МАКСІМ БАГДАНОВІЧ.ВАДЗЯНІК

Подробное решение Страница 56 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Якім паказвае Вадзяніка паэт? Зачытайце адпаведныя радкі з верша.

Аўтар паказвае Вадзяніка такім, як ён уяўляўся старажытным беларусам:

Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай

І гадамі грэюся — сплю на дне ракі.

Твар травой аблытаны, быццам павуцінай,

Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.

2. Як аўтар малюе мясціны, дзе жыве ўяўны гаспадар ракі?

Мясціны, дзе жыве гаспадар ракі, таксама быццам бы жывыя:

«Над вадой ля берага ціха спіць асока,

Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,

Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка…»

3. Якія ўласцівасці набываюць у вершы асака, лаза і хвалі?

Яны быццам ажываюць. Аўтар выкарыстоўвае для гэтага метафару: асака спіць, лаза жаліцца, хвалі бягуць.

4. Як вы думаеце, што абудзіла фантазію паэта і паўплывала на стварэнне гэтага і іншых вершаў пра міфічных істот?

Думаем, што М.Багдановіч захапляўся беларускай культурай, вывучаў міфалагічныя паданні і апісанні паганскіх багоў. Гэта і паўплывала на яго творчасць, уяўленне.