Подробное решение Страница 122 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Якой намаляваў восень пісьменнік? Што вы адчулі, чытаючы тэкст?
Нягледзячы на «ледзяныя звонкія раніцы» і «апусцелую, няласкавую зямлю», восень паўстае перад намі напоўненая «лагоднасцю і пяшчотай», сонечным святлом. Аднак ужо гучаць ноткі суму і развітання з цяплом і сонцам, адчуванне слаты і халадоў.
2. Паразважайце, чаму аўтара гэтай пейзажнай замалёўкі мы можам назваць мастаком слова.
У гэтай невялікай замалёўцы аўтар вельмі вобразна, непаўторна, каларытна намаляваў, быццам фарбамі, восень — халодную, заінелую, і ў той жа час, напоўненую сонцам, лагодную, цёплую. Аўтар настолькі ярка адлюстроўвае гэту пару года, што быццам бачыш і адчуваеш яе перад сабой. Выразныя тропы, дэталі надаюць апісанню хараство і асаблівую рэалістычнасць. Такога можа дасягнуць толькі сапраўдны мастак слова, якім і з'яўляецца Іван Мележ.
3. Як вы думаеце, якімі здольнасцямі і якасцямі павінен валодаць пісьменнік, каб так тонка адчуваць і маляваць прыроду?
Аўтар павінен па-сабліваму бачыць і адчуваць навакольны свет, любіць прыроду, назіраць за яе праявамі, шмат часу праводзіць у лясах і лугах. Адчуваецца, што І.Мележ вырас у вёсцы, ён назіральны, умее адзначаць дэталі, якія не бачны звычайнаму воку, у яго вобразнае мысленне і чуйная душа.
4. Выпішыце з тэксту эпітэты, якія абазначаюць колер. Назавіце маляўнічыя метафары. Якое ўражанне на вас зрабілі вобразы, створаныя пры дапамозе гэтых мастацкіх тропаў?
Эпітэты: Сіняе неба, чырвонае сонца, учарнелыя стрэхі, светлае сонца, белаватая, малочная смуга, бляклае неба, пажоўклыя кусты.
Метафары: «чырвонае сонца сцякала за лес», «гарэлі сумным адвечным полымем ліпы», «іней трымаўся ў цені», «пад поўнач бялў яе іней»
Уражанне ад метафар вельмі моцнае, нечкана і вельмі трапна аўтар стварае вобразы восені, надыходзячых халадоў. Восень ва ўсіх яе праявах засяродзілася ў гэтых радках. І ўсё гэта дзякуючы высокаму паэтычнаму слову І.Мележа.
5. Як вы лічыце, якія з наступных слоў з’яўляюцца блізкімі па значэнні да слова іней: шэрань, смуга, намаразь, туман, слота, мароз, імжа?
ІНЕЙ: шэрань, намаразь, мароз.