Подробное решение Страница 33 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Калі і як узніклі міфы?
Міфы — старажытныя народныя аповеды пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека.
Міфы ствараліся на працягу многіх стагоддзяў. Нашы продкі былі безабаронныя перад стыхіямі прыроды. Назіраючы за прыродай, яны вытлумачвалі з’явы навакольнага свету паводле сваіх уяўленняў, здагадак. У адным выпадку прыпадабняючы прыроду чалавеку, у другім — насяляючы свет незвычайнымі істотамі. Людзі прыдумвалі фантастычныя гісторыі пра з’явы прыроды. Ад дзеда ўнуку пераходзілі гэтыя паданні — вусныя апавяданні пра мінулае.
2. Якімі ўяўлялі з’явы прыроды і прадметы навакольнага свету нашы далёкія продкі?
Адчуваючы сябе часцінкай прыроды, людзі адухаўлялі яе, верылі, што яна можа дапамагаць чалавеку ў яго штодзённых клопатах альбо, наадварот, шкодзіць яго жыццю. Нашы продкі баяліся сваімі размовамі, дзеяннямі, учынкамі ўгнявіць сілы прыроды і таму ўсяляк стараліся ім дагадзіць, улагодзіць. Яны абагаўлялі птушак (зязюлю, бусла, ластаўку, ворана), жывёл, звяроў і іншых істот (каня, казу, ваўка, мядзведзя, вужа,
змяю), пакланяліся кветкам (папараць-кветцы, зязюльчыным слёзкам, дрэвам (дубу, бярозе, рабіне, каліне, явару, грушы). Свяшчэнным
дрэвам і камяням-валунам дзе-нідзе людзі пакланяюцца і да нашага часу.
. Продкі верылі, што зламанае ці пакрыўджанае дрэва можа жорстка і бязлітасна расправіцца з крыўдзіцелем. Калі, напрыклад, чалавек гінуў
ад паваленага дрэва, лічылі, што яно за нешта адпомсціла яму.
3. Калі і дзе, паводле легенды, жылі асілкі? Раскажыце пра іх лад жыцця, заняткі, звычкі.
У дрымучых лясах жылі незвычайныя людзі — асілкі. Асілкі тыя былі высокія, магутныя, а голас мелі, як звон, гучны. Калі хтосьці з іх крыкне на ўвесь голас ды свісне, дык якое б дрэва ні было вялікае, а зваліцца. І жонкі іхнія былі вялікага росту, дужыя і нараджалі кожны раз па двое, па трое дзяцей. Гаспадаркі яны не трымалі, не было ў іх ні скацінкі свойскай, ні прыпасу, ні запасу. Карміліся тым, што лавілі па
лясах звяроў ды ў водах — рыбу. Адзенне сабе яны шылі са звярыных шкур.Інструменту ў іх амаль ніякага не было. Была толькі на ўсіх адна сякера, ды і тая не жалезная. Але гарадзішчы1 яны ўсё ж будавалі.
Маючы ўсяго адну сякеру, асілкі перакідвалі яе гарадзішча на гарадзішча, бо не хацелі траціць часу на пераход. Калі камень спатрэбіцца на будоўлі, дык ён возьме яго дый шпурляне за вярсту ці больш, проста на гарадзішча.
4. Адкуль у розных мясцінах, згодна з легендай, да нашых дзён захавалася шмат камянёў?
Некаторыя асілкі кідалі такія вялізныя камяні, што былі велічынёю
ў рост чалавека, але не заўсёды гэтакія камяні даляталі да гарадзішча. А то ёсць мясціны, што зусім закіданыя камянямі. Дзяды казалі: тут асілкі адзін супроць аднаго ваявалі... Яны і на звяроў палявалі з камянямі, ад таго камяні і па сёння ляжаць у лясах.
6. Апішыце добрых багоў, якіх вы запомнілі. Чым яны спрыялі людзям?
Старэйшы сын Сварога — Пярун (Грамабой) — бог грому і маланак, займаўся зброяй і вайсковымі справамі. Ён быў вельмі падобны да Сварога.
