокім зместам. Падзеі аднаго дня пры'
мусілі хлопчыкаў усвядоміць цану дружбы, зразумець, як яны неабходны адзін аднаму. А Грыша за свой не варты павагі ўчынак атрымаў не толькі
лупцоўку ад бацькі, але і згрызоты ўласнага сумлення, пераасэнсаваў свае паводзіны.
3. Прыгадайце адно-два апавяданні іншых аўтараў. Знайдзіце ў іх выразныя прыкметы жанру апавядання.
Якуб Колас. У старых дубах(гэта невялікі празаічны твор, у якім апавядаецца пра павучальны выпадак паміж двума сябрамі. У апавяданні дзейнічае не шмат персанажаў: Грышка, Базыль. Дзеянне адбываецца напрацягу невялікага адрэзка часу – адзін дзень. Галоўнае месца адводзіцца апісанню здарэння: Грышка напужаў Базыля і той упаў з дрэва ў ваду і ледзь не патануў. Тут ёсць маналогі і дыялогі. )
АнатольКудравец. Цітаўкі (невялікі па памеры твор, дзеянне ў якім займае невялікі адрэзак часу. У творы аўтар апавядае пра здарэнне ў яблыневым садзе. Тут дзейнічаюць няшмат персанажаў: стары вартаўнік Агея і хлопчык Кастусь, а таксама яго знаёмыя хлапчукі. )