Подробное решение Страница / Часть 2 45 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Якой тэме прысвечаны верш? Якія радкі найбольш выразна акрэсліваюць сыноўнюю любоў і павагу да бацькі, што загінуў у вайну?
Верш прысвечаны тэме Вялікай Айчынай вайны і салдатам, якія не вярнуліся з фронту, асірацелым дзецям.
Паверыць цяжка мне таму,
Што больш не прыйдзеш ты дадому.
А шапку я заўжды здыму
Перад магілай невядомай.
2. Чым, на вашу думку, выкліканы шматкроп’і, якія сустракаюцца ў вершы надзвычай часта:
а) моцным хваляваннем паэта;
б) мноствам нахлынутых пачуццяў, успамінаў, разважанняў;
в) імкненнем паказаць працягласць падзей па часе;
г) разуменнем непапраўнасці страты;
д) нежаданнем змірыцца з горам;
е) надзеяй на доўгачаканую сустрэчу?
А, Б,В, Г
3. Як вы разумееце паэтычны вобраз: Маці маладосць // Глыбей заворвалі маршчыны? Якая яго роля ў вершы?
Ад гора, маці аўтара раней пастарэла, ад слёз. Чаканя, гора, няспраўджаных надзей, няма нічго хужэй, чым няведанне, што здарылася з любімым чалавекам.
4. Паразважайце, ці выпадкова аўтар выкарыстаў у вершы форму звароту да бацькі? Форма непасрэднага звароту да загінуўшага ў вайну бацькі дае магчымасць:
а) паспавядацца перад родным чалавекам;
б) паскардзіцца на сірочае дзяцінства, распавесці пра свае крыўды і боль, доўгае чаканне і вымушанае дачаснае сталенне; пра адзіноту і смутак маці;
в) выказаць сваю любоў; даць клятву шанаваць памяць усіх абаронцаў Радзімы.
Магчыма, у вас ёсць іншыя думкі? Якія?
Аўтар выбраў такую форму не выпадкова. Ён не меў магчымасці развітацца з бацькам, выказаць свае думкі, пачуцці, а такая форма дазваляе аўтару псіхалагічна аблегчыць душу ад доўгіх перажыванняў, выказацца.
А, Б,В,Г.
5. Якія радкі перадаюць ідэю твора? Абгрунтуйце свой адказ.
Лічу, што гэтыя радкі выказваюць галоўную ідэю твора.
“А шапку я заўжды здыму
Перад магілай невядомай”
Шмат у пасляваенныя часы не вярнулася дадому салдат, не дачкаліся іхх родныя і блізкія, шмат па свеце бязіменных могілак і курганоў. Мы павінны свята захоўваць памяць аб гэтых людзях, якія былі чыімісьці братамі, бацькамі, сынамі, мужамі…