Подробное решение Страница 78 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Якія песні называюцца літаратурнымі?
Песні, створаныя на словы паэтаў, называюць літаратурнымі.
2. Як узніклі самыя раннія літаратурныя песні?
У Грэцыі паэты чыталі свае вершы ў суправаджэнні музычных інструментаў — найчасцей пад гучанне ліры ці кіфары (струнных музычных інструментаў).
У Беларусі народныя песні калісьці выконвалі вандроўныя музыкі — гусляры і лірнікі, дудары і цымбалісты. Самымі раннімі літаратурнымі
песнямі былі духоўныя (царкоўныя) песні. Пазней вершы-песні пачалі пісаць беларускія паэты. Сярод першых найбольш вядомых песенных аўтараў —Фроанцішак Багушэвіч і Янка Купала.
3. Якія папулярныя беларускія песні вы ведаеце? Калі яны звычайна спяваюцца?
Напрыклад стала вядомай песня «Полька беларуская» ў выкананні Л.Ярмоленкі, а таксама «Бывайце здаровы».
Без іх не абыходзяцца сямейныя святы, шчырыя сяброўскія бяседы, розныя канцэрты.
4. Назавіце беларускіх паэтаў, на словы якіх напісаны вядомыя песні. Якая з песень вам найбольш спадабалася ці запомнілася? Чаму?
Шматлікія вершы нашых паэтаў паклалі на музыку беларускія кампазітары. Дзякуючы кампазітарскаму таленту вершы загучалі цудоўнымі
песнямі. Славутымі сталі беларускія песні на словы Янкі Купалы «Явар і каліна», Максіма Багдановіча «Зорка Венера», Канстанцыі Буйло «Люблю наш край...», Якуба Коласа «Мой родны кут...» і іншыя.
5. Калі ёсць магчымасць, паслухайце запіс песні «Талака» (словы Леаніда Пранчака, музыка Ігара Паліводы). Які настрой яна выклікала, якія пачуцці абудзіла?
Гэта вельмі пазітыўная, вясёлая песня, яна ўзнімае настрой, яна быццам падштурхоўвае на сумесную плённую працу, якая дорыць агульную радасць і прыносіць карысць усім.