Подробное решение Страница / Часть 2 97 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1.Што расказаў пра сябе і сваю сям’ю аўтар-апавядальнік?
Аўтар-апавядальнік расказаў пра сябе і сваю сям’ю наступнае:
“Бацька мой быў ляснічы. І дзед быў ляснічы і прадзед. І ўсе мае дзядзькі з бацькавага боку былі ляснічыя, лесаводы або яшчэ нейкім чынам былі звязаны з лесам і з навукай аб лесе. Стварылася вялікая лясная дынастыя, і нават мой малы пляменнік толькі і трызніць, што аб дзедавай прафесіі. З гэтай дынастыі адзін я, на гаротнае засмучэнне бацькі і дзеда, выявіўся вырадкам. Стаў мастаком-анімалістам. Тым, хто малюе звяроў.
Тата прымірыўся з гэтай здрадай толькі пасля таго, як, па доўгім роздуме, пераканаў сябе, што звяры — гэта таксама лес, што я аддаю перавагу замалёўкам у лесе, а не ў звярынцы. Ну, і яшчэ пасля таго — гэта, урэшце, справы не датычыцца, — калі работы мае да нябёс расхваліў славуты анімаліст Васіль Аляксеевіч Ватагін.”
“Справа ў тым, што з-за спецыфікі гэтай справы дом мой вечна быў поўны рознымі жывёлінамі. Пад ложкам мелі кватэру вожыкі, чарапахі, марскія свінкі. На ўсіх падаконнях акварыумы з рыбкамі розных парод (за імі, досыць беспаспяхова, спрабаваў паляваць мой сіямскі кот Васіліск). У доме — а ён у мяне на ўскраіне — заўсёды было некалькі сабак рознай пароды. У розныя часы жылі ў мяне ваўчаняты, малыя лісы, фенек, шчанюк чыты або гепарда.”
2. Дзе прайшло дзяцінства Сяргея? Як ён апісвае свой дом і лясніцтва?
Дзяцінства Сяргея прайшло ў вялікім доме, напоўнены разнастайнымі звярамі, на ўлонні лесу.
“Успамінаю стары-стары, з дубовых брусоў складзены дом лясніцтва наводдаль ад нашага, і як восенню ён бываў укрыты звонкім і спявучым чырвоным лісцем, і як пазней, у зазімкі, пяшчотна серабрыўся яго шчапяны дах. І гэтае срэбра дымела і выпаралася на сонцы, і рэдкія кроплі падалі на ўспацелыя халодным потам гарбузы ў падстрэшку.
З нашага мезаніна былі відаць двухпавярховыя, з галерэямі, пуні, жораў студні, велічэзная сонна-кашлатая адрына. І яшчэ ўзятая ў зруб крынічка пасярэдзіне паплаўца. І — з правых вокнаў — стары мяшаны гай за домам лясніцтва, а вышэй, на градзе, медзянастволы мачтавы Зафееўскі бор, што цягнуўся на многія дзесяткі кіламетраў і вечна шумеў, памахваў небу.
А за вокнамі быў паплямаваны купамі дрэў поплаў, які спускаўся да старыка, а за старыком зноў ішлі паплавы і старыкі. Старыкі і паплавы, на якіх сям-там высіліся векавыя, сінія ад далечыні дубы. Недзе там, за апошнімі дубамі, дужа далёка, быў Дняпро і на другім беразе, калі праплысці чаўном кіламетры два, гарадок, у які ездзілі купляць неабходнае і, часамі, у госці.
Там мінула маё дзяцінства…”
3. Прыгадайце, як апынуўся Бурык у Сяргея. Чым быў асабліва ўражаны хлопчык пры першай сустрэчы з медзведзяняткам?
Першая сустрэча з Бурыкам:
“Ён трымаў у руках аблезлую зайчыную шапку і паказваў мне нешта жывое, што ляжала ў ёй.
— Шчанюк! — ахнуў я.
Шчанюк быў велічынёй з рукавічку, маленькі-маленькі, светлы. І вочкі былі ці то сінія, ці то проста з блакітнай каламуццю, як то бывае ў шчанюкоў. А дурныя ж, дурныя!
— Якой пароды? — спытаў я.
— Мядзведжай пароды, — адказаў бацька. — Гэта медзведзянятка.
— Такі малы? Смяешся, так?
Я шмат разоў бачыў мядзведзяў і не паверыў яму.
— Э-ех, Сяргейка, розуму ў цябе, — сказаў Марка. — А яшчэ лесавік. Мядзведзі ж узімку не ядуць. Вось мядзведзіха такіх і нараджае. Малака ім з напарстак трэба, і яны ўсю зіму амаль не растуць. Іначай высмакталі б ушчэнт. Здохла б матка з голаду. Затое ўжо вясной, як выйдуць на лясны хлеб, пачынаюць як на дражджах перці...”
4. Як рос Бурык, чым любіў займацца?
Бурыка пачатку адкормлівалі з спрынцоўкі, пасля давлі яйкі і мёд. Мядзведзік пачаў расці як на дражджах.
“Бурык рос, і ў маім пакоі зніклі аконныя занавескі, бо ён меў звычай караскацца на іх і гайдацца. І знікла сурвэтка са стала, бо ён двойчы сцягваў яе разам з чарніліцай і сшыткамі. Сшыткі ён акуратна дзёр на часткі, седзячы, як чалавек, на падлозе, беручы карэньчык у рот, а астатняе давяршаючы лапамі. І мне давялося хаваць сшыткі, і чарніліцу, і туфлі, што, між іншым, мела вялікае выхаваўчае значэнне. За год ён так прывучыў мяне не раскідваць рэчы, што жонкі і дагэтуль ставяць у прыклад мужам, маім сябрам, маю акуратнасць.”
5. Раскажыце пра дружбу хлопчыка з мядзведзем, успомніце смешныя здарэнні з Бурыкам.
Хлопчык палюбіў звера. Ён ноччу забіраў яго да сябе ў ложак, і яны разам спалі, яны заўсёды былі побач, а Бурык рос і з ім здараліся самыя розныя прыгоды: то ён преакуліць на сябе банку мёда і мукі, то не раздзёр дзённік, дзе была не вельмі добрая адзнака Сяргея, як упершыню частаваў лясныя прысмакі.
6. Як прывучалі Бурыка да лесу, як ён там пачуваўся? Пра якія звычкі мядзведзяў вы даведаліся з апавядання?
Бурыка прывучалі да леса паступова, дзень за днём, паказваючы, як можна здабываць у лесе сабе харч: яйкі, мурашнікі, маліну, мёд. Мы даведаліся, што мядзведзі любяць есці чарвякоў, здабываюць мёд, маліну, ласуюцца яйкамі цецерукоў, яны зімуюць у бярлозе.
7. Як вы думаеце, па чым сумаваў Бурык начамі? Пракаменціруйце словы аўтара: Тут і я зразумеў, што азначае ланцуг... Чаму было неабходна вярнуць падгадованага мядзведзя ў лес?
Думю, начамі напачатку сумаваў Бурык аб сваёй маці, а пасля, як і кожны звер — аб волі, натуральным ладзе жыцця ляснога звера. Гэта бы няўсвядомлены зоў крыві. Ланцуг для звера – хужэй смерці. Мядзведзя патрэбна было адпусціць, бо ў яго былі звярыныя інсцінкты, а ў няволі лясным звярам вельмі цяжка жыць. Таму бацькі імкнуліся як мага хутчэй выпусціць яго на волю.
8. Прыгадайце апошнюю сустрэчу Сяргея з мядзведзем. Што перажыў пры гэтым аўтар?
Апошні раз Сяргей разам з Маркам выпадкова сустрэлі Бурыка пад час вайны ў лесе, калі прабіраліся праз чашчобу:
“Калі ён адваліў калоду, сеў і пачаў выбіраць з-пад яе нешта і чамкаць, я ўбачыў белы ажаролак, і радасць гарачай хваляй абліла маё сэрца: "Няўжо ён? Ой, не ён. Ой, вядома ж, ён!"
— Бурык! Бурчынька! — шэптам паклікаў я.
Марка паклаў мне далонь на вусны. А мядзведзь насцеражыўся, і сеў, і стаў паводзіць сваёй цюпкай, і зыркаць ва ўсе бакі. Але паветра веяла ад яго на нас, а заўважыць нас ён не мог (мядзведзі кепскавата бачаць). І я маўчаў. Тады ён вытаргнуў, як мне здалося, амаль прызыўнае крактанне. Ласкавае, жаласнае, падобнае на мурканне. Ці, можа, я хацеў у гэта верыць?”