Подробное решение Страница / Часть 2 50 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. На якія разважанні скіраваў вас верш, якія пачуцці абудзіў?
Мы павінны памятаць нашых продкаў, калі мы памятаем нашых дзядуль і бабуль, якіх няма побач з намі, яны заўсёды будуць жывымі ў нашай памяці, добрымі ўчынкамі мы можам дамагчыся іх гонару за нас.
2. 3 якой просьбай звяртаецца аўтар да свайго сына? Чым яна выклікана?
Бацька звяртаецца да сына з просьбай і пытаннямі:
“Прыйдзі, мой сын.
Павер хвіліну нейкую,
што я
Жывы стаю між трапяткіх бяроз
I слухаю:
у праведных баях
Што ты здабыў?
Што ў сэрцы ты прынёс?..”
3. Як паэт выяўляе сваю пяшчоту і любоў да сына, свае спадзяванні, што сын зойме вартае месца ў жыцці, вырасце прыстойным чалавекам, годна працягне справу бацькоў?
Паэт выяўляе свае спадзяванні праз выразы-параўнанні. Якія адлюстроўваюць бацькоўскія пачуцці:
“Прыйдзі —
як ветру жніўнага павеў…
Прыйдзі —
як песня,
што табе збярог
Бацькоўскі край
і дбайна перадаў.
Прыйдзі —
як рэха з тысячы дарог,
Дзе голас мой твае сцягі гайдаў.
Прыйдзі —
як думкі вогненнай усплёск,
Як гром ракет, што ўзлёт твой акрыляў...”
4. Пра што хацеў нагадаць аўтар свайму сыну? Чаму паэт называе сына «мая надзея і мой лёс»?
Бацька жадае нагадаць сыну пра яго карані, пра ўсё тое, чаму ён вучыў яго, што здолеў перадаць і якія якасці характару прывіць. Ён так называе сына,бо для кожнага бацькі, які ганарыцца сваім сынам, важна, каб той працягваў жыць правільным, працавітым, чэсным жыццём, памятаў продкаў і шанаваў іх памяць.
5. Якую ролю, на вашу думку, адыгрывае ў вершы шматразовы паўтор (рэфрэн) слова прыйдзі?
Рэфрэн “прыйдзі” ўзмацняе сэнс гэтага слова і гучання верша ўцэлым, акцэнтуе ўвагу на тым, што гэта вельмі важна, неабходна, патрэбна, паўтор гэтага слова дапамагае падкрэсліць тое нецярпенне, з якім бацька чакая і амаль моліць сына аб гэтым.
6. Прачытайце верш яшчэ раз. Паразважайце, што значыць для паэта сустрэча з сынам? Якія вобразы, створаныя пры дапамозе шматлікіх параўнанняў, сведчаць пра бацькаву мару? Раскрыйце мастацкі сэнс гэтых вобразаў.
Для паэта — сустрэча з сынам, гэта клопат пра яго лёс, пра яго жыццё,жаданне ўпэўніцца, што ён ідзе вернай дарогай, выконвае бацькоўскія запаветы. Вобразы-параўнанні сведчаць пра бацькаву мару пра сустрэчу з сынам:
“Прыйдзі —
як ветру жніўнага павеў…
(маецца на ўвазе працавітасць, любоў да зямлі і сваёй справы, плён)
Прыйдзі —
як песня,
што табе збярог
Бацькоўскі край
і дбайна перадаў.
(ідзе мова аб перадачы духоўнай спадчыны з пакалення ў пакаленне)
“Прыйдзі —
як рэха з тысячы дарог,
Дзе голас мой твае сцягі гайдаў.”
(магчыма аб тым, што словы і запаветы бацькі заўсёды павінны быць у сэрцы сына, дзеб ён ні быў)
Прыйдзі —
як думкі вогненнай усплёск,
Як гром ракет, што ўзлёт твой акрыляў...
(магчыма маецца на ўвазе развіццё, поспех, новыя ідэі, будучае)
7. Звярніце ўвагу на будову верша. Як, на вашу думку, гэта вершаваная форма «дапамагае» паэту выказаць свае пачуцці?
Вершаваная форма гэтага твора абранае аўтарам не выпадкова. Яна дапамагае яму акцэнтаваць увагу на галоўным, яна нечым падобная на песню, шчырую, адкрытую, эмацянальную.