ЯНКА БРЫЛЬ

Подробное решение Страница 119 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



2. Прывядзіце выразы, якія сведчаць пра вобразнае і маляўнічае апісанне пісьменнікам вясновай прыроды.

Амаль у кожным радку пісьмннік стварае непаўторныя па хараству вобразы:

«ахапкі белых воблакаў, халаднаватая просінь і жаўранкі.»

«Зямля то светла-шэрая, дзе не хадзіў яшчэ сёлета плуг, то сакавіта-цёмная — і там, дзе ўлонне яе толькі што раскрытае для новых зярнят, і там, дзе ўжо затоена грэецца безліч аўсяных парасткаў.»

«Паміж вёскамі, на лугавой даліне, цячэ апетая ў сардэчнай песні

рэчанька... На шэрых коціках вербаў гаспадарліва завіхаюцца пчолы. На бярозах над стрэхамі хат ад радасці разводзяць крыламі шпакі.»

3. Якую народную песню мае на ўвазе аўтар твора? Прыгадайце радкі з гэтай песні. Ці згодныя вы, што рака надае своеасаблівую

адметнасць беларускаму краявіду? Выкажыце свае меркаванні.

Аўтар мае на ўвазе народную песню «Рэчанька (ст.77-78 падручніка). Рака сапраўды надае своеасаблівую адметнасць краявіду, незарма мастакі-пейзажысты часта ўводзяць яе ў сваю кампазіцыю твора: шырокая, вузкая, поўнаводная альбо мелкая, сваімі хвалістымі формамі, яна прываблівае вока, радуе, выгляд бягучай вады заўсёды даспадобы чалавеку.

4. Разгледзьце на форзацы падручніка рэпрадукцыю карціны Фердынанда Рушчыца «Вясна». Якой паўстае вясновая прырода на мастацкім палатне? Параўнайце вобразы вясны, створаныя мастаком і пісьменнікам.

У цэнтры кампазіцыі твора — шпакоўня, якая акружана галлём дрэў і кустоўя. Толькі-толькі на свет прабіліся першыя маленькія лісточкі, неба блакітна-шэрае. Расліннасць цягнецца ўвер, быццам заклікае вясну, каб тая хутчэй прыйшла.

Бачанне вясны Я.Брыля ў многім сугучна за Ф.Рушчыцам: гэта і светла-шэрая зямля, ажыўленне зеляніны руні, бачна, што і пісьменнік і мастак апісваюць сялянскі пейзаж, ад карціны і твора вее свежасцю, блізкім цяплом, пахам маладога лісця.