Подробное решение Страница / Часть 2 52 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Як склаўся лёс старога вартаўніка Агея? Падмацуйце свой адказ тэкстам.
Лёс старога вартаўніка складваўся нялёгка:
“Дзеду было за семдзесят. Ён добра памятаў яшчэ першую, "царскую" вайну, з якой прывёз Георгіеўскі крыж, потым "гражданскую", якую, калі верыць яго словам, ён прайшоў у сядле з галошам на адной назе і з лапцем на другой. У калектывізацыю кулакі спалілі яго новую хату і застрэлілі сабаку. Суседзі меркавалі, што сабаку наўрад ці збіраўся хто зводзіць, і загінуў ён праз свой язык. Гэта вайна зачапіла старога мацней: не вярнуўся з фронту сын, а жонку — добрую, рухавую Параску — расстралялі немцы дома. Нехта з "добрых" людзей падаткнуў, што стары ў партызанскім атрадзе.”
2. Чым выкліканы частыя наведванні Кастусём дзеда Агея? Як трымаў сябе дзед?
Кастусь наведваўся да дзеда, каб адцягнуць увагу яго і сабакі, пакуль сябрукі кралі цітаўкі ў садзе. Дзед заўсёды сустракаў хлопчыка прыветна, частаваў, расказваў пра сваё жыццё. Ён здагадваўся, што хлопчык прыходзіць не проста так, але дазваляў падманваць сябе, магчыма, ад адзіноцтва.
3. Прыгадайце сустрэчу Кастуся з Валікам каля магазіна. Што прапанаваў Валік сябру? Як Кастусь сустрэў гэту прапанову? Чаму ён потым змяніў сваё рашэнне?
Валік прапанаваў Кастусю зноў наведацца да дзеда, каб за крадзеныя яблыкі трапіць у кіно. Але той не вельмі хацеў ісці, бо здагадваўся, што дзед раскусіў іх кампанію. Аднак жаданне трапіць на фільм бясплатна перамагло.
4. З якім настроем увечары ішоў да дзеда Кастусь, што ён адчуваў?
Да дзеда Кастусь прыйшоў з упэўненасцю, што гэта ў апошні раз, быў насцярожаны, але не адчуваў асаблівага страху.
5. Як сустрэў хлопчыка дзед Агей? Пра што расказаў яму, калі частаваў госця смажаным хлебам з салам? Як пачуваўся пры гэтым Кастусь?
Дзед Агей сустрэў хлопчыка з хітрай усмешкай, але быў гасцінны, пачаў частаваць смажаным салам, расказаў пра тое, якім смачным здавалася салая му ў 43-м годзе падчас вайны. Расказваў ён як ў балоце хаваліся ад немцаў.
Акрамя гэтага дзед пачаставаў яго цітаўкамі, быццам намякаючы, што можна былоб проста прыйсці і парасіць яблыкі, а не красці. Хлопцу было няёмка, але ён прымаў гасціннасць дзеда.
6. Як паступова раскрываўся характар Кастуся? Прыгадайце асноўныя эпізоды апавядання і прааналізуйце іх.
Характар Кастуся мяняецца з ходам сюжэта. Напачатку ён ходзіць да дзеда і робіць выгляд, што яму цікава яго слухаць, у той час, калі яго сябры крадуць яблыкі, пасля ён баіцца, што дзед здагадваецца, чаму прыходзіць да яго Кастусь, ён не хоча, каб той расказаў яго бацьку. А ў апошні вечар Кастусь сумняваецца, ці жадае ён рабіць тое, што прапануюць яму хлопцы, тым больш, што дзед яму падабаецца, ён добры і не сквапны, наадварот заўсёды частуе хлопчыка яблыкамі. У фінале твора, калі ён бачыць нямоглага дзядулю, яго погляды карэнным чынам мяняюцца, яму становіцца сорамна, ён перажывае за дзядулю, яму прыкра і сумна. Можна зрабіць вывад, што ніколі больш хлопец не будзе такім чынам паступаць.
7. Што адчуваў Кастусь пасля развітання з вартаўніком? Як трымаліся Валік і Мішка, калі прынеслі Кастусю на пачастунак крадзеныя яблыкі?
Пасля развітання з вартаўнікоў Кастусь адчуваў роспач, злосць на хлопцаў, жаласць да дзеда (ён гаворыць Валіку, што дзед зусім хворы). А хлопцы хвалююца і насцярожаны, бо баяцца, што іх пазнаў дзед. Бачачы роспач сябра,яны ціхонька паклалі яблыкі ў кішені Кастуся і зніклі. Наўрадці хлопцы да канца зразумелі сябра, але ім таксама было сорамна. Бо яблыню яны абадралі вельмі нядобра — сарвалі лісце, зламалі галіны.
8. Чаму Кастусь не пайшоў з сябрамі ў кіно? Што азначала не зразумелая хлопцу дзедава ўсмешка? Выкажыце свае меркаванні.
Кастусь не пайшоў у кіно, таму што з самага пачатку твора ён збіраўся туды за крадзеныя яблыкі, але пасля таго, што здарылася ўвечары, яму было сорамна. Шкода дзеда, прыкра за свае паводзіны. Магчыма ён зразумеў, што дзед Агей здагадваецца пра яго, але нічога не кажа і не аблічае яго падманлівыя паводзіны.
Незразумелая ўсмешка дзеда магла азначаць, што пад ёй Агей хавае свой боль, магчыма, ён жадае паказаць, што ўсё добра і ён не пакрыўджаны на хлопца за падман, хоць і пра ўсё здагадаўся.Бо бачыў, што Кастусь добры і жаласлівы хлопчык, у якога ўсё ж ёсць сумленне.