ВАЛЯНЦІН ЛУКША. ДАРАГАЯ МАЯ БЕЛАРУСЬ

Подробное решение Страница 84 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Як вы мяркуеце, чаму беларускія паэты і кампазітары часта прысвячаюць свае творы Радзіме?

Магчыма таму, што песні пра Радзіму часта становяцца папулярнымі ў народзе, іх любяць спяваць, ніводнае свята не абыходзіцца без песні пра Радзіму. Акрамя гэтага, паэты і кампазітарамі амаль заўсёды з'яўляюцца гарачымі патрыётамі роднай старонкі.

2. Якім паўстае вобраз Радзімы-Беларусі з верша Валянціна Лукшы?

Вобраз Радзімы-Беларусі паўстае сонечным, светлым, адкрытым, нават казачным, прыгожым, непаўторным, падобным да цёплых рук матулі, кветак.

3. Якія словы асабліва яскрава раскрываюць сардэчнасць, цеплыню аўтарскага голасу?

«Беларусь —

Мая лепшая казка,

Поціск цёплых матуліных рук.

Беларусь —

Мая першая краска,

Дарагая мая Беларусь.»

4. Як лепш чытаць верш: гучна і ўзнёсла, сцішана і прачула ці неяк інакш? Прачытайце твор выразна ўголас.

На нашу думку, чытаць лепш сцішана, прачула з замілаваннем.