Пра сюжэт літаратурнага твора

Подробное решение Страница / Часть 2 67 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



1. Што такое сюжэт літаратурнага твора?

Сюжэт літаратурнага твора — гэта паслядоўнае разгортванне падзей, у якіх вяўляюцца характары і ўзаемаадносіны герояў.

2.Якія асноўныя этапы выдзяляюць у развіцці сюжэта? Як называецца самы напружаны момант у развіцці сюжэта?

У сюжэце мастацкага твора выдзяляюць некалькі ключавых момантаў:

Экспазіцыя твора — аўтар рыхтуе чытача да ўспрымання падзей.

Завязка — падзея, якая ўцягвае герояў у асноўнае дзеянне.

Кульмінацыя — калі дзеянне пачынае інтэнсіўна развівацца і дасягае найбольшага напружання.

Развязка — калі асноўнае дзеянне набліжаецца да завяршэння.

КУЛЬМІНАЦЫЯ.

Генрых Далідовіч. Страта.

1. Ад чыйго імя ў творы вядзецца аповед?

Аповяд вядзецца ад імя вясковага хлопчыка Стасіка.

2. Як апісвае аўтар-апавядальнік сваю першую сустрэчу з Міцем Бокуцем? Што адчуваў Стась, калі пачаўся ўрок? Чаму ён так пакутаваў?

Вясковага хлопчыка вельмі ўразіў знешні выгляд Міці Бокуця: плашчык, кепачка, шалік, скураны партфель, акрамя гэтага ён вельмі адрозніваўся ад аднагодкаў сваёй знешнасцю — ён быў вельмі бледны, у акулярах. Стасік быў вельмі здзіўлены, што навічка садзяць побач з ім на першай парце. А на пачатку ўрока ён нават адчуў “нейкую нядобрую засцярожанасць.” Міця не размаўляў з ім, а ўважліва слухаў настаўніцу, быў засяроджаны і глыбокадумны. А калі настаўніца задала нялёгкае пытанне, бліскуча адказаў на яго і падзяліўся з класам, што піша вершы. Стасік адчуў сваю мізэрнасць, і няўдаласць, бо ён таксама пісаў вершы, але навічок яўна мог яго засланіць, хлопца ўзяла зайздрасць.

3. Чым адрозніваўся Міця ад вясковых хлапчукоў? Як яны ставіліся да навічка? Што ў ім здзіўляла аднагодкаў і вяскоўцаў?

Міця адрозніваўся ад вясковых хлапчукоў карэнным чынам. Не толькі акуратным выглядам, але і недзіцячай даросласцю, роздумам, сур’ёзнасцю. Напачатку аднакласнікі выпрабоўвалі навічка, былі пакрыўджаны, што Міця адмовіўся гуляць з імі ў футбол, называлі яго “смятаннікам”, “сынком-пястунчыкам”. Іх здзіўлялі манеры і паводзіны Міці, яго прага да вучэння, не жаданне гуляць у звычайныя хлапечыя гульні. Калі ён сказаў, што ў яго лейкоз, ніхто яго нават не зразумеў.

4. Як успрыняў Стась навіну пра невылечную хваробу Міці?

Калі Стасік даведаўся аб хваробе Міці, ён вырашыў, што не будзе злы, няшчыры ці помслівы да яго. У душу хлопчыка прыйшлі такія пачуцці, як пяшчота, яна напоўніла яго душу, нечым новым, больш змястоўным.

5. Што зблізіла хлопчыкаў? Чым яны любілі займацца? Пра што марылі? Раскрыйце характары Міці і Стася.

Аднойчы Міця парасіў дапамогі ў Стасіка, калі яму стала дрэнна ў класе. Тады ў першыню адчуў хлопчык страшны подых смерці. У Стасіка сціснулася душа ад болю за новага сябра. Ён гатовы быў усё аддаць, каб толькі той стаў здаровы. Міця парасіў нікому не рассказваць пра свой стан, адзначыўшы, што верыць Стасіку. І той згадзіўся захаваць яго цяжкі сакрэт. Пасля таго, як той злёг, кожны дзень хлопчык прыходзіў да сябра, яны рабілі разам урокі, чыталі кнігі, абмяркоўвалі сюжэты і нават спрачаліся, чыталі адзін аднаму свае вершы альбо разам складалі іх. Яны марылі пра прыгоды і падарожжы, пошукі скарбаў, пагоні , подзвігі.

Яны мелі агульныя рысы характару — летуценнасць, цікавасць да кніжнага слова, захапленне паэзіяй, лірычнасць. Але Міця быў больш глыбокі, памяркоўны, дасканалы, нават у чымсьці педантычны, старанны, добры, з адкрытым сэрцам, паважлівы, ціхі, не па гадах разважлівы, сталы, умудроны, шчыры. Стасік — звычайны вясковы хлопчык, і хоць у яго бываюць часам праяўленні няўпэўненасці, нават зайздрасці да поспеху Міці, той дапамог раскрыць у ім такія рысы характару як міласэрнасць, здольнасць да суперажывання і спачування, сяброўскасць, спагаду.

6. Што мянялася ў душы Стася з абвастрэннем Міцевай хваробы? Кім стаў для яго Міця?

З абвастрэннем Міцевай хваробы, мяняўся і ўнутраны свет Стасіка, які знаходзіўся пад уплывам свайго сябра, яго шчырай і адкрытай душы. У яго жыццё прыйшло тое, што ён раней не ведаў, не адчуваў. У асобе Міці, Стасік знайшоў сапраўднага сябра, якога заўчасна згубіў.

7. Падрыхтуйце вусную параўнальную характарыстыку хлопчыкаў Міці і Стасіка: паходжанне, знешні выгляд, захапленні, адносіны да вучобы, погляды на жыццё, стасункі з равеснікамі, бацькамі, настаўнікамі, заўчаснае сталенне, жыццёвыя лёсы.

характарыстыка хлопчыкаў Міці і Стасіка

8. Апавяданне падзелена аўтарам на часткі. Падбярыце загалоўкі да кожнай з іх. Складзіце план, падрыхтуйце сціслы пераказ твора.

1 частка. Навічок.

2 частка. Міцева няшчасце.

3 частка. Цяжкі сакрэт.

4 частка. Восеньскія летуценні і мары.

5 частка. Апошняя зіма.

6. частка. Лепшы сябр.

План:

1. З’яўленне сям’і Бокуць

2. Дзіўны навічок.

3. Не ўсе гуляюць у футбол.

4. Міцева хвароба.

5. Цяжкі сакрэт.

6.Восенскія сустрэчы сяброў.

7. Сталы характар.

8. Горкі май.

9. У памяці назаўжды.