АЛЕСЬ СТАВЕР. ЖУРАЎЛІ НА ПАЛЕССЕ ЛЯЦЯЦЬ

Подробное решение Страница 81 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Выразна прачытайце верш уголас. Затым паслухайце песню «Жураўлі на Палессе ляцяць...» на музыку Ігара Лучанка ў выкананні ансамбля «Песняры». Які настрой выклікала ў вас песня?

Песня выклікала лірычны, узнёслы, радасны настрой.

2. Якія канкрэтныя малюнкі беларускага краю паўстаюць перад намі з гэтага твора? З якім пачуццём аўтар гаворыць пра родную зямлю? Падмацуйце свой адказ радкамі з верша.

Аўтар малюе непаўторныя карціны беларускага краю, поўныя хараства і прыгажосці: «далі сасновыя», «азёрны рабінавы край», «сакавітыя пожні мурожныя», «зямлю, дзе сцяжыначка кожная,/ У прыветлівы двор прывядзе…». Аўтар з замілаваннем гаворыць пра беларускія краявіды, адчуваецца яго вялікая любоў да Радзімы і захапленне ёю.

3. Як вы думаеце, чаму жураўлёў не прываблівае вечназялёны платанавы рай?

Журавы хоць і зімуюць на поўдні ў прыгожых лясах, але сэрца іх належыць роднай Беларусі. І перачакаўшы там зіму, яны штогод вяртаюцца ў родныя мясціны, бо няма мілей старонкі, чым родная зямля.

5. Як вы думаеце, ці абавязкова, каб любіць родную Беларусь, трэба пабываць у іншых краях? Абгрунтуйце свае меркаванні.

На нашу думку, гэта неабавязкова. Дастаткова проста любіць сваю краіну, той куточак, дзе ты нарадзіўся, берагчы яго, захапляцца ім, умець бачыць незвычайнае ў звчайным, неадцурвацца ад традыцыі і гісторыі, шанаваць сваю краіну і бараніць яе гонар сярод іншых краін свету.

6. Уявіце: вам трэба пазнаёміць замежных гасцей са сваёй Радзімай, і тыя папрасілі ў вас паслухаць песні пра Беларусь. Ці падыходзіць, на вашу думку, твор Ігара Лучанка і Алеся Ставера для таго, каб быць песеннай візітнай карткай Беларусі? Свой адказ абгрунтуйце.

Песня канешне можа лічыцца візітнай карткай Беларусі. У гэтых простых, але ёмкіх словах заключаны вялікі сэнс, вобразнасць, цеплыня, шчырасць адчуваецца ў кожным радкую Гэта песня не можа пакінуць раўнадушнымі нікога, бо ў ёй гарманічна спалучыліся словы і музыка, і , канешне, чароўныя галасы ансамбля «Песняры».

7. Якія яшчэ песні пра Беларусь вы ведаеце? Хто са спевакоў іх выконвае? Пастарайцеся даведацца, хто з’яўляецца аўтарам тэксту той ці іншай песні.

Анжаліка Агурбаш — Белая Русь,(словы Ігорь Цімакова) Ірына Дарафеева — Белая русь (словы В.Некляеў), А. Вiннiкава — I love Belarus (словы Юліі Быкавай).