Нашы прашчуры ўяўлялі яго магутным волатам з сівымі, чорнымі або вогненна'рудымі кучаравымі валасамі і доўгай барадой. Калі ён імчаўся на калясніцы па небе, раздаваліся страшэнныя грымоты. Лічылі, калі ўздыхне Пярун — узнімецца вецер, дзьмухне — усходзіцца навальніца. У руках
ён быццам трымаў лук-вясёлку і стрэлы-маланкі, якія шпурляў на зямлю. Ударамі маланак грозны бог мог пакараць любога, на ўсіх ён наводзіў жах.
Грамабой супрацьпастаўляўся нячыстай сіле —Яшчару, Ягіне, Змею, д’яблу, чорту, якіх ён заўсёды імкнуўся знішчыць сваімі стрэламі-маланкамі.
Грамабой паліваў зямлю дажджом, змушаў прыроду абуджацца, каб даць новы ўраджай. Пад канец восені ён засынаў, маразы закоўвалі яго ў хмары, і ён усю зіму спачываў на небе. І толькі з прылётам птушак зноў ажываў.
Ярыла (Яр) — бог урадлівасці і кахання — нібыта кіраваў на Зямлі стварэннем моцнага і здаровага роду. Ярылу лічылі богам веснавога агню,
абуджэння прыроды. Ён расчыняў нябесныя вароты і спускаўся на зямлю, пачынаючы вясну. Ярылаў агонь сягаў глыбока ў нетры, саграваў зямлю,
якая нараджала дрэвы і расліны, гадавала ўраджай. Ярыла ўсім істотам даваў моц (ярасць): выразы «ярая сіла», «ярая пчолка», «ярына ў полі»
паходзяць ад яго імя. Нашы продкі ўяўлялі Ярылу прыгожым маладым вершнікам на белым кані, у белай вопратцы, часам з чырвонай накідкай на
плячах, у вянку з веснавых раслін, з зялёнымі галінкамі ў руцэ. Ярылу дапамагалі багіня веснавога абуджэння і кахання Лада (Ляля, Лёля), бог ураджаю і дастатку Купала і багіня лета Цёця — значна старэйшая
за Лялю, мажная, прыгожая, прыбраная жытнёвымі каласамі, са спелымі пладамі ў руках. Лялю ўяўлялі высокай прывабнай маладзенькай
дзяўчынай, у белай сукенцы, упрыгожанай зялёнай лістотай, з вяночкам палявых красак на галаве. Яна вельмі шчодрая. Маладым дзяўчаткам яна
штогод давала вяночкі, якія захоўваліся да наступнай вясны (а хто з дзяўчат выходзіў замуж, гэты вяночак зберагаў усё жыццё).
8. Якімі паўстаюць сілы зла ў старажытных міфах? У якіх абліччах яны выступаюць?
Беларускія міфы расказваюць пра духаў, часцей варожа настроеных да людзей. Духі «засявалі» палі камянямі, адбіралі ў кароў малако, насылалі хваробы і мор на людзей і жывёлу. Усім вядомая казачная Баба Яга сустракаецца ў многіх міфах. Гэта злая чараўніца, гаспадыня ўсіх ведзьмаў, страшная, чорная, раскудлачаная, заўсёды вымагала чалавечых ахвяраванняў. Дапамагалі ёй аднавокае Ліха, страхалюдны Карачун, усім вядо мы яшчэ з ранняга дзяцінства Кашчэй і заўсёдныя
спадарожніцы Ягі — ліхаманкі. Ліхаманак было дванаццаць, вечна галодных, агідных, кашчавых, злосных. Бязлітасныя ліхаманкі
шукалі прытулку і спажывы ў чалавечых хатах, прыносілі хваробу.
Кожная з сясцёр па-свойму даймала чалавека: Трасея — трэсла, Агнея — паліла жарам, наганяла высокую тэмпературу, Гняцея гняла і адбірала спакой і радасць жыцця, Лядзея марозіла і калаціла ад холаду, Ламея ламала ўсе косці, Грудзея ўскоквала ў грудзі, выклікаючы кашаль, Глухея закладвала вушы. Самая страшная — старэйшая сястра Навея. Калі ўжо яна ўваб’ецца ў чалавека — ён не мог разлічваць ні на які паратунак, мусіў пакідаць гэты свет, развітвацца з жыццём.