Подробное решение Страница 123 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Як вы лічыце, які настрой выяўлены ў гэтым вершы: лёгкі смутак, шкадаванне, ціхі роздум ці які-небудзь іншы?
На нашу думку, тут адчуваецца і лёгкі смутак, і ціхі роздум, і шкадаванне аўтара аб надыходзячай восені, аб прабягаючых гадах, кляновы ліст нібы ўспамін аўтара абчымсьці, які ён хоча захаваць на доўгі час.
2. Ці адчулі вы, як гучаць радкі гэтага верша? Падзяліцеся сваімі ўражаннямі.
Вельмі напеўна, мілагучна лірычна гучаць гэтыя радкі, быццам песня, крыху сумная, светлая, прыемная, па-восеньску пахмурна-сонечная…
3. Прачытайце верш яшчэ раз выразна ўголас. Як вы думаеце, ці можна пакласці гэты твор на музыку? Якая мелодыя адпавядае гэтаму твору?
Думаем, гэта магчыма, яна гарманічна спалучыцца з павольнай пяшчотнай мелодыяй.
4. Якую карціну вы ўяўляеце, чытаючы словы: Паслана золата кляновае ўдалі?
Адразу ўяўляецца восеньскі парк, дзе расце шмат клёнаў, яны ўсе убраныя ў яркае жоўтае лісце, а трава ля дрэў і ўсе сцежкі ўсланы залацістым дываном. У ім хочацца купацца, яно прыемна пахне восенню, хочацца назбіраць цэлы букет залацістых лістоў і засушыць яго ў кнігах, каб потым зімой узгадваць водар мінулай восені.
5. Верш насычаны метафарамі. Знайдзіце іх і пакажыце іх ролю ў стварэнні паэтычнага малюнка.
«Паслана золата кляновае ўдалі» — адразу ўяўляецца парк, асыпаны жоўтым лісцем.
«І вось апошні ліст плыве агнёвы» — калі ідзеш пад восеньскімі клёнамі, лісты быццам плывуць з дрэў, вельмі трапнае параўнанне.
«Жыві ж, асенні ліст, кляновы ліст» — ліст быццам жывы, нам здаецца, хочацца таксама працягнуць жыццё залатым і баровым лістам у восеньскую пару.
«Вясна прамые вокны сінявой» — адразу ўзнікае вобраз блакітнага неба і прадчуванне цяпла.
«Адзенецца жыццё зялёным лістам» — паэтычна гаворыцца пра наступленне лета і дзякуючы такому вобразу мы гэта адразу ўяўляем.
«Звінець звонам залацістым» — назаўсёды затацца ў памяці, навяваць успаміны.
6. Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Эдуарда Рымаровіча «Золата восені». (Гл. уклейку.) Якой бачыць восень мастак, а якой — паэт Аляксей Коршак?
Паэт увасобіў вобраз восені ў кляновым лісце, які сімвалізуе гэтую пару, а мастак раскрывае золата восень праз стварэнне карціны, дзе адлюстраваны восеньскі лес. Золата лісця падкрэсліваецца і адцяняецца блакітам вады і неба.