Подробное решение Страница 120 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Прырода, як вядома, наш дом. Як адчувае сябе аўтар на лясным улонні?
Аўтар адносіцца да прыроды, як да храму. Аўтар пакланяецца прыгажосці і некранутасці прыроды, захапляецца лесам, яго багаццямі іхараством.
2. Чаму, на вашу думку, паэт успрымае спелы бор як сабор?
Для яго — гэта святое месца, якому павінны пакланяцца, берагчы, паважаць, любіць. Лес — наша галоўнае багацце, лічыць аўтар: ён корміць, вучыць, выховае, адорвае ляснымі багаццямі.
3. Адшукайце ў творы метафары і растлумачце іх сэнс. Якая з метафар вам найбольш спадабалася і чаму?
Метафары:
«маладосць хадзіла»(аўтар з маладосці ходзіць у лес)
«багун, дурнічнік, дурнап'ян —(параўноўваецца з моцным пахам ладана, які ідзе ад кадзіла)
Раздзьмулі ўсе кадзіла»
«дрыжыць басок чмяліны»— пчолы гудуць на нізкай ноце, быццам басам
«спяшаецца барсук-манах» — барсук параўноўваецца з манахам, барсук усё жыццё праводзіць у лесе, як і маннах у храме.
4. Верш заканчваецца радкамі: а песню кожная сасна // свайму спявае бору. Як вы разумееце сэнс гэтых слоў?
Метафара “а песню кожная сасна // свайму спявае бору”
Так вобразна паэт малюе сасновыя бары, сотні сосен якіх шумяць ад подыхаў ветру, і калі прыслухоўвацца, можна адчуць і зразумець іх шумныя траскучыя песні.
5. Прачытайце верш выразна і натхнёна, перадаючы ўзнёслае і ўрачыстае гучанне яго радкоў. Ці можам мы назваць гэты твор гімнам роднай прыродзе?
На нашу думку, верш смела можна назваць гімнам прыродзе. Аўтар у ім сцвярджае думку, што лес — гэта храм, святое месца, якое павінна застацца недатыкальным, прыгожым, яго патрэбна зберагаць, цаніць, нават пакланяцца яму, бо ён дае чалавеку жыццё, паветра, ежу і інш.