Хрысціна Лялько. Касцы

Подробное решение Страница / Часть 2 88 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009



1. Якія пачуцці выклікала ў вас апавяданне?

Апавяданне пакінула пачуццё шкадавання да качанят і агіды да прагнага Вінцуся.

2. Што за людзі былі касцы, якія касілі супольна? Якія выразныя падрабязнасці, дэталі сведчаць пра чалавечую сутнасць кожнага з іх?

Касцы былі зусім розныя па характары. Павел — прагматычны і гаспадарлівы, хуткі, моцны. Вінцусь —круглы, таўставаты, зайздросны, нядобры Вінцусь і летуценны, паэтычны, добры Яська. Аб іх характарах сведчаць разнастайныя дэталі.

Павел:

“Першы, пускаючы касу на ўсе рукі, шырока і грузка ставячы ногі, ішоў Павел. ”

“Яська бачыў, як няспешна выцер касу Павал, як азірнуўся вакол сябе, шукаючы што пад руку, не знайшоў, торкнуў касу ў зямлю, пачэкаў да куста.”

Вінцусь:

“Ледзь паспяваючы за ім, задыхана-часта жыхаў круглы, таўставаты Вінцусь”.

“Вінцусь з лёту спыніўся, няўцямна лыпаў круглымі, бліскучымі вочкамі, а пасля грэбліва махнуў рукою, не зважаючы на Яську…”

“Яська глядзеў, як падскоквае на купінах цяжкі Вінцусёў азадак, і адчуваў, што зноў вяртаецца ў душу тая ранейшая спустошанасць і робіцца страшэнна непрыемным і гідкім гэты круглы, як мяшок, чалавек.”

Яська:

“I ўжо неяк асобна, астаўшыся далёка ззаду, няспешна клаў роўны пракос Мамонаў Яська”.

“Яська і праўда адстаў-такі ад мужчын, мала ўжо й бачыў іх з-за высокай, яму, малому, па пахі, травы. Штосьці дзіўнае рабілася з ім у гэтую раніцу. Ён і сам добра не разумеў сябе, адно пасміхаўся разгублена, слухаючы, як трапеча, шчасліва заходзіцца ў грудзях сэрца ад усяго, што бачаць вакол вочы. ”

3. Якім вы ўяўляеце Яську? Як ён адчуваў сябе на лузе, пра што думаў? Знайдзіце і перачытайце ўрыўкі з тэксту, дзе апісваецца яго незвычайны стан. Чым можна растлумачыць яго натхнёнасць, зачараванасць пры- родай, яго паэтычнае ўспрыманне жыцця (прыродным характарам, асаблівым настроем, прыгажосцю і непаўторнасцю навакольнай прыроды ці яшчэ чым)?

Яська — гэта невялікага росту мужчына, каранасты, з моцнымі рукамі. У гэту раніцу ён адчуваў невыказнае шчасце, назіраючы за прыгажосцю навакольнага свету.

“Штосьці дзіўнае рабілася з ім у гэтую раніцу. Ён і сам добра не разумеў сябе, адно пасміхаўся разгублена, слухаючы, як трапеча, шчасліва заходзіцца ў грудзях сэрца ад усяго, што бачаць вакол вочы. Мокры па шыю, у высокай роснай траве, яшчэ больш шчуплы ад таго, што шыракаватая, вайсковага крою кашуля і галіфэ шчыльна абліпалі цела, без шапкі, з рэдкімі рудаватымі пасмамі мокрых валасоў, Яська раз-пораз спыняўся, даставаў з глыбокай кішэні мянташку і застываў так, трымаючы яе ў выцягнутай руцэ.

З-за маладога алешніку ўставала сонца. За ровам, за гэтым цыбатым алешнікам, чуў Яська, прачыналася выспа. Недзе ў самым глухім куточку яе, у ельніку, таемна застагнаў лясны голуб; мусіць, абуджаная ім, нездаволена рэзка затрашчала сарока, гулка пераклікнуліся між сабою дразды.

