Подробное решение Страница 113 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Што такое метафара?
Метафара — перанясенне ўласцівасцей адной з’явы на другую, чым'небудзь падобную на яе.
2. Чым метафара адрозніваецца ад параўнання?
У параўнанні заўсёды відаць, што з чым супастаўляецца. А ў метафары параўнанне нібы схавана, стоена, пра яго мы толькі здагадваемся. Метафара выглядае як скарочанае параўнанне: гады плывуць (як вада ў рацэ).
3. Адшукайце метафары ў творы Паўлюка Труса «Падаюць сняжынкі…» і растлумачце іх мастацкую ролю.
«Расчасалі вішні
шоўкавыя косы
І ўранілі долу
снегавы вянок.»
«Адхінае вечар
тонкія мярэжы,
На акне альвасы2
дагарэлі ў сне.»
«І з вачэй усмешкі
сыплюцца на снег».
Метафары ярка малююць перад намі вобразы зімовай прыроды. Перад намі, як жывыя, паўстаюць непаўторныя малюнкі прыроды, мы быццам бачым іх вачамі аўтара.
.
4. Якія яшчэ тропы вы ведаеце? Прывядзіце прыклады з мастацкіх тэкстаў.
Ведаем эпітэты: «шаўковы мурог», «істужкі дарог», «празрыстыя высі», «прасторах бяскрайніх» (П.Броўка «Зямля Беларусі»)
Гіпербала: «Яе конічак — ясны месячык» (Каляда)
Увасабленне:
«Над вадой ля берага ціха спіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць…» (М.Багдановіч, Вадзянік)