Подробное решение Страница 67 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Калі і як узніклі народныя песні? У якія моманты чалавечага жыцця яны звычайна выконваліся?
Народная песня вылілася з сэрца, вуснаў усяго народа беларускага і таму называецца — народнай.
Песні наш народ складаў на працягу вякоў у розныя хвіліны свайго жыцця. Ён уклаў у вузкія рамкі песні ўсе свае радасці, свой смех, сваё гора,
долю і нядолю, слёзы. З пакалення ў пакаленне народ ад дзеда —
унуку, ад унука — праўнуку перадаваў у песні глыбокую і праўдзівую навуку тым, перад кім яшчэ слаўся няпройдзены цяжкі жыццёвы шлях.
Толькі кожнае новае пакаленне да дзедавай навукі-песні дадавала ўласнымі вуснамі свой погляд на жыццё, свой боль, свой жаль, свой смутак і сваю
радасць.Песня народная гучала ўлетку пры кожнай працы — ці то на полі, ці то на лузе, ці ў лесе, ці ў садочку. А прыходзіла зіма — дзьмулі халодныя вятры і завеі — народная песня тулілася пад страхой — у цеснай беларускай хатцы, жыла ў ёй разам з людзьмі, з іх думкамі і жаданнямі.
2. На якія два віды падзяляюцца абрадавыя песні? Ахарактарызуйце іх.
Сярод абрадавых песень вылучаюць сямейна-абрадавыя (сямейна-родавыя) і каляндарна-абрадавыя (каляндарна-земляробчыя). Сямейна-абрадавыя песні былі звязаны з найбольш значнымі падзеямі ў жыцці чалавека — нараджэннем, вяселлем (шлюбам), смерцю.
Каляндарна-абрадавыя песні выконваліся падчас свят, вызначаных земляробчым календаром селяніна — сейбіта і хлебароба.
Сваім зместам і вобразамі каляндарна-абрадавыя песні знітаваны з працоўнай дзейнасцю чалавека, з яго адвечнымі клопатамі пра ўраджай
як аснову жыцця, дабрабыту і шчасця. Абрады былі падпарадкаваны адной мэце — пры дапамозе спеваў, танцаў, загавораў і іншых дзеянняў
паўплываць на сілы прыроды, каб атрымаць багаты ўраджай на ніве, абараніцца ад усяго злога і шкоднага, палепшыць свой лёс. Усе каляндарна-абрадавыя песні былі прасякнуты думкай пра будучыню роду, сям’і, клопатам пра тое, як своечасова і ў найбольш спрыяльны час засеяць ніву, вырасціць, захаваць і ў пару сабраць ураджай, зберагчы ад дзікіх звяроў і паморку статак. Разам з тым каляндарна-абрадавая паэзія надавала святам вясёласць, забаўляльнасць, непаўторнасць.
3. Якія песні ўваходзяць у склад сямейна-абрадавых?
Сямейна-абрадавыя песні былі звязаны з найбольш значнымі падзеямі ў жыцці чалавека — нараджэннем, вяселлем (шлюбам), смерцю.
4. Паводле якога прынцыпу вылучаюцца цыклы ў каляндарна-абрадавай паэзіі?
У каляндарна-абрадавай паэзіі вылучаюцца адпаведна з порамі года чатыры цыклы: зімовы (калядныя, шчадроўскія, масленічныя песні), веснавы (вяснянкі, валачобныя, карагодныя песні), летні (купальскія, жніўныя песні) і восеньскі (ярынныя, талочныя песні).
Кожная пара года мела адпаведныя абрады, звычаі, павер’і, песні. Агульнай у іх была тэма працы на зямлі.
5. Якія мастацкія сродкі найчасцей сустракаюцца ў народных песнях? Прывядзіце канкрэтныя прыклады.
Народныя песні — выдатныя мастацкія творы,амаль у кожнай мы сустрэнем словы, ужытыя ў пераносным значэнні, — тропы: эпітэты, параўнанні, сімвалы, метафары, увасабленні, гіпербалы.
Дапамагаюць стварыць выразную карціну эпітэты — мастацкія азначэнні:
Па вадзіцу іду босенькімі ножкамі,
Заліваюся гарачымі слёзкамі.
Узыду, пайду на высоку гару,
Ды й зірну, гляну на ясну зару.
Часта сустракаюцца так званыя сталыя эпітэты, якія ўжываюцца толькі з пэўнымі словамі:поле шырокае, зорка ясная, ночка цёмная, слёзы
горкія, рукі белыя.
У народных песнях надзвычай паэтычныя параўнанні, яны сціслыя, выразныя, трапныя: светлая, як зорка ясная; чыстая, як сляза; прыгожы,
як месячык ясны. Напрыклад, дзяўчына звяртаецца да свайго любага:
Ты хадзі ка мне ў госці:
Ты лесам ідзі — дробным дожджыкам,
Ты лугам ідзі — буйным ветрыкам,
Ты ў сад мой — салавейкаю,
На двор мой — ясным сокалам,
У хату маю — дружком міленькім.
Надзвычай распаўсюджаны ў народных песнях вобразы_сімвалы — умоўныя абазначэнні з’явы праз вобраз, які нечым нагадвае гэту з’яву. Паэтычнымі сімваламі ў песнях выступаюць птушкі, жывёлы, дрэвы. Напрыклад, размова бярозы з лістком сімвалізуе горкае расставанне маці са сваёй дачкой, якую аддаюць замуж:
— А мой жа ты лісточак, мой зялёненькі,
Як жа мы расстанемся?
Ветрык павее, цябе пакоціць,
А я тут застануся, дажджом абальюся.
Характэрным мастацкім прыёмам стварэння вобразаў у народных песнях з’яўляецца ўвасабленне — перанясенне ўласцівасцей жывых істот
на прадметы і з’явы прыроды:
Гаварыла поле шырокае,
Жыта ядраное:
— Жнейкі жнейкі мае маладыя,
Сярпы залатыя,
Прыходзьце ка мне заўтра рана...
Сустракаюцца ў песнях і гіпербалы — вобразныя выразы, у аснове якіх ляжаць моцныя перавелічэнні ўласцівасцей, якасцей, памераў прадмета або з’явы з мэтай узмацніць уражанне, выказаць сваё захапленне або абурэнне чым'небудзь:
Дзе каза ходзіць,
Там жыта родзіць,
Дзе прабягае,
Там вылягае.
Дзе каза рогам,
Там жыта стогам,
Дзе каза хвастом,
Там жыта кустом,
Дзе каза нагою,
Там жыта капою.
Ажыўляюць і ўпрыгожваюць народную песню, надаюць ёй пяшчотнасць, прывабнасць, меладычнасць паэтычныя звароткі, памяншальна-ласкальныя словы, паўторы, а таксама паралелізмы, пры
якіх дзве з’явы, чым'небудзь падобныя або процілеглыя, раскрываюцца ў супастаўленні, паралельна, у форме разгорнутага параўнання:
Над ракою ў спакою
Расцвітала каліна,
А ў сяле за ракою
Вырастала дзяўчына.