ЯН БАРШЧЭЎСКІ.ВУЖЫНЫ КАРОНА

Подробное решение Страница 49 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. У аснове апавядання — міф пра Вужынага Караля. Якія эпізоды ў творы падаліся вам незвычайнымі, фантастычнымі?

Незвычайным падаўся паход Сямёна на Лысую гару і сустрэча з Вужыным Каралём, а таксама з’яўленне і знікненне чорнага сабакі.

2. Якім быў панскі лоўчы Сямён па сваім характары? Як ён ставіўся да сваіх абавязкаў?

Сямён быў адказны, старанны, працавіты.

3. Якое даручэнне атрымаў Сямён ад панскага аканома? Чаму паляўнічаму не ўдалося яго выканаць?

Сямён атрымаў даручэнне прынесці пару глушцоў, цецерукоў і колькі курапатак. Некалькі дзён ён прабыў на паляванні, але дні былі нешчаслівыя і ён не змог знайсці ніводнай птушкі.

4. Як атрымалася, што Сямён трапіў у залежнасць ад нячысціка? Якія ўмовы той паставіў паляўнічаму?

Пасля наўдалага палявання Сямён стаў перажываць: пан яму не паверыць, што не змог застрэліць ніводнай птушкі і падумаў, што пакланіўся б нячысціку, толькі б выканаць даручэнне. Так і здарылася. Сямён адправіўся на Ласіную гару і авалодаў вужынай каронай, а чорны сабака стаў яму служыць.

5. Перачытайце апісанне ночы перад святам Узвіжання на Ласінай гары. Што прыйшло'ся там перажыць Сямёну, якія выпрабаванні вытрымаць? Як ён атрымаў Вужыную Карону?

Сямён бачыў страшэных лютых звяроў з крывавымі пашчамі, грознага Волата, які вырваў вялікую хваіну, плац залаты, чароўны сад, прывабных дзяўчат з вянкамі, чараду вужоў. Ён прайшоў праз гэтыя выпрабаванні, узышоў на гару і ўбачыў Вужынага цара. Сямён раскінуў белую хустку перад ім і ўкленчыў. Вуж выпусціў з галавы Карону на хустку і папоўз далей.

6. Што змянілася ў жыцці лоўчага пасля сустрэчы з Вужыным Каралём? Як стаў Сямён найслаўнейшым паляўнічым?

Пасля таго, як Карона трапіла ў рукі Сямёна, ён стаў лепшым і самым знакамітым паляўнічым на ўсю ваколіцу. У паляванні яму дапамагаў чорны сабака, які прыводзіў яго да дзічыны. Сабака заўсёды заставаўся ў лесе пасля палявання. Ніколі Сямён не вяртаўся з пустымі рукамі.

7. Якія чуткі хадзілі па ваколіцы пра Сямёна? Паразважайце, ці зрабіўся ён шчаслівым ад дапамогі нячысціка.

Людзі лічылі Сямёна чараўніком,некаторыя нават бачылі чорнага сабаку, які сустракаў яго ў лесе. Усе лічылі, што яму дапамагае сам нячысцік. Сямён не быў шчаслівым, бо яго ўсе баяліся, цураліся, некаторыя нават зайздросцілі. Нячыстая сіла не можа зрабіць чалавека шчаслівым.

8. Як удалося паляўнічаму вызваліцца ад нячысціка? Чаму той не хацеў адпускаць Сямёна?

Сямёну спадабалася дзяўчына Марыся. Ён хацеў на ёй ажаніцца, але тая папрасіла яго пацалаваць яе крыжык. Ён так і зрабіў. Пасл гэтага з’явіўся Вужыны Кароль, але Сямён кінуў у яго каменем. Пасля гэтага чорны сабака знік, а Сямён доўга паўсюдна бачыў вужоў. Нячысцік не жадаў адпускаць Сямёна, бо кожная чалавечая душа была для яго важнай і жаданай. Аднак вера Марысі выратавала паляўнічага ад залежнасці.

9. Як вы думаеце, што неабходна чалавеку для таго, каб вытрымаць неспрыяльныя жыццёвыя абставіны? Абгрунтуйце свае меркаванні.

Для гэтага патрэбна быць аптымістычным, верыць у свае сілы, не здавацца, не сумаваць, а ўпарта перамагаць усе нягоды, бо няма нічога немагчымага. Галоўнае, не траціць веру ў сябе і свае здольнасці.