РЫГОР БАРАДУЛІН. УЦЯКАЛА ЗІМА АД ВЯСНЫ

Подробное решение Страница 115 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Ці згодныя вы з тым, што верш «Уцякала зіма ад вясны» нагадвае казачную гісторыю? Калі так, то што казачнае ў гэтым творы?

Твор сапраўды нагадвае казачную гісторыю. У вершы вясна і зіма становяцца адушаўлённымі асобамі, яны набываюць прыкметы чалавечага характару, таксама і лёд, бярозы-бяглянкі, і заяц. Аўтар быццам бы расказвае казку пра тое, яе зіма не жадала пакідаць свае ўладанні, а вясна здолела яе прагнаць. Невялікі верш малюе цікавую гісторыю, якой можна прыдумаць працяг.

2. Вызначце, які мастацкі прыём выкарыстаў паэт пры абмалёўцы зімы і вясны.

Аўтар пабудаваў свой верш на прыёме метафары, які бачны ўжо ў назве верша «Уцякала зіма ад вясны»…

3. Каго, на ваш погляд, нагадвае лёд, які затрэскаў, закрэктаў, заныў?

Магчыма лёд, дзякуючы гэтым азначэнням падобны на старога дзядка.

4. Выпішыце самыя яркія вобразы, якія вам спадабаліся. Чаму без іх верш страціў бы сваю прывабнасць і хараство?

А вясна даганяла зіму;

Заяц скочыў у лужу блакіту,

Бо на хвост наступіла яму,

І пралескі распырскаў, раскідаў.

І ўцякала зіма ад вясны,

Пад нагамі ламачча затлела,

Парастрэсла па сцежках лясных

Снег апошні свой

з ландышаў белых.

Яркія вобразы дапамагаюць нам ярка ўявіць карціну ўцёкаў зімы. Выклікае ўсмешку, хочацца перачытаць верш яшчэ раз. Аўтар вельмі ўдала падабраў вобразы бярозкі, лёду, зайца, ландышаў. Без гэтага верш бы страціў сваю асабліваць і запамінальнасць.

5. Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Мікалая Ліханенкі «Сакавік». (Гл. уклейку.) Што, на вашу думку, агульнае ва ўспрыманні ранняй вясны паэтам Рыгорам Барадуліным і мастаком?

Агульнае ва ўспрыманні ранняй вясны паэтам і мастаком — гэта радасць ад наступлення цяпла, ад таго, што зіма хутка адступае, тае лёд на рэчках, галубее неба, вее цёплы ветрык. Прырода абуджаецца і з нецярпеннем чакае зіму…