Подробное решение Страница 114 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Якім убачыўся паэтэсе вобраз бярозкі пасярод белай зімняй пустэчы? Ці не падаўся вам малюнак, створаны ў вершы, даволі знаёмым? Паразважайце пра гэта.
Бяроза быццам ажывае ў вершы, яна як адзінокая «белакосая» дзяўчына, якая назірае за зорамі, а вецер хоча «запалоніць» ёй сэрца.
Магчыма, гэты верш нечым падобны да верша Сяргея Ясеніна «Бяроза». У нечым яны сугучны, вобразна падобны.
Сергей Есенин
БЕРЕЗА
Белая береза
Под моим окном
Принакрылась снегом,
Точно серебром.
На пушистых ветках
Снежною каймой
Распустились кисти
Белой бахромой.
И стоит береза
В сонной тишине,
И горят снежинки
В золотом огне.
А заря, лениво
Обходя кругом,
обсыпает ветки
Новым серебром.
Аўтар таксама апісвае адзінокую барозу, заснежаную, прыгожую, укрытую серабром. Абодва вершы вельмі ярка раскрываюць хараство заснежных дрэў, гучаць як песні.
2. Прыгадайце паэтычныя вобразы верша, у якіх прырода прыпадабняецца чалавеку.
«Бяроза — вартаўніца поля», «Легкадумны вецер між галін смяецца», «вабіць ў даль начная зорка».
3. Што нам гаворыць пра бярозку выраз: Стыне, не пакіне // Роднага пагорка?
Бярозка хоць і марыць пра далёкія зоры, але не адважыцца пусціцца ў вандроўку, бо яна не смелая, адзінокая, сарамлівая, асцярожная.
4. Прачытайце яшчэ раз верш Дануты Бічэль «Бяроза». Затым паслухайце песню Ігара Лучанка на верш Анатоля Вялюгіна «Бярозка». Чым падобныя і чым адрозныя вобразы дрэў у гэтых творах?
Бярозка
Словы А. Вялюгiна
Музыка I. Лучанка
Снягі і зоры за акном.
Заснулі ў хаце ўсе даўно.
Бярозка юная галлём
Паціху стукае ў вакно.
А ты плывеш у белы свет...
Сінее плынь тваіх вачэй...
І найдалейшая з планет
Сяла суседняга бліжэй.
Стаіць, задумная, адна,
Як ветразь даўніх зім і лет.
Стаіць бярозка ля акна,
З якога мне адкрыўся свет.
...А я ўсё чую шум лясоў.
Шляхі ў маленства замяло.
І сніцца сон з найлепшых сноў:
Бярозкі дзіўнае святло.
ПАДОБНАЕ:
У гэтых вершах вельмі маляўніча раскрываецца вобраз заснежанай бярозы: адзінокай, задуменнай, з тонкімі галінамі.
РОЗНАЕ: У вершы Д.Бічэль бярозка — сімвалізуе сум па недасяжным марам, нерашучасць, адзіноцтва ў жыцці.
У вершы А.Вялюгіна бярозка — сімвал шчаслівага маленства, Радзімы, мар,успамінаў пра былое, лепшыя ўспаміны пра жыццё.