ЯНКА КУПАЛА.ЯК У КАЗЦЫ…

Подробное решение Страница 46 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Якімі паўстаюць у творы нашы продкі?

Нашы продкі паўстаюць адкрытымі, мяккімі, шчырымі, гасціннымі, простымі, прамадушнымі, добразычлівымі, працавітымі, сумленнымі, яны шанавалі прыроду, любілі сваю зямлю, веру і старую, і новую.

2. Якога светапогляду яны трымаліся, якой веры?

Продкі нашы былі язычнікамі, яны верылі ў сілы прыроды, гаварылі з небам. Верылі багам Сонца, Пяруну, Калядзе і інш. Не было у іх алтароў, толькі запаветныя гаі і лясы.

3. Што здзіўляла заезджых гасцей? Як яны паводзілі сябе на зямлі нашых продкаў?

Гасцей здзіўляла гасціннасць — дзверы продкаў заўсёды былі расчынены, а на стале ляжаў бохан хлеба, існаваў парадак ў адносінах паміж богам і людзьмі, госці дзівіліся працавітасці іх і сумленнасці.

4. Чаму нашы продкі прынялі да сваіх старых багоў і новага Бога?

Прынялі “з дабраты сваёй і рупнасці гасціннай”.

5. Як вы думаеце, чаму варажбіты-вешчуны старых толькі багоў трымаліся?

Калі было прынята хрысціянства, не ўсе прынялі яго да сябе ў сэрца. Вешчуны трымаліся сваёй веры, веры продкаў, таму не прынялі новага Бога.

6. Якія новыя парадкі ўсталяваліся на нашай зямлі?

“Памерлі старцы мудрыя — на іх касцях закрасаваў новы ўсёмагутны Бог, сталі легіёны алтарных служыцеляў праслаўляць яго, тысячы з медзі літых званоў хвалу яму разносіць, ды так далёка, як Зямля наша вялікая, і яшчэ далей, ажно на край свету.”

7. Што сталася са старымі багамі? Як пра гэта гаворыць аўтар?

“Яны прыціхлі, прытуліліся, але не памерлі зусім у душах свайго народу. Жывуць, як даўней жылі, — у песнях, казках, былінах...”