Подробное решение Страница / Часть 2 3 стр. по литературе для учащихся 5 класса, авторов Цiтова Л.К. 2009
1. Хто такі Яська Базылёў? Як ён апынуўся ў сям’і Міхала?
Яська Базылёў — гэта хлопчык, якога запрасілі ў якасці “дарэктара”- хатняга настаўніка ў сям’ю Міхала. Ён адвучыўся чатыры гады ў школе і па меркаваннях Міхала, мог перадаць сваю навуку яго сынам. Яго вырашылі наняць, бо адправіць хлопцаў у школу было для сям’і вельмі дорага. Такім чынам хлопчык апынуўся на хутары.
2. Зачытайце радкі, дзе распавядаецца, як выглядаў Яська, калі трапіў у чужую сям’ю. Якія вывады пра характар хлопчыка можна зрабіць на падставе гэтага апісання?
Яська быў хлопчыкам сарамлівым, крыху баязлівым, не вельмі ўпэўненым у сабе, але памяркоўным, добразычлівым, цярплівым, адкрытым, гаваркім, уражлівым.
3. Як адчуваў сябе Яська ў сям’і Міхала? Якое ўражанне аказалі на хлопчыка незнаёмыя мясціны і чужая хата? Якую выснову пра сваё далейшае жыццё на хутары зрабіў хлопчык? Падмацуйце свой адказ радкамі з тэксту. Разгледзьце на форзацах рэпрадукцыі карцін Уладзіміра Сулкоўскага «Мікалаеўская лясная камора» і «Вапельная гара ў Новым Свержані» (з серыі палотнаў «Радзіма Якуба Коласа»), на якіх адлюстраваны краявіды, апісаныя Якубам Коласам у творы. Якое ваша ўражанне ад гэтых мясцін?
Напачатку Яська напужаўся, яму было няёмка і нават шкадаваў, што згадзіўся прыехаць:
Крыху маркотна з непрывычкі,
Бо тут так ціха, глухавата;
Лясы, кусты і адна хата;
Тут жыць сапраўды страшнавата:
Лагчыны, яміны, раўкі —
Тут, пэўна, шворацца ваўкі
І злыдні ходзяць, ваўкалакі...
Папаўся ён тут, небарака!
А лес пануры і страхлівы.
Дарэктар наш быў палахлівы;
Няма ні веры, ні надзеі
На вельмі добрыя падзеі.
Эх, цяжка жыць тут будзе, цяжка!
І нават каецца наш Яська,
Нашто даваў ён сваю згоду.
Каб знаў — не ехаў бы ён зроду,
Бо прападзе ён тут, як мыш…
“Вапельная гара ў Свержані” В. Сулкоўскі — Адлюстраваны яркія, непаўторныя краявіды, непаўторныя, натуральныя, прыгожыя, захапляльныя.
4. Як сустрэлі Яся дзеці Міхала — Уладзік і Алесь? Прыгадайце, пра што размаўлялі хлопчыкі, знаёмячыся з Ясем. Што іх збліжала?
Дзеці Міхала сутрэлі Яся па-рознаму.
Уладзік:
“І, як трымацца з ім, не зналі:
Ці мець яго запанібрата,
Ці лепш з ім быць далекавата.
Уладзік зараз — шмыг у дзверы!
(Такія меў ужо манеры.)
Ды йшоў пыніць ён гаспадарку.
З навукай хлопец штось не ладзіў,
А Еўтушэўскі яго гадзіў,
Ярэмцам клаўся ён на карку.”
Алесь:
“Алесь за комінак схаваўся,
Адтуль на Яську прыглядаўся
І думаў там сабе без шуму
Якуюсь смешную, знаць, думу,
Бо зрэдку ўголас усміхаўся.”
Калі Яська пачаў пытацца пра тое, хто што з хлопцаў умее, размова пайшла весялей. Напачатку яны размаўлялі пра вучобу, а пасля хлопчыкі пачалі расказваць дарэктару пра іх жыццё лясное, пра звяроў і разнастайныя здарэнні. Хлопчыкаў зблізіў не толькі ўзрост, але і агульныя інтарэсы — яны люблілі прыроду, звяроў, назіралі за жыццём вакол сябе.
5. Які наказ даў Яську Міхал? Як вы думаеце, ці мог Яська быць для хлопцаў сапраўдным настаўнікам?
Міхал даў наказ Яську, каб той строга падыходзіў да вучобы хлопцаў: караў калі трэба.Сапраўдным настаўнікам, быць, канешне не мог бы, але перадаць свае веды б здолеў. Хлопцы лепш успрымаюць такую навуку, калі твой аднагодак тлумачыць назнаёмае табе на тваёй мове і можа даступна растлумачыць усё тое, што не зразумела.
6. Як ставіцца да хлопчыкаў аўтар? Прывядзіце выразныя доказы з тэксту.
Аўтар ставіцца да хлопчыкаў з увагай, клопатам, любіць сваіх няўрымслівых герояў, крыху жартаўліва расказвае пра іх знешнасць, паводзіны і звычкі. Гэта бачна ў апісанні Яські:
“А сам дарэктар, з вузел ростам,
Ў сваім уборы бедным, простым,
У зрэбных портках і кашулі,
Стаяў, як бы яго прыгнулі,
Такім мізэрным і маўклівым,
У халаце суконным сівым.”
Пра характар Уладзіка:
“А Ўладзя хлопцам пабажыўся,
Што ён за вуха ўзяць не дасца,
Няхай лепш возьме яго трасца!”
Пра веды Алеся ў пісьме:
“Пісаў на дошцы «кучка», «мода»,
Пісаў і «конь», і «вецер вее»...
Не, — наш Алесь пісаць умее!
— Ну, гэта я-то трохі знаю,
Хоць часам сам не расчытаю,
Што напішу, — такі пісака, —
Не расчытае і сабака.”
7. Перачытайце апісанне восені ў пачатку твора. Якія змены ў прыродзе заўважае аўтар? Якім настроем прасякнута гэта апісанне? Паразважайце, ці сугучнае яно агульнаму настрою твора? Аргументуйце свой адказ.
Аўтар заўважае, што ў ветрыку няма ласкі, няма ўжо смеху блакітных васілёчкаў, адлятаюць гусі, лісце апранута ў багру. Настрой верша — аўтар шкадуе, што адыходзіць лета, што няма ўжо цеплыні, што адлятаюць птушкі. На мой погляд, апісанне восені крыху сугучна агольнаму настрою твора — скончылася любімая пара — лета, прыйшла восень, але ўсё ж пераважае агульны жартаўлівы настрой і ў апісанні дарэктара, наказе Міхала, размовах і расказах хлопчыкаў.
8. Растлумачце паэтычны вобраз: На ніцях белай павуціны // Прывозяць восень павучкі.
Калі наступае восень, у паветры з’яўляецца шмат павуцінак, якія “лятаюць”, падхопленыя восеньскім ветрам, яны вандруюць па наваколіцам, гэта верная прыкмета восені.
9. Якой паўстае восень у наступных радках: Не — то не шолах кала-сочкаў, // Не смех блакітных васілёчкаў // У межах роснай збажыны; // Не — то не музыка вясны, // А ціхі жаль і нараканне, / / 3 жыццём і сонцам развітанне.
Восень як бы супастаўляецца ўсім порам года, гэта не лета і не вясна, а развітанне з сонейкам і летнім жыццём.
10. Прыгадайце рэпрадукцыю карціны Уладзіміра Сулкоўскага «Бервянец. Восень» (ч. 1). Якой убачыў асеннюю прыроду мастак? Параўнайце вобразы восені, увасобленыя на мастацкім палатне і ў літаратурным творы. Што роднаснае ў абмалёўцы прыроды мастаком і паэтам вы заўважылі?
Роднаснае ў карціне і творы — аўтары падкрэсліваюць, што хоць і свеціць сонца, але ўжо няма цяпла, аблятаюць лісты, пазалацелі дрэвы, вада ўжо не цёплая, а халодная. Прырода развітваецца з цяплом і сонейкам.