Подробное решение Страница 83 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. У якіх радках заключана асноўная думка верша? Зачытайце іх.
«Я радасць сваю не стрымаю —
І песня ўзлятае сама:
Мне лепей ад роднага краю
Нічога на свеце няма.»
АЛЬБО:
«Чужое зямлі нам не трэба,
Пачуцці ва ўсіх нас адны:
Мы хочам, каб мірнае неба
Не знала пажараў вайны.
Мы дружбы народам жадаем
І шчырай братэрскай любві.»
2. Што, на ваш погляд, аб’ядноўвае вершы Алеся Ставера і Алеся Бачылы?
Вершы Алеся Ставера і Алеся Бачылы аб'ядноўвае моцнае пачуццё патрытызму, любві да свайго краю, замілаванне яе краявідамі і людзьмі, якія жывуць на гэтай зямлі.
3. Паслухайце песню «Радзіма мая дарагая…» (музыка Уладзіміра Алоўнікава). Што выможаце сказаць пра мелодыю і яе гучанне?
Які настрой абудзіў гэты твор?
Вельмі прыгожая песня, кранае да глыбіні душы, нагадвае гімн, гучанне урачыстае, спеўнае, мілагучнае.
4. Запыніце ўвагу на слове прысягаю, высветліце яго значэнне. Растлумачце выкарыстанне гэтага слова ў вершы.
Прысяга — гэта афіцыйнае і ўрачыствае абяццанне быць верным.
Аўтар “сэрцам прысягае” — прызнаецца ў любві, вернасці і шчырасці ў сваіх пачуццях да краіны.
5. Як вы разумееце выраз край узвышаецца наш?
Гэта значыць становіцца багатым, вядомым і паважаемым сярод іншых краін свету.
6. Што сцвярджае аўтар словамі чужое зямлі нам не трэба?
Аўтар сцвярджае думку аб тым, што беларускі народ – народ міра і згоды. Ён ніколі не нападаў, не распачынаў сваркі. Адкрыты, гасцінны і душэўны, наш народ марыць пра мір і спакой на нашай планеце.
7. Якога лёсу і якой будучыні жадае паэт свайму народу?
«Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві.»
«Радзіма мая дарагая,
Красуйся і ў шчасці жыві!»
Аўтар марыць пра шчаслівую будучыні Беларусі, пра яе росквіт, багацце, мір.