Подробное решение Страница 103 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. П’еса пачынаецца харавымі спевамі. Пра якую падзею абвяшчае хор? Каго праслаўляе? Якую ролю адыгрывае ў батлейцы песенны зачын?
Хор абвяшчае пра нараджэнне Ісуса Хрыста. Яны праслаўляюць Бога і нараджэнне божага дзіцяці ад чыстай дзевы: «Хрыстос нарадзіўся, Бог аб'явіўся». Зачын дапамагаў зразумець асноўную ідэю прадстаўлення, завязку дзеяння ў п'есе.
2. Якім паказаны ў п’есе цар Ірад? Як ён сам пра сябе гаворыць? Што ў яго абліччы і ў яго рэпліках выклікае смех, што — абурае?
Цар Ірад пададзены ў іранічнай, камічнай форме. Ён поўнасцю адмоўны персанаж: самалюбівы, жорсткі, няўмольны.
«Я, я слаўны,
Сяду на свой трон дзяржаўны.
Я вялікі разумнік,
Бо ў царскім пурпуры.
Ніхто не пярэчыць
Маёй царскай натуры.»
Выклікае смех яго самхвальства, самаўпэўненасць, выклікае абурэнне яго жорсткаць – ён загадаў забіць усіх немаўлят, адмовіў Рахіль, калі яна маліла не забіваць сваё дзіцё.
3. Якім пададзены ў творы Чорт? Пра што ён размаўляе з царом, да чаго падштурхоўвае? Чым адрозніваецца мова Чорта ад мовы іншых персанажаў п’есы?
Чорт падбухторвае Ірада на жорсткія ўчынкі, расказвае пра з'яўленне новага цара, чорт не дае Іраду слухаць Анёлаў. Ён кажа цару:
«Ты, Ірад, яго не слухай,
Вазьмі сабе патыліцу пачухай.
Лепш быць каранаваным,
Чым выратаваным.»
4. Якое ўражанне зрабіў на вас Воін? Ахарактарызуйце гэты вобраз.
Воін — бяздумны, бязвольны чалавек, «тупы служка». Які гатовы выканаць любы, нават самы жорсткі загад свайго гаспадара, здаецца, у яго няма ні сэрца, ні душы, ні прынцыпаў.
5. Хто з персанажаў выклікае ў вас сімпатыю? Што прываблівае вас у гэтых вобразах?
Сімпатыю выклікае анёл, Рахіль. Анёл імкнуўся пераканаць Ірада, перасцерагаў яго, ён суцешыў Рахіль пасля смерці яе сына, Рахіль, як маці маліла Ірада, яе было вельмі шкада.
6. Прыгадайце фінал гэтай п’есы. Як пакарана зло?
У фінае п'есы Ірада за яго ўчынкі карае смерць і ён трапляе ў пекла, каб гарэць там у пякельным агні.