УЛАДЗІМІР ЛІПСКІ. АД РОДУ — ДА НАРОДУ

Подробное решение Страница 7 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Ці можам мы назваць людзей, якія жывуць на нашай Зямлі, вялікай сям’ёй?

Па меркаванні аўтара мы смела можа назваць людзей планеты Зямля вялікай сям’ёй. Вучоныя з Японіі, пасля вывучэння звестак пра гены, зрабілі вывад, аб тым, што усе галіны чалавецтва маюць адну прародзічку, агульную Маму. Яна жыла каля двухсот тысяч год таму назад недзе ў Афрыцы. Таму, можна сказаць, мы ўсе – браты і сёстры – адна агульная сям’я.

2. Чаму кожны сямейны радавод нагадвае дрэва, а людская супольнасць падобная да лесу?

Так, людская супольнасць таксама нагадвае лес. У кожнага сямейнага радаводу — сваё дрэва. У яго свае карані, ствол, галіны. У прыродным лесе жывуць дуб, ліпа, граб, клён, бяроза, асіна. У лесе чалавечым жывуць Дубовікі, Ліпскія, Ліпніцкія, Грабаўскія, Клёнскія, Асінаўскія. Як і ў лесе, жывуць паміж людзей дубы-волаты, і карлікі, засохлыя і крывыя, кучаравыя і абкарнаныя.

3. Ці згодныя вы з думкай, што кожны чалавек — цэлая планета? Зачытайце разважанні аўтара пра тое, як узбагачаюцца роднасныя сувязі чалавека з кожным новым пакаленнем.

Так, чалавек гэта сапраўды — цэлая планета, асоба, а кожнае жыццё чалавека неспазнаная кніга. У цэнтры планеты — Я, гэта стрыжань, вакол якога адбываюцца ўсе падзеі. (с.8-9)

4. Вызначце корань у слове народ. Хто складае народ?

У слове народ корань РОД. Жывуць на планеце людзі, а яны згуртаваны ў народы. Род плюс род — людзі зямлі.

5.Разгледзьце фрагмент роспісу Эдуарда Рымаровіча «Дзяцінства». (Гл. уклейку.) Чаму без дзяцей няма будучыні ў нашай планеты Зямля?

Дзеці — спадарожнікі планеты Сям’я. Без іх немагчыма будучае, яны працягваюць род, ствараюць сваю жыццёвую планету Я. Менавіта яны становяцца працягвальнікамі традыцый, гісторыі, ім ствараць будучыню планеты.

6.Паразважайце, чаму кожны з нас павінен ведаць свае карані, памятаць продкаў. Чаму трэба шанаваць і берагчы свой радавод?

Кожны з нас павінен ведаць свае карані, сваіх продкаў, гісторыю свайго роду, каб ясна бачыць будучыню. У многім дабрабыт і шчасце наступнага дня залежыць ад шанавання сваіх продкаў, ад ведання і выпраўлення памылак мінулага, засвойванне накопленага вопыту і ведаў.

10.Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Эдуарда Белагурава “Партрэт бацькоў”. Якія выразныя дэталі мастацкага палатна сведчаць, што яго героі прайшлі няпросты жыццёвы шлях? Падзяліцеся сваімі думкамі і разважаннямі.

Карціна Э.Белагурава “Партрэт бацькоў” уражвае з самага перашага погляду. На ёй выяўлены пажылыя мужчына і жанчына. Бачна, што яны прайшлі нялёгкі жыццёвы шлях. Аб гэтым сведчаць наступныя дэталі: погляд вачэй бацькоў, маршчынкі на твары вакол вачэй і вуснаў, спрацаваня, мазалістыя, маршчыністыя рукі.