ЯКУБ КОЛАС.ЖЫВАЯ ВАДА

Подробное решение Страница 62 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Як жылося людзям у шчаслівым куточку белага свету?

Людзям жылося вельмі добра, яны былі багатымі, вольнымі і шчаслівымі:

«Вольна жылося людзям у той краіне. Ніхто іх не гнаў, ніхто іх не крыўдзіў, нікому яны не належалі. Багатая, урадлівая была іх зямля. Шырока раскінуліся іх палі, зялёныя травы сенажацей калыхаліся на ветры. Ціха і весела смяяліся кветкі, пазіраючы сваімі пахучымі галоўкамі ў раку,

якая паіла ўвесь той кут і тых, хто жыў і рос там, і давала яму жыццё. Усё жыло каля ракі, гэту раку людзі называлі Жывою Вадою. Усё жывое і не'

жывое любіла яе, і песні волі разліваліся па ўсіх кутках шчаслівай старонкі».

2. Што стала з тым слаўным краем, калі яго напаткала бяда? Падмацуйце свой адказ адпаведнымі радкамі з тэксту.

Праз некаторы час, у тым месцы, дзе выцякала Жывая Вада вырасла Гара і рака пачала мялець.

“У тым месцы, адкуль выцякала Жывая Вада, зямля стала ўспучвацца. Хутка, як грыб, вырастала гара. А Жывая Вада пачала павольна мялець і

хутка зусім згінула дзесьці ў зямлі.”

З таго часу зямля перастала даваць ураджаі, апусцела, людзі збяднелі, птушкі разляцеліся.

“Праходзіў час, пусцела зямля,з гары сыпаўся жоўты пясок і засцілаў ураджайны грунт. Людзі збяднелі, птушкі разляцеліся. Не чутно ўжо было там вясёлых песень. Толькі арлы ды каршуны вілі свае гнёзды на высокай гары, што ўсмактала ў сябе Жывую Ваду.”

3. Прыгадайце, як людзі спрабавалі выратавацца ад галоднай смерці. Што чакала іх на гэтым шляху?

Людзі многа працавалі, але праца іх прападала, на зямлі не было ўраджаю. Смелыя людзі хадзілі на гару шукаць Жывой вады, але яны гінулі, а каршуны і ястрабы выдзёўбвалі ім вочы. Шмат людзей загінула там, так і не адшукаўшы Жывую ваду.

4. Чаму людзі назвалі сваю старонку Мёртвым Полем? Пры дапамозе якіх выяўленчых сродкаў аўтар стварыў такі яскравы вобраз?

Людзі назвалі сваю старонку “Мёртвае поле”, бо на гары валялася вельмі многа людскіх касцей, тых людзей, якія шукалі Жывую ваду.

Аўтар стварае гэты вобраз з дапамогай

Параўнанняў: “людзі хадзілі як цені”, “дрэвы як сухотныя”, “раса, як слёзы”

Увасаблення: “пугач і сава спявалі ім “вечны спакой”, “хмары зяглядалі”, “вецер высмоктваў апошнія сокі”, “лес, поле, луг з гаротнаю мальбою пазіралі на неба, прасілі вады”, “жаласна ківаліся каласы ў полі, то кланяліся, то падымаліся к небу”, “зямля пакалолася і плакала”

Эпітэтаў: “спустошаны край”, “сухія гады”, “неба яснае, гарачае”, “сухі вецер”, “дрэвы глуха шумелі”, “цярплівыя камяні”, “чорная хмара”.

Алегорыя: каршуны і крумкачы — сівалізуюць смерць, пакуты

5. Хто ажывіў Мёртвае Поле? Як гэта здарылася?

Мёртвае поле ажывіла Жывая Вада. Яна не знікла, а была пад зямлёю, патроху размывала зямлю, прабівала дарогу ў вольны свет. Настаў такі момант, калі пралітыя слёзы перпоўнілі неба і паліліся назад на зямлю. Яны жывілі зямлю і сцякаліся ў адну раку. Вада стала дружна напіраць на гару. І яна зрушылася. Гэта адчула Жывая Вада, сабрала ўсе свае сілы і ўскалыхнула гару. І тая загінула. А Жывая вада, злучыўшыся з рэчкай злілася ў старое дно і пайшло сваёю дарогай.

6. У чым, на вашу думку, заключаецца алегарычны (іншасказальны) сэнс твора?

Казка з самага пачатку рассказвае нам пра жыццё беларусаў таго перыяду, калі яны жылі асобна, у сваёй дзяржаве, а абавязковаю моваю для ўсіх была беларуская — ад селяніна да шляціча.Менавіта гэтыя гістарычныя ўспаміны, якія часам пачалі гучаць як казка, надавалі сілы беларускаму руху. Менавіта ворагі беларушчыны засыпалі “ўраджайны грунт” пяском забыцця, гарою хлусні загароджвалі шлях Жывой Вадзе нацыянальнага жыцця.

Так у іншасказальнай форме аўтар выкладаў гісторыю народа. Аднак гісторыя мела свой працяг у часе — працягвалася і казка: Жывая Вада, нацыянальны дух не загінулі ў нетрах зямлі, нарэшце выйшлі на паверхню, і “Ажыло Мёртвае Поле”. Казка мае рэвалюцыйна – дэмакратычную завостранасць.

7. Падбярыце назвы да кожнай часткі гэтай літаратурнай казкі, падрыхтуйце яе пераказ.

1частка — Жывая Вада і злая гара;

2 частка — Мёртва Поле;

3 частка —Няшчасны край;

4 частка — Вяртанне Жывой Вады.