ПАЛЕШУКІ І ПАЛЕВІКІ (НАРОДНАЯ ЛЕГЕНДА)

Подробное решение Страница 56 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Колькі сыноў было ў бацькі? Дзе і як яны жылі?

У бацькі было 12 сыноў, яны жылі на вялікай палянцы між цёмнага лесу. Жылі яны па-сяброўскі, працавалі, дапамагалі адзін аднаму, вялі гаспадарку, палявалі на дзікіх звяроў. Кіраваў імі стары мудры бацька.

2. Што стала прычынай сварак дзяцей?

Пасля смерці мудрага бацькі, пачаліся у сям’і нелады. Жонкі братоў моцна сварыліся адна з адной, не маглі ўжыцца. Калі яны пачалі дзяліцца, то пасварыліся моццна з-за зямлі.

3. Чаму малодшыя браты пакінулі сваю палянку? Раскажыце пра тыя цяжкасці і перашкоды, якія сустрэліся на іх шляху.

Малодшыя браты жылі паміж сабой у згодзе, таму вырашылі пакінуць пасварыўшыхся братоў і пайсці шукаць сабе новае месца для жыцця. Напачатку яны не маглі ехаць, бо не ведалі, што такое кола, яны ніколі не пакідалі роднай паляны. Пасля перапраўляліся цераз раку ў страшную навальніцу, здагадаліся пабудаваць плыты. Адной з перашкод сталі непралазныя пушчы. Браты “церабілі прасекі і масцілі грэблі”, каб прайсці далей..

4. Чаму адзін брат застаўся са сваёй сям’ёй жыць у лесе, а другі падаўся далей?

Адзін з братоў не вытрымаў доўгага шляху, ён адчуў, што ў яго не хопіць сілы выйсці з лесу. Тут ён вырашыў застацца. А другі брат адчуваў у целе моц і жаданне ісці далей. Ён быў фізічна падрыхтаваны да гэтага. Аўтар параўноўвае яго з турам.

5. Як пачалі называць род кожнага з братоў? Патлумачце чаму.

Род брата, які вырашыў застацца ў лесе назвалі палешукамі (магчыма, ад “шукаць поле”), а брата, які пайшоў далей і знайшоў прыдатныя для жыцця палянкі (адсюль род яго назвалі палевікамі).