ВЫ, КАЛЯДАЧКІ, БЛІНЫ-ЛАДАЧКІ

Подробное решение Страница 73 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. На якое свята спяваюцца гэтыя песні?

Гэтыя песні спяваюцца на свята Каляд. (каляндарна-абрадавая паэзія)

2. Якой паўстае Каляда ў песнях? Як, пры дапамозе якіх мастацкіх сродкаў створаны вобраз Каляды?

Каляда ў песнях паўстае жывой істотай, жаданай, вельмі чакаемай усімі (увасабленне). Вобраз Каляд створаны пры дапамозе увасаблення: «прыехала каляда на белым кані», гіпербалы: «яе конічак – ясен месячык…», эпітэты: «ясен месячык»,«тоўсты лядок», «бліны-ладачкі», «бліны ладныя», а таксама звароткі: «калядачкі», памяншальна-ласкальныя суфіксы: «ладачкі, блінцоў», «месячык», «зорачка», «вазочак», паралелізм: «А калядныя бліны ладныя, А мікольскія — не такоўскія..»

3. Адшукайце ў тэкстах песень паўторы і гіпербалы. Якую ролю яны выконваюць?

Паўторы: «бліны-ладачкі», «ясна-зорачка – ясна звездачка», «люлі-люлі», «з дражджэй, дражджэй»

Гіпербалы: «Яе конік – ясен месячык…» (увесь верш пабудаваны на аснове гіпербалы).

Гэтыя прыёмы ажыўляюць і ўпрыгожваюць народную песню, надаюць ей пяшчотнасць, меладычнасць, своеасаблівае гучанне.

4. Якімі дзеяннямі суправаджаецца выкананне песень на Каляды? Што вы ведаеце пра гэта свята?

Песні на каляды суправаджаюцца калядаваннем, калі гурты калядоўшчыкаў ходзяць па хатах і ладзяць невялікія прадстаўленні, а за гэта гаспадары шчодра частуюць іх.

Калядныя святы пачыналіся з дня Божага Нараджэння — Раства. Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

Каляды — адны з самых любімых народных святаў.

6. Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Эдуарда Рымаровіча «Каляды». (Гл. уклейку.) Які настрой перадае карціна? Звярніце ўвагу на палітру (падбор фарбаў), постаці калядоўшчыкаў, святочную атрыбутыку.

Карціна нясе вясёлы, добры, цёплы настрой. На ёй выяўлены вобразы калядоўшчыкаў у масках, якія ідуць па заснежаных вуліцах і дораць вясёлы, святочны настрой усім людязм. Палітра фарбаў — шматкаляровая, перавагае блакітна-жоўтыя адценні, яны надаюць карціне адчуванне цяпла і ўтульнасці. Постаці калядоўшчыкаў выцягнутыя, іх жэсты і міміка падказваюць нам, што яны весела спяваюць і граюць на музычных інструментах. Яны нясуць разам з сабою калядныя маскі, музычныя інструменты.

Карціна стварае выдатны настрой і адчуванне хуткага свята.