АЛЕСЬ ПІСЬМЯНКОЎ. ПРОДКІ

Подробное решение Страница 13 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1.Што гаворыць паэт пра сваіх продкаў?

Аўтар адзначае ў вершы, што нягоды жыцця яму дапамагаюць адолець успаміны пра моцны духам его род, працавітыя продкі, іх шчырыя песні, плён працы.

2.Як вы разумееце выраз нязводны род?

Нязводны род — род, які працягваецца з пакалення ў пакаленне.

3.Якім павінен быць чалавек, каб быць вартым памяці продкаў? Пры адказе на пытанне падмацуйце свае развагі радкамі з верша.

Чалавек павінен быць моцным духам, праўдным, добрым, справядлівым, чэсным, адкрытым, берагчы сваё мінулае, бо продкі таксама праходзілі праз разнастайныя цяжкасці і пакуты ў сваім жыцці. Аб гэтым сведчаць радкі:

Імёны памяць берагла.

Вяла праз церні,

Каб я не сеяў зла

А толькі-зерне.

4.Як вы думаеце, чаму ў дні жыццёвых выпрабаванняў і нягод людзі звяртаюцца ў думках да сваіх продкаў? Чаму просяць у іх парады?

У дні жыццёвых выпрабаванняў і нягод мы звяртаемся ў думках да сваіх продкаў, са спадзяваннем атрымаць параду, адказ на хвалюючыя пытанні, бо менавіта нашы продкі з’яўляюцца носьбітамі вялікага вопыту, мудрасці, яны могуць даць параду ў любой складанай сітуацыі, памагчы пазбегнуць памылкі. Менавіта нашы продкі маюць адказы на ўсе складаныя пытанні жыцця, бо калісьці яны атрымалі адказы ад сваіх дзядоў.