Востра запах валяр'яннік. Сонца разам з расою ўзнімала, цадзіла над лугам церпкі, аж кружыла галаву, водар. З высокай травы, з-пад самых Яськавых ног, шэрымі камячкамі пырхала, разляталася ў бакі дробнае птаства.

Асцярожна, як баючыся парушыць цнатлівае хараство наваколля, апускаў Яська касу. Пакорліва паддаваліся, падалі ружовыя, трапяткія маланкі, падатліва-мякка слаўся ў пракос духмяны, у зялёных, што маладыя гуркі, стручках аер, купчаста клалася густая, як сцягнуць касою, балаціна, пахла свежаю рыбаю, рачным глеем, водарасцямі.

Яська зноў нерашуча спыняўся, зноў стаяў нерухома, глядзеў, слухаў. У нейкі момант са здзіўленнем адчуў, як нараджаецца, вырастае ў душы нязгода з настойлівым цягам Паўлавай мянташкі, што адбівала касу ўжо на другім канцы лугу, з няўмела-паспешлівым, прагавіта-жадобным гукам Вінцусёвай, якая пляскала недзе зусім блізка, за круглым лазовым кустом. З'явілася ў душы неадольнае жаданне спыніць іх, крыкнуць: «Чакайце, хлопцы. Пастойце. Гляньце, хараство якое!»”

Такія пачуцці былы выкліканы прыродным характарам, асаблівым настроем касца, яго ўнутранным пачуццём прыгожага, глыбокім лірызмам, добай, уражлівай душой Яські.

4. Прыгадайце, каго з персанажаў прачытаных вамі твораў нагадвае вам Яська сваім паэтычным успрыманнем жыцця?

Яська найболь нагадвае сваім характарам хлопчыка Базыля з твора Я. Коласа “У старых дубах”.

5. Як адрэагаваў кожны з касцоў на качыны вывадак. Растлумачце паводзіны герояў.

Яська залюбаваўся качкай і яе дзеткамі, бо быў паэтычнай натурай і жыў у гармоніі з навакольным светам. Вінцусь, пачуўшы краканне, запрагнуў качынага мяса, бо ёнё быў сквапны, нядобры, злосны, лянівы, а Паўлу было няёмка, але ён быў раўнадушным і не спыніў Вінцуся, хаця мог.

6. Звярніце ўвагу на надзвычай паэтычнае апісанне лугу. Якія сродкі мастацкай выразнасці дапамагаюць стварыць гэту карціну?

Паэтычнае ўвасабленне вобразу луга дапамагаюць эпітэты: цыбаты алешнік, падалі ружовыя, трапяткія маланкі, метафары: застагнаў голуб, востра пах валяр’янік, параўнанне: шэрымі камячкамі пырхала, разляталася ў бакі дробнае птаства.

7. Перачытайце першы і апошні сказы апавядання. Як вы думаеце, ці выпадкова аўтар выбраў такі пачатак і канец? Выкажыце свае меркаванні.

Касілі ўтраіх. Вярнуліся дадому паасобку. Аўтар невыпадкова робіць такі пачатак і фінал. Быццам бы падкрэслівае, што мужчыны былі рознымі людзьмі, з рознымі характарамі. І хоць касілі супольна, гэта адзінае, што іх аб’ядноўвала на лузе. Пасля брыдкага выпадку з качыным вывадкам, ім пэўна было няёмка глядзець адзін на аднаго, бо гэта нізка — забіць маленькага птушаня, качаня. Яго знішчэнне безсэнсоўнае, але ў пагоні за спажывай Вінцусь не прыпыніўся не пералд чым, найперш таму, што меў дрэнны, нядобры характар. А павел з-за раўнадушша не стаў яго спыняць, а Яська, хоць і хацеў, але ўжо не паспеў. Гэтыя людзі не могуць быць сябрамі.