Подробное решение Страница / Часть 2 48 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
а) недастаткова цаніў маці пры жыцці;
б) імкнуўся ў юнацтве засведчыць сваю даросласць;
в) саромеўся перад сябрамі выказаць матулі свае ласку і пяшчоту;
г) не здолеў абараніць яе ад жыццёвых нягод, выпрабаванняў;
д) мала дапамагаў маці ў штодзённай не- пасільнай працы;
е) не спрабаваў скрасіць яе адзіноту, самоту;
ж) заўчасна страціў маці;
з) не паспеў засведчыць ёй сваю любоў?
Паэта хвалюе, што ён не дастаткова паважліва адносіўся да сваёй матулі, рэдка ўдзяляў увагу, казаў ласкавыя словы, любіў іншых, а сапраўднай любві сваёй маці не заўважаў.
А, Б, В, Г, Д, Е, Ж, З.
2. Чаму паэт называе маці адзінокай. Які сэнс ён укладвае ў гэта азначэнне?
Таму што яна была ўдавою, а сын мала ўдзяляў ёй увагі, амаль не дапамагаў, займаўся сваімі справамі.
3. Якія радкі верша сведчаць, што доля маці была нялёгкай, няпростай?
Аб гэтым сведчаць радкі:
“Не спала ты асеннімі начамі,
Хоць падала ад зморы галава,
Глядзела ў змрок вільготнымі вачамі,
Прывычная да гора удава.”
4. Як ставіцца маці да сына? Зачытайце адпаведныя радкі верша і зрабіце высновы.
Ты прала кужаль, ты капала гліну,
А ў час жніва зусім не чула ног,
Ды гаварыла ласкава пра сына:
«Хай падрасце, няхай паспіць сынок».
Маці вельмі любіла сына, аберагала яго ад бед і цяжкай працы, імкнлася забяспечыць яго ўсім неабходным, балавала, песціла. Але сын не заўважаў гэтага, не цаніў.
5. Прасачыце, як пры дапамозе мастацкіх сродкаў раскрываюцца ў вершы асобы герояў?
Асобы герояў выкрываюцца з дапамогай разнастайных мастацкіх сродкаў: метафараў:
“Калі пушок прабіўся над губою
I ў сны прыйшло дзявочае імя…”
Эпітэтаў:
“Хоць падала ад зморы галава,
Глядзела ў змрок вільготнымі вачамі,
Прывычная да гора удава…”
“…А ў валасах гусцела сівізна.”
6. У якіх радках верша выяўляецца запозненае раскаянне сына?
Запозненнае раскаянне сына выразна адчуваецца ў наступных радках:
“..Прайшлі гады. Мы пасівелі самі,
I, мабыць, крыўдна мне не аднаму,
Што гэгае святое слова «мама»
Цяпер сказаць ужо няма каму.”
7. Якія думкі выклікаў у вас гэты верш?
Трэба шанаваць і любіць сваіх бацькоў, пакуль яны разам з намі. Гэта адзіныя людзі, якія шчыра нас любяць і мы ім патрэбныя па-сапраўднаму.