ЗМІТРОК БЯДУЛЯ. ЗЯМЛЯ

Подробное решение Страница 110 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. З якім пачуццём аўтар апісвае зямлю?

Аўтар апісвае зямлю з вялікім пачуццём любові, захаплення, замілавання, вельмі лірычная, паэтычна, узнёсла, прыгожа.

2. Чаму зямля — гэта маці наша? Як чалавек звязаны з роднай зямлёй?

Зямля — маці наша, бо «Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і

чалавек... Усіх ты нас родзіш, усе мы жывём на табе, усіх ты нас ізноў прымаеш...». Аўтар падкрэслівае, што ўсё чалавечае жыццё непарыўна звязана з зямлёй. Не будзе зямлі, не будзе чалавека.

3. Якімі эпітэтамі пісьменнік характарызуе поры года?

«святая зялёная вясна», «гарачае залатое лета», сытная багатая восень, бліскучая здаровая зіма»

4. Уважліва прачытайце апошні абзац (са слоў:І хто каранямі сваімі...). Растлумачце сэнс гэтага вобраза.

Той чалавек, хто моцна стаіць на зямлі, хто паважае яе і шануе, хто не забывае сваіх продкаў, хто ашчадна карыстаецца яе дарамі, той, хто жыве ў гармоніі са светам і прыродай, той адчувае сапраўдную радасць жыцця, шчасце, сонечнае цяпло, сапраўдную еднасць з зямлёй.