Подробное решение Страница 74 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Якія чалавечыя пачуцці раскрываюцца ў песні-вяснянцы?
У песні расскрываюцца пачуцці радасці прыходу вясны, пачатку цяпла, заканчэння зімы.
2. Якія спадзяванні ўскладвалі людзі на прыход вясны?
Людзі спадзявліся на ранняе цёплае лета, багаты ўраджай, спрыяльнае надвор’е для гаспадаркі.
3. Якія выяўленчыя моўныя сродкі дапамагаюць стварыць вобраз вясны — прыгожай, вясёлай, шчодрай?
Паўторы ў кожнай страфе: «Благаславі, маці», «Вясну заклікаці» і г.д.
Эпітэты: “ранняе лета”,” буйнае жыта”, “вясна-красна”,
Гіпербалы: “Адамкнуць зямліцу”, “выпусціць травіцу”
Звароты: “маці”, “вясна-красна”.
4. Раскажыце, што вы ведаеце пра народны абрад гукання вясны.
"Гуканне вясны" - гэта тыя дні, калі ўжо няўзброеным вокам бачна - вясна прабіваецца, снег растае, завеі застаюцца толькі ў памяці і, хоць на вуліцы брудна і сыра, але ўсе ведаюць, што прыйшла вясна.
Рытуалы, звязаныя з закліканнем вясны працягваліся ў нашых продкаў, пакуль земляробы не выходзілі на поле падрыхтоўваць глебу пад вясновыя пасевы.
Несумненна, вясну ўсюды і заўсёды чакалі. Чакалі цяпло і сонца. Нядзіўна, што з прыходам гэтай пары года народ звязваў розныя магічныя дзеянні і рытуалы. Чалавек проста вельмі-вельмі хацеў наблізіць, паскорыць прыход цяпла і вясны, якая ўяўлялася яму прыгожай маладой дзяўчынай. У вясновых абрадах яе клікалі на зямлю, ёй прыносілі ахвярапрынашэнні, для яе, і толькі для яе, гулялі ў розныя гульні, вадзілі карагоды, спявалі, а таксама прасілі сонца хутчэй сагрэць зямельку.