БІБЛЕЙСКІЯ ВОБРАЗЫ Ў БАТЛЕЙЦЫ

Подробное решение Страница 100 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Як называўся ў даўнія часы вандроўны лялечны тэатр? Адкуль паходзіць яго назва?

На святыя Каляды разам з калядоўшчыкамі і звездарамі па вёсках і мястэчках вандраваў незвычайны лялечны тэатр. На Украіне яго

называлі вяртэп, у Польшчы — шопка, а ў нас на Беларусі — батлейка. Назва «батлейка» ўзнікла ад слова «Бэтлеем» — калісьці так называўся го'

рад Віфлеем, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос.

2. Як была ўладкавана батлейка?

Батлейкавы тэатр быў невялікі: драўляную скрынку, падобную на

хатку ці царкву, вазілі на санях альбо насілі нават у руках. Батлейкі рабіліся аднапавярховыя, двухпавярховыя, былі і трохпавярховыя. Адзін артыст

граў на скрыпачцы, а другі адчыняў дзверы чароўнай скрынкі'хаткі і праз шчыліны, зробленыя ў яе падлозе на кожным паверсе, вадзіў на кіёчках лялек. Ён жа прамаўляў за герояў рознымі галасамі, сыпаў дасціпнымі прыказкамі, спяваў батлейкавыя песні. Сама Батлейка нагадвае ўладкаванне Сусвету. Тут існуюць свае нябёсы і свая зямля. На нябёсах —

у верхнім ярусе скрынкі батлейкі — паказвалася сур’ёзная частка спектакля, звычайна на рэлігійную тэму. Камедыйная частка дэманстравалася на

ніжнім ярусе, там інсцэніраваліся бытавыя жартаўлівыя сцэнкі з народнага жыцця.

3. Якія персанажы дзейнічалі ў батлейцы?

У батлейцы дзейнічалі біблейскія персанажы (Святая Марыя і Іосіф, Святая Тройца, Анёл, Мудрацы, цар Ірад) А таксама народныя вобразы: селянін з сялянкаю, пан з паненкаю, цыган з цыганкаю, чорт, жаўнер, доктар і карчмар.

4. Дзе можна пабачыць батлейку ў наш час?

Батлейка існуе і ў Мінску, у філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча — «Беларускай хатцы».