КАЗІМІР КАМЕЙША. КАМЕНЬ ЛЯ ВЁСКІ КАМЕНЬ

Подробное решение Страница 60 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1.Як выглядае магутны ледавік паводле паэтычнага апісання? Зачытайце адпаведныя радкі з верша.

Магутны ледавік падобны на волата, ён каменны, велізарны, цяжкі, вясёлы:

«Гэта не камень, а чаравік.

А хто забыў яго?

Сам ледавік.»

«Ён так чаравікам сваім грымеў,

Аж прарок Ілья ў калясніцы нямеў.

Там, дзе скакаў ён, прыблуднік той,

Засталіся крушні ляжаць гарой.»

«Расшчапіў на шыі каменны аплік,

Зняў каменнай рукою валун-чаравік.

І забыў пра яго, не вяртаўся назад —

Было цяжару і так зашмат.»

.

2. Як паэт тлумачыць з’яўленне, паходжанне вялікага валуна-чаравіка каля вёскі Камень?

Аўтар малюе перад намі вобраз волата-валуна, у якога было ўсё з камення – галава, тулава, рукі, ногі. Казачны ледавік ішоў каля вёскі і пачуў салаўіные спевы, пусціўся ў скокі. І там дзе ён скакаў засталася гара камення. А калі стаміўся, прысеў адпачыць і “зняў каменнай рукою валун-чаравік” і забыў пра яго, а чаравік так і застаўся ляжаць “На пушчанскай вузенькай паласе